УВОДЗІНЫ
Важную ролю ў мастацкім творы адыгрываюць такія знакавыя часткі як пейзаж, партрэт героя, інтэр’ер. Сярод названых элементаў мастацкага твора варта вылучыць інтэр’ер. Уяўленне пра героя, яго светапогляду часта пачынае складвацца з дэталяў убранства месца, дзе ён жыве. Інтэр’ер – важная дэталь у творах, прысвечаных даўнім часам ці эпохам, бо так ствараецца цэласная карціна быту, традыцый цэлага народа.
Беларускае прыгожае пісьменства заўсёды вылучалася ўвагай да праяў рэчаіснасці: прыродных, партрэтных, дэталяў унутранага ўбранства жытла, памяшкання. Творы класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі даюць прыклад удумлівага і яркага па сваёй знакавасці выкарыстання апісання інтэр’еру. Іх традыцыі плённа працягнулі пісьменнікі іншых пакаленняў, падаючы сваё бачанне ўкладу жыцця народа, выяўляючы характэрныя адзнакі асобы чалавека ў новых жыццёвых абставінах.
Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык (1933-2001) – адзін з выдатных сучасных пісьменнікаў Беларусі. Яшчэ ў самым пачатку свайго творчага шляху малады аўтар сфармуляваў сваё творчае крэда: «Паказаць жыццё ва ўсёй яго разнастайнасці і шматпланавасці». Вернасць традыцыям рэалізму, адданасць сваім караням, шчырая павага да «сялянскай цывілізацыі», глыбокае адчуванне трагічнасці і незваротнасці часу вызначылі мастацка-эстэтычныя пошукі В. Адамчыка на ўсё жыццё.
Малая радзіма пісьменніка вёска Варакомшчына, просты сялянскі ўклад – стала яркім набыткам яго апавяданняў і раманаў. Творчая энергія слова ў прозе Адамчыка сапраўды такая ,што чытач бачыць і адчувае ўсё тое, што ўбачыў і адчуў сам аўтар.
Мэта працы: даследаваць функцыю інтэр’еру ў апавяданнях В.Адамчыка.
Задачы:
- вылучыць асноўныя фунцыі інтэр’ера ў мастацкай літаратуры,
- раскрыць функцыю інтэр’ера як спосабу характарыстыкі герояў у апавяданнях Вячаслава Адамчыка.
Аб’ект даследавання: інтэр’ер як частка мастацкага тэксту ў апавяданнях В. Адамчыка.
Прадмет даследавання: спецыфіка функцыянавання інтэр’еру ў мастацкім свеце апавяданняў В. Адамчыка.
ГЛАВА 1 Тэарэтычная характарыстыка функцый інтэр’еру ў мастацкім творы
У літаратуразнаўстве адрозніваюцца тры віды мастацкіх апісанняў: партрэт, пейзаж і інтэр'ер.
Як падае “Літаратурная энцыклапедыя” (2001), “інтэр'ер (фр. Interieur, ўнутраны) – у літаратуры: апісанне ўнутранага выгляду памяшканняў, якое характарызуе эпоху, краіну, сацыяльны статус гаспадара, яго густ”. Інтэр'ер паказвае ўмовы жыцця персанажаў і тым самым выкарыстоўваецца ў асноўным для характарыстыкі герояў, адыгрываючы важную ролю ў стварэнні атмасферы, неабходнай для ўвасаблення аўтарскай задумы. Гэта значыць інтэр'ер ў мастацкай структуры твора адыгрывае ролю ўскоснай характарыстыкі герояў, а таксама дае магчымасць пашырыць і паглыбіць уяўленні чытача аб падзеях. Часам дэталі інтэр’ера адыгрываюць асабліва важную ролю, цалкам да сімвалічнай.
Жыллё чалавека заўсёды было, ёсць і, па ўсёй верагоднасці, будзе вельмі індывідуальным. Пастаянае месца пражывання таго ці іншага індывіда з часам пачынае набываць адбітак асобы, якая у ім жыве. Псіхалагічныя асаблівасці чалавека, жыццёвы ўклад у яго існавання заўсёды знаходзіць адлюстраванне ў бытавых элементах дома. Пра гэта сведчыць такая вобласць навукі як псіхалогія інтэр'еру, якая нядаўна з'явілася ў сферы гуманітарных ведаў. Яна знаходзіцца на стыку розных навук і ставіць у цэнтр увагі чалавека ў яго адносінах з рэчавым светам і прадметнай прасторай.
Апісанне ўнутранай абстаноўкі прасторы можа з'яўляцца важным інструментам пры стварэнні літаратурнага твора. Інтэр'ер, своеасаблівае «люстэрка душы», можа выкарыстоўвацца як спосаб стварэння характару героя, дапамагаючы выявіць псіхалагічныя нюансы яго асобы.
З цягам часу, па меры развіцця чалавечай думкі і вопыту, функцыі інтэр'ера ў літаратуры таксама ўскладняюцца. У некаторых творах апісанне абстаноўкі набывае хранатапічную функцыю: арганізацыя жылой прасторы пачынае сімвалізаваць глыбінныя ўзаемаадносіны чалавека з светам.
Інтэр'ер – функцыянальная адзінка твора, наяўнасць якой адыгрывае цалкам пэўную сэнсавую і структурную ролю ў стварэнні эстэтычна завершанага цэлага.
Можна вылучыць тры асноўныя (базавыя) функцыі літаратурнага інтэр'ера: дэкаратыўная, характаралагічная, хранатапічная.
