УВОДЗІНЫ
1. Кароткі агляд жыцця і творчасці Эдзі Агняцвет
2. Жанравая разнастайнасць творчасці Э. Агняцвет
3. Паэтызацыя працы ў вершах Э. Агняцвет
4. Гумарыстычныя вершы Эдзі Агняцвет, іх праблематыка. Асуджэнне некаторых заган дзяцей: ляноты, гультайства, выхвалення
5. Значэнне творчасці Эдзі Агняцвет
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Дзіцячая літаратура уваходзіць у жыццё кожнага чалавека з самага нараджэння. Патрабаванні да дзіцячай літаратуры вызначаюцца адносінамі да дзіцяці.
У дзіцячую літаратуру ўваходзяць творы, напісаныя спецыяльна для дзяцей, творы, якія першапачаткова былі створаны для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых, творы, напісаныя самімі дзецьмі.
Дзіцячая літаратура цесна звязана з педагогікай і псіхалогіяй. В.Вiтка падкрэслiваў, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аўтар, якi ў самой душы сваёй не з´яўляецца педагогам.
Дзіцячая літаратура паддзяляецца на мастацкую і навукова-пазнавальную. Мастацкая лiтаратура длюстроўвае жыцццё праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыянальнае ўражанне рэцыпiента. У мастацкай лiтаратуры адлюстроўваецца прыдуманы свет. Пазнавальная лiтаратура найперш арыентуецца на асветнiцкія задачы.
Лiтаратура павінна заўсёды ўлiчваць ўзроставыя i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента.
Сярод пісьменнікаў і паэтаў, што ствараюць творы для дзяцей, вылучаецца імя Эдзі Агняцвет.
Мэта дадзенай працы - разгледзець асаблівасці творчасці Э. Агняцвет для дзяцей.
1. Кароткі агляд жыцця і творчасці Эдзі Агняцвет
Эдзі Агняцвет (сапраўднае імя Эдзі Сямёнаўна Каган), нарадзілася 11 кастрычніка 1913 г. у горадзе Мінску ў сям'і служачых. Пасля заканчэння сямігодкі працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год правучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літаратурнага факультэта педінстытута (1934-1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934-1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945-1946 гг. працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1937 г.
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Першыя вершы надрукавала ў 1929 г. Піша пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех»
Жанравая разнастайнасць творчасці Э. Агняцвет
Жанрава творчасць Э. Агняцвет даволі разнастайная. У яе творах для дзяцей і юнацтва ёсць розныя жанры: лірычны, апавядальна-сюжэтны, сатырычны вершы, верш-дыялог, песня, опернае лібрэта, паэма [1, с. 196].
Разгледзім іх больш падрабязна. На раннім этапе творчасці Э. Агняцвет аддала значна ўвагі, як і ўсе паэты таго часу, грамадзянскай лірыцы. Паэтка адкрывала дзецям свет людзей, што ў час вайны здзяйснялі подзвігі. Гэта найбольш ярка адлюстравалася ў паэмах «Песня пра выратаваны сцяг», «Будзем сябраваць». У першай з іх у патэтычнай форме расказваецца пра гераічны ўчынак піянеркі Мані Галафеевай, якая ў час акупацыі выратавала піянерскі сцяг; у другой апавядаецца пра гераічныя подзвігі юнай партызанкі Рымы Шаршнёвай.
Праблемам сацыяльнай актыўнасці юных грамадзян Э. Агняцвет прысвяціла шмат вершаў. Вядома, не ўсе яны аднолькава ўспрымаюцца сёння, тым не менш дух няўрымслівасці, пошуку, парыванняў ёй удавалася
2. Паэтызацыя працы ў вершах Э. Агняцвет
Шумны свет дзіцячай паэзіі Э. Агняцвет населены не толькі самімі дзецьмі, але і дарослымі: тут створаны вобразы бацькі, маці, дзеда, настаўніцы («Твая настаўніца»), скульптара, шафёра:
У няшчасці друг далёкі,
Трапіў у бяду сусед –
Не глядзі спакойна збоку,
Памажы яму як след!
Адкрывае школа цуды
Мне і ўсім маім сябрам.
Калі-небудзь, можа, буду
Я настаўнікам і сам [2, с. 22].
Паэтэса расказвае дзецям пра рабочага чалавека, пра прафесіі («Хто пачынае дзень?»), пра складаную работу скульптара, у якім сумяшчаецца і мастак і рабочы. Сваіх юных герояў паэтэса падае ў дзеянні ў працэсе вучобы, у гульнях, падарожжах («Я іграю на Скрыпцы», «Хто перагоніць?»,
3. Гумарыстычныя вершы Эдзі Агняцвет, іх праблематыка. Асуджэнне некаторых заган дзяцей: ляноты, гультайства, выхвалення
Паэзіі Э. Агняцвет уласціва выяўленне як грамадзянскага пафасу, так і чыста бытавога, нават прыземленага, паўсядзённага. У гэтым аспекце цікавымі выглядаюць вершы на гумарыстычную і сатырычную тэму. Паэтэса здолела ўбачыць надзвычайныя рысы дзяцей, якія адразу вызначалі характары дзейсных асоб. Хаця пісьменніца і не працавала ў школе, але добра ведала псіхалогію дзяцей школьнага ўзросту, бо мела ў гэтай вобласці чалавечых адносін добрую педагагічную падрыхтоўку, што значна садзейнічала стварэнню праўдападобных школьных, і не толькі, сітуацый [5, с. 136].
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдадзена цэлая кніжка гумарыстычных твораў твораў «Доктар Смех», у ёй падкрэсліваецца значэнне добрага настрою, гаючая ўласцівасць смеху, увогуле дадатных эмоцый. Можна пасмяяцца з нядбайнасці, ляноты, з такіх «герояў», як вучаніца Параска, якая надта вялікія надзеі ўскладае на падказкі, няветлівы
Значэнне творчасці Эдзі Агняцвет
У цэлым у паэзіі Э. Агняцвет удалося выявіць разнастайныя аспекты жыцця дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Вялікае месца ў творчасці Э. Агняцвет займае інтэрнацыянальная тэма, якая раскрываецца не дэкларатыўна, яна мае канкрэтныя, адчувальныя каардынаты; заключае ў сабе значны пазнавальны матэрыял.
Паэтэса размаўляе з дзецьмі як роўная з роўнымі, не павучае, a дзеліцца шчыра i адкрыта сваімі думкамі, перажываннямі. Верш яе не абгортка для нейкай дыдактычнай пілюлі, а твор, сіла якога ў глыбінным мастацкім уздзеянні на юную душу. Кнігі Эдзі Агняцвет населены дасціпнымі забаўнымі хлапчукамі i дзяўчынкамі. Тут ёсць з каго пасмяяцца,
1. Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапаможнік / А.М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008. – 688 с.
2. Беларуская дзіцячая літаратура: хрэстаматыя : вучэб. дапаможнік для студэнтаў пед. спецыяльнасцей ВНУ / аўт.-уклад. М.І. Шаўлоўская. –Мінск : Юніпресс, 2003. – 687 с.
3. Беларуская літаратура: пазакласнае чытанне / уклад. Л.І. Строк. – Мінск : Юніпресс, 2012. –384 с.
4. Крынічка : хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Выбраныя творы / Укладальнік Раіса Шастак ; мастак Алена Карповіч. – Мінск : Радыёла-плюс, 2006. – 432 с.
5. Яфімава, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура / М.Б. Яфімава, М.М. Барсток . – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 560 с.