УВОДЗІНЫ
1. Пейзажныя вершы для дзяцей
2. Аналіз вершаў, змешчаных у праграме дзіцячага сада
3. Сатырычны верш “Савось–распуснік”
4. Паэма “Міхасёвы прыгоды”
5. Казачная паэма “Рак-вусач”
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Зорка Якуба Коласа радуе нас і будзе радаваць не адно пакаленне беларусаў. У кожным узросце мы знаходзім свайго Коласа і пасля вяртаемся да яго зноў і зноў. Сіла паэтычнага слова Якуба Коласа настолькі магутная, што, дакрануўшыся да яго аднойчы, з’ядноўваешся з ім назаўсёды. Сіла паэтычнага слова Якуба Коласа настолькі магутная, што, дакрануўшыся да яго аднойчы, з’ядноўваешся з ім назаўсёды.
Асаблівае захапленне і замілаванне выклікаюць творы, напісаныя для дзяцей, казкі ў яго апрацоўцы. Якуб Колас у казках бачыў надзейны стрыжань выхавання маладога пакалення. Гэта адна з самых даходлівых формаў вобразнага пазнання свету і адначасова эстэтычная асалода, якую атрымліваюць дзеці. Якуб Колас апрацаваў звыш 40 народных казак, напісаў безліч вершаў для дзяцей.
Шчаслівае спалучэнне таленту настаўніка і паэтычнага дару дало магчымасць карэктна падысці да выхаваўчага працэсу ад казак для дзяцей і да аповесцей для моладзі, застаючыся на заднім плане як умудроны жыццём чалавек, якога хочацца слухаць, які ўмее засцерагчы ад памылак і вельмі добра разумее дзіцячую і юнацкую псіхалогію.
Творы Якуба Коласа, напісаныя звыш 100 гадоў таму, актуальныя і сёння, кожны радок, кожнае слова нясуць у сабе вялікі сэнс, запавет, навучанне. Няхай не пададуцца гэтыя словы пафаснымі, але ўсё жыццё, адведзенае яму Богам, наканаванае Лёсам, Колас імкнуўся перадаць людзям праз радкі сваіх твораў.
1. Пейзажныя вершы для дзяцей
Шмат вершаў Якуб Колас прысвяціў прыродзе. Ён быў перакананы, што “прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачамі кожнага з нас”. Сувязь з роднай зямлёй, захапленне прыродай з'яўляліся крыніцай творчага натхнення і мастацкай фантазіі паэта. Якія прыгожыя, пранізаныя радасцю жыцця, насычаныя разнастайнымі метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі і іншымі мастацкімі тропамі радкі прысвяціў Якуб Колас прыродзе.
Такія вершы, як «Усход сонца», «Першы гром», «Ручэй», “Адлёт жураўлёў», «Лес», «Зіма» («Надышлі марозы, рэчкі закавалі»), “Вясна” («Вясна, вясна жаданая!..»), і многія іншыя поўныя захаплення перад сіламі прыроды, іх магутнасцго, неразгаданасцю. Ёсць нешта язычаскае, першароднае ў тым, як успрымае паэт такія, па сутнасці, штодзенныя прывычныя для кожнага чалавека з'явы, як усход сонца, летняя навальніца або, скажам, калючы зімовы мароз. Аднак у гэтых і іншых творах пейзаж выконвае не толькі чыста эстэтычную функцыю (выяўленне прыгажосці прыроды). На фоне прыродных з’яў даволі часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых – падзеі, якія арганічна ўпісваюцца ў непаўторны пейзаж прыроды, дапаўняючы яго і ствараючы адпаведны настрой.
2. Аналіз вершаў, змешчаных у праграме дзіцячага сада
Вясна – самая любімая пара года паэта і Я. Колас не перастае складаць у яе гонар узнёслыя гімны. Верш «Вясна» (Сонца грэе прыпякае) Колас напiсаў у 12-цi гадовым узросце. Верш «Вясна» сваёй рытмікай, лексікай, прадметнасцю блізкі да вуснай народнай творчасці. Якуб Колас нідзе непасрэдна не выкарыстоўвае фальклорных матываў, інтанацый песень-вяскянак. Але і яго вясна блізкая да вобраза маладой дзяўчыны, апранутай у вянок з зелені і кветак, вобраза, уласцівага народнай паэзіі:
Вясна, вясна,
Жаданая!
Ты прыйдзеш зноў,
Ты вернешся!
Вясёлы спеў,
Прыветлівы
Вады ў руччах
Пачуецца.
Беларускі паэт Я. Колас адухаўляе агонь і перадае ўзыход сонца ў вершы “Раніца вясною” ў абстрагаваным вобразе-сімвале пажару:
3. Сатырычны верш “Савось –распуснік”
Паблажліва, па-бацькоўску, з лёгкім гумарам распавядае паэт пра дзетак-неслухаў, свавольнікаў і забіякаў у вершах “Савось-распуснік”, “Рагатка”, “Юрка і кот”. Але за гэтай знешняй паблажлівасцю – глыбокі выхаваўчы падтэкст: за распусту жэўжыкам-пестунам” даводзіца плаціць.