ГЛАВА 2 Выяўленне дэкаратыўна-семантычнай функцыі інтэр'ера ў апавяданнях Вячаслва Адамчыка «Чужая бацькаушчына»
«Чужая бацькаўшчына» – раман Вячаслава Адамчыка, напісаны ў 1977 годзе. Гэта тэтралогіі, куды ўвайшлі таксама раманы «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца», «Голас крыві брата твайго».
Творам Адамчыка ўласціва эмацыянальная медытатыўнасць. Пры перадачы настрою ці то радаснай усхваляванасци, шчасце ад сустрэчы с родным наваколлем, ці то смутку, задуменнасці, шкадавання з той прычыны, што ўсё прайшло и незваротна страчана, вялікую ролю ў творах празаіка адыгрываюць пейзажныя замалеукі і апісанне інтэр'ера.
У апавяданнях В. Адамчыка грунтоўна і па-майстэрску ўвасоблена жыццё беларускага народа падчас аднаго з найбольш трагічных момантаў нацыянальнай гісторыі, а менавіта – праблемы Заходняй Беларусі ў першай палове XX стагоддзя.
У рамане «Чужая бацькаўшчына» выкapыcтaны acaбicты жыццёвы вoпыт пpaзaiкa, ягo ўpaжaннi i эмoцыi. Bячacлaў Адaмчык пicaў: «Пacля зaвяpшэння чaцвёpтaгa paмaнa, пacля вялiкaй штoдзённaй шчacлiвa-пaкyтнaй пpaцы, пacля нявepы ў cябe i paдacныx xвiлiн нaтxнeння, пacля cямнaццaцiгaдoвaгa твopчaгa нecпaкoю я як нiкoлi aдчyў вялiкyю пycтэчy i нiкчэмнacць жыцця. Мoжa, я пepaбoльшвaю тoe aдчyвaннe i тoe пaчyццё, aлe я пaпpaўдзe пpaвaлiўcя ў нeйкi лeтapгiчны coн, я лeдзьвe ўвacкpoc...».
Дзеянне рамана адбываецца ў Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы, напярэдадні вайны з Германіяй і ажыццяўлення сацыяльных перамен. Часткова ў творы выкарыстаны асабісты досвед аўтара, які нарадзіўся ў апісваных мясцінах на Навагрудчыне.
У цэнтры твора «Чужая бацькаўшчына» Адамчыка выступае сям’я Корсакаў, жыхары вёскі Верасава. Стары Улас, удавец – сур’ёзны, паважлівы і разам з тым вельмі душэўны, дэлікатны чалавек. Яго дачка Алеся (па мужы Мондрая) – зусім іншы чалавек, прыгажуня, якая прагнула лепшае долі, чымся жыццё ў вёсцы, аднак была вымушаная выйсці замуж паводле прынцыпу «сцерпіцца – злюбіцца». Рана засталася ўдавой і жыве ў хаце свекрыві.
Імполь – маладзён, які наймаецца да Мондрых малаціць збожжа. Закахаўшыся ў яго, Алеся намагаецца стварыць шчаслівую сям’ю, якой ёй так не хапала ў першым шлюбе.
ГЛАВА 3 Выяўленне дэкаратыўна-семантычнай функцыі інтэр'ера ў апавяданнях Вячаслва Адамчыка « І cкажа той, хто народзіцца»
«І cкажа той, хто народзіцца» – раман Вячаслава Адамчыка, пpaцяг ягoныx твopaў. Адзін з тэтралогіі, куды ўвайшлі таксама раманы «Год нулявы», «Чужая бацькаўшчына», «Голас крыві брата твайго».
Інтэр’ер утварае са сваім уладальнікам адзінае цэлае, «выражаючы яго густ, жаданні, настрой, і няма матэрыялу лепшага і дакладнейшага для напісання партрэту». Такім чынам, можам сцвярджаць, што інтэр’ер, яго элементы, з’яўляючыся важнай характарыстычнай мастацкай дэталлю, тым самым аказваюцца найменшымі элементамі мастацкага вобраза.
У рамане «І cкажа той, хто народзіцца» Адамчык часта праз інтэр'ер паказвае не толькі побыт жыхароў вёскі, але і настрой саміх герояў, пачуцці і перажыванні ў пэўнай сітуацыі. Напрыклад, «…у глухаватай кватэры з адным акном, старой камодай і вялікім падвязаным фікусам...»
«…зачыненыя дзверы ганка, белыя шчытныя гардзіны на вокнах з цёмнымі глыбокімі складкамі палохалі невядомасцю і жуткай трывогай – тут ці не Чэся» аўтар у дадзеным выпадку, паказвае перажыванні героя Міці, сумуе па Чэсі.
У дадзеным выпадку інтэр'ер выконвае дэкаратыўную функцыю, апісваючы час на дадзены момант, надвор'е за акном, як бы навяваючы гэтую атмасферу сацыяльных жыхароўскіх перамен:
«…зеленкаватая ад вільгаці гонта хат, шарыя тоўста-саламяныя стрэхі хлевушкоў і гумнаў былі засыпаны пабітым іржою і размаітым лісцем старых, ужо згалелых груш, вязаў і ліп»
«…спыніўся напроці моцнага, складзенага з брусоў дома, што падымаў свой востры дах пад выгінастыя, развесістыя лапы старых, разгойданых ветрам хвоек. Бляха памутнела, на ёй толькі блішчалі тры новыя латкі: адна на грабяні – падоўжная, і дзве ніжай – папярочныя»
«…на выбітай шыбе аконца ў шчыце сядзеў голуб, ужо адлінялы, дымна-ружаваты. Хаваючыся за нізкія, згалелыя кусты акацыі, