Уводзіны
1. Апавяданні "Слёзы Тубі", “Незвычайная прынада", "Лацароні", "Звяры на караблі", "Васька Жукаў", "Максімка"
2. Псіхалагічныя навелы "Бярозавы конь", "Шчасце"
3. Аповесць "Палескія рабінзоны"
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Янка Маўр (1883—1971) — агульнапрызнаны «бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту. Маўр працягнуў і замацаваў той працэс «суверэнізацыі» нацыянальнай дзіцячай літаратуры, які намеціўся ў пачатку XX ст. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі Колас, Купала, Бядуля служылі як бы мастком паміж «дарослай» і дзіцячай літаратурамі, дык з прыходам Я. Маўра і А. Якімовіча апошняя пачынае выходзіць на самастойны шлях.
Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў «Беларускім піянеры» пачала друкавацца першая яго аповесць «Чалавек ідзе» з такім інтрыгуючым, незвычайным для беларускай літаратуры, загадкавым псеўданімам: чарнаскуры Маўр, связаны ў адно з адвечна беларускім імем Янкам. Сэнс гэтага псеўданіма раскрыецца трохі пазней, калі з'явяцца наступныя аповесці пісьменніка. А тады аўтару, настаўніку гісторыі і геаграфіі 25-й чыгуначнай мінскай школы Івану Міхайлавічу Фёдараву ішоў ужо 44-ы год, за плячыма яго быў значны і важкі жыццёвы вопыт.
Ён нарадзіўся 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібаве (Латвія, зараз горад імянуецца Ліепая). Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай губерні.
Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы самаахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына, у 1895 г. ён заканчвае пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча, пасля чаго паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, «за сумненні ў рэлігіі» яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс.
Працаваць пачынаў у школе пад Панявежам (Новае Месца), затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне. Самая яркая падзея ў біяграфіі пісьменніка — удзел разам з Я. Коласам у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, што адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў 1906 г. У «Трудовом списке», які захоўваецца ў архіве пісьменніка, адзначаны сумны вынік гэтай падзеі для яе ўдзельніка: «1906. VIII. Уволен со службы и отдан под суд...» Як паказваюць дакументальныя матэрыялы, Іван Фёдараў быў не толькі ўдзельнікам з'езда, але і адным з яго ініцыятараў. Судовая справа цягнулася доўга, амаль два гады. Фёдарава да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі. Толькі праз 5 гадоў, у 1911 г., яму ўдалося ўладкавацца выкладчыкам у прыватнай гандлёвай школе Мінска, а з восені 1917 г. ён стаў настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў мінскай чыгуначнай гімназіі, а пасля рэвалюцыі стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А.Р. Чарвякова.
1. Апавяданні "Слёзы Тубі", “Незвычайная прынада", "Лацароні", "Звяры на караблі", "Васька Жукаў", "Максімка".
Апавяданне «Слёзы Тубі» трагічнае.
Сюжэт гэтага твора Я. Маўру падказала легенда: жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слёзы.
Галоўны герой - хлопчык Тубі з вострава Цэйлон. Тубі маленькі шукальнік жэмчугу, ён уважлівы да бацькоў i таварышаў, любіць мора.
У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца як слёзы пакутнiкаӯ, якiя для багатых “белых” паноӯ ныраюць за тымi “чарапашкамi” аж на дно мора. Тубі ў 12 гадоў, каб пракарміць сям’ю, вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ядае акула. Акулу злавілі, разрэзалі ёй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанілі ӯ 50 000 рупій. Маці заплацілі за ўвесь месяц i дадалі яшчэ 100 рупій.
Апавяданне «Незвычайная прынада» таксама трагічнае. Індыя была ӯ той час англійскай калоніяй.
Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарыстоӯваюць ӯ якасцi прынады на кракадзiлаӯ жывое дзiця. Бацька Асан завёў свайго 10-гадовага сына Сідру для прынады для кракадзілаў. Яму абяцалі, што з хлопчыкам нічога дрэннага не здарыцца. Калі не скарыстаць гэты выпадак, то ўсё роўна загіне сын, ды i яны ўсе разам. Жонке ён нічога не сказаў. Але здарылася нечаканае i хлопчык застаўся калекам, страціў нагу. За гэту нагу сям’я кармілася некалькі месяцаў. А потыя яны зажылі як раней.
2. Псіхалагічныя навелы "Бярозавы конь", "Шчасце".
Паглыбленню псіхалагізму беларускай дзіцячай прозы спрыялі напісаныя ў розны час апавяданні Янкі Маўра, яшчэ ў 30-я гады быда апублікавана навела «Бярозавы конь», а пасля вайны з’явілася «Шчасце».
Іх па жанравых прыкмтах можна аднесці да псіхалагічных навел.
Сонцам і радасцю поўніцца вядомае апавяданне «Шчасце». Яно падказана канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй: у адзін з пагодных летніх дзён пісьменнік сустрэўся з хлопчыкам, на галаве якога была новая шапка. Гэта, на першы погляд, самая звычайная сустрэча таленавіта апаэтызавана, аўтар разумее, што нічым не прыкметная для дарослага падзея ці з’ява зусім інакш успрымаецца дзецьмі. Для героя апавядання новая шапка — найвялікшая радасць, шчасце. Гэта не адразу адчуў дзядзечка, з якім сустрэўся хлопчык. 3 псіхалагічнай дакладнасцю перададзены Маўрам змены ў настроі малога. Па-мастацку суаднесены свет дарослых і дзяцей.
Псіхалагізмам, шчырасцю інтанацый вызначаецца апавяданне «Бярозавы конь», дзе раскрыта бязмежная сіла дзіцячай фантазіі, якая здольна ператварыць невялікую лужыну ў мора, зараснікі аеру — у дзікія джунглі, спарахнелую лодку ў магутны карабель. Шасцігадовы Толя ўяўляе бярозавы дубчык імлівым баявым канём і адносіцца да яго як да жывой істоты: песціць, беражэ, называе ласкавымі словамі. Здаецца, што сам аўтар забыўся на тое, што Толеў конь усяго толькі бярозавы дубчык. Нідзе слова конь не бярэцца ў двукоссе, апавяданне вядзецца нібы на поўным сур’ёзе: «Нямала паездзіў Толя на сваім кані. Захоча пабыць ля школы, на другім канцы вёскі,— і конь мігам даставіць яго туды. Захоча пакупацца ў рэчцы за сялом, сядзе на свайго каня — і сам не заўважыць, як апынуўся ля рэчкі».
Агульная танальнасць гэтых апавяданняў мажорная, змест іх прасякнуты паэзіяй дзіцячых гульняў, адкрыццяў.
3. Аповесць "Палескія рабінзоны".
Выкарыстаўшы матыў рабінзанады, падказаны «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, Маўр развенчвае псеўдарамантыку, захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін, якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю, няведаннем яго. Ён паказвае, што і пад небам Беларусі, у далёкіх і блізкіх яе кутках, ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка, свая невыказаная прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая.
У аповесцi «Палескiя рабiнзоны» адкрываецца рамантыка падарожжа па беларускiм Палессi, багатым краi лясоӯ i балот.
Героi - беларускiя падлеткi Вiктар i Мiрон - апынулiся на астраӯку зямлi абкружаным вясновым разводдзем. Мірон і Віктар узбагачаюць адін аднаго ведамі, раскрываюць таямніцы прыроды. Свае веды хлопцы ӯмеюць прымяняць на практыцы. Яны змаглi з дапамогай самаробнай «дынама-машыны» здабыць агонь; закон Архiмеда падказаӯ iм, як выбрацца з багны, а вопыт старажытных, як зляпiць гаршчок. Ва ӯсiм Вiктар i Мiрон выяӯляюць вынаходлiвасць, кемлiввасць, яны застаюцца назiральнымi, не могуць не спынiцца перад хараством прыроды. Яны дапамагаюць адзін аднаму ӯ хвiлiну небяспекi.
Хлопцы разам займалiся ӯ краязнаӯчым гуртке. Вiктар больш цiкавiўся заалогiяй, а Мiрон – батанiкай. Цiкаӯнасць i любоӯ да прыроды яднае iх.
У сюжэт аповесцi ӯключаны элементы дэтэктыва, тут шмат прыгод.
Заключэнне
Янка Маўр па праву з'яўляецца «бацькам» беларускай дзіцячай літаратуры.
Яго ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру каштоўны тым, што ён як першаадкрывальнік і першапраходца вызначыў далейшае яе кірунак і развіццё, стаў стваральнікам новых для яе жанравых формаў — прыгодніцкага і навукова-фантастычнага, з прычыны чаго яму ўдалося пашырыць часавыя і прасторавыя межы беларускай дзіцячай літаратуры. Яго наватарскія пошукі трымаліся на цесных узаемаадносінах з літаратурнымі традыцыямі — нацыянальнай, рускай, заходняй. Ён умела выкарыстаў мастацкія прыёмы такіх класікаў прыгодніцкай літаратуры, як Жуль Верн, Майн Рыд, Фенімор Купер. У яго творчасці мелася нямала рэмінісцэнцый з твораў Даніэля Дэфо, Аляксандра Дзюма, Гюстава Эмара, Луі Жаколіа, Луі Бусенара, Генры Хагарда.
Пры напісанні кніг пісьменніку дапамагалі яго багатыя веды па гісторыі і геаграфіі і выкарыстанне ў творчасці мемуараў і кніг успамінаў навукоўцаў і падарожнікаў. Маўра называлі беларускім Міклуха-Маклаем і Жулем Вернам ў адной асобе. Сапраўдныя вандроўнікі часам дзівіліся дакладнасці дэталяў у апісанні той ці іншай краіны ў яго творах. У сваёй творчасці ён абапіраўся на традыцыі творчасці Жуля Верна, Фенімора Купера, Майна Рыда, пры дапамозе чаго стварыў новы, сацыяльны тып прыгодніцкага рамана і прыгодніцкай аповесці.
На думку П. Васючэнкі: «Маўр быў творцам няпростым: ён спрабаваў унікнуць літаратурнага сервілізму, апісваючы краіны, якія ён не бачыў».