У Юркі, які раскрычаўся на маму, патрабуючы прысмакаў, коцік украў сырок. Пакрыўджаны хлопчык гатоў быў “біць насмерць катка”. Ды як жа можна адважыцца на такое самаму заўзятаму гарэзу і свавольніку, калі:
Коцік есць і ў вус не дуе,
Не вылазячы з кута.
Потым спінку выгінае,
Хвосцік трубкаю задраў-
І казанне пачынае.
4. Паэма “Міхасёвы прыгоды”
Прырода, якая ўваходзіць у дзіцячы свет і становіцца неад’емнай часткай дзіцячага светаадчування, адлюстра- вана таксама і ў паэме «Міхасёвы прыгоды» (упершыню надрукавана ў часопісе «Іскры Ільіча» ў 1934 г., асобным выданнем выйшла ў 1935 г.). Міхасёвымі прыгоды названы невыпадкова. Як вядома, Канстанцін Міхайлавіч меў малодшага сына Міхася, які ў дзяцінстве цяжка захварэў. Бацька вельмі хваляваўся за яго лёс, рабіў усё магчымае, каб сын хутчэй паправіўся; для ўзняцця настрою расказваў яму розныя гісторыі. Пакрысе нарадзілася і гэтая. вершаваная.
Невялічкую паэму "Міхасёвы прыгоды" часам называюць апавяданнем ў вершах. Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл. Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы.
5. Казачная паэма “Рак-вусач”
Паэма-казка «Рак-вусач» была напісана на аснове змешчанай у «Другім чытанні для дзяцей беларусаў» празаічнай казкі «Цяжкая доля». Казка «Цяжкая доля», пабудаваная на народным сюжэце, акрамя свайго аптымістычнага гучання, нясе глыбока філасофскую думку пра шчасце, што заключаецца ў жыцці для іншых, нягледзячы на вялікія духоўныя і фізічныя намаганні. Акрамя таго, гэты твор для сучаснага гарадскога чытача мае пазнавальнае значэнне: у ім паказана нялёгкая праца хлебароба. У казачнай паэме “Рак-вусач” Я. Колас,творча выкарыстаўшы традыцыі фальклорных твораў, драматызаваў змест сваёй казкі, узмацніў дзеянне за кошт апісанняў, пашырыў дыялогі, кола герояў.
«Рак-вусач» – казка ў дастатковай ступені псіхалагічная, нават філасофская. Выразнай, вобразнай мовай (выкарыстаны гіпербалы, гукаперайманні, паўторы, памяншальна-ласкальныя словы) паэт знаёміць дзяцей з жыццём многіх насельнікаў нашых вадаёмаў, з далёка няпростым працэсам нараджэння з жьггнёвых зярнят пахучага і духмянага хлеба,
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Народны паэт Беларусі Якуб Колас унёс надзвычайны вялікі ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру. Якуб Колас быў не толькі пісьменнікам, які ўзбагаціў нашу нацыянальную літаратуру высокамастацкімі творамі для дзяцей. Ён быў таленавітым педагогам-практыкам, ён жа быў і тэарэтыкам, які пакінуў нямала каштоўных думак аб дзіцячым чытанні і яго значэнні ў справе выхавання падрастаючага пакалення.
Творы Якуба Коласа, прысвечаныя дзецям, як бы маюць на мэце пазнаёміць свайго ўдзачнага чытача перш за ўсё са светам прыроды, прыгожым і мнагалучным. На працягу ўсяго свайго творчага шляху ажыццяўляў пісьменнік гэту высакародную мэту.
Якуб Колас – пісьменнік-настаўнік. Многія гады свайго жыцця аддаў ён школе. Добра ведаў асаблівасці дзіцячай псіхалогіі, духоўныя запатрабаванні дзяцей. Пісьменнік разумеў, наколькі важна прывіць малому грамадзяніну, які толькі ўступае ў жыццё, цікавасць да навакольнага свету, да прыроды, бо менавіта гэта цікавасць абуджае прагу да набыцця новых ведаў.
Коласавы творы, прысвечаныя дзецям, нясуць у сабе значныя моманты павучальнасці, нават дыдактычнасці. Але гэта не халодная дыдактыка, а вельмі жывая, зацікаўленая, па-мастацку яркая размова пра месца чалавека ў грамадстве і прыродзе, пра асноўныя вартасці жыцця, з якіх зноў жа прырода займае, бадай, найпершае месца.
Калі Якуб Колас пісаў свае дзіцячыя творы, ён быў ужо вядомым пісьменнікам і гарадскім чалавекам. Але вялікі мастак на працягу свайго жыцця пільна дбаў аб тым, каб раскрыць перад маладымі пакаленнямі глыбокі сэнс яднання чалавека з прыродай, тую ісціну, што сам чалавек – часцінка прыроды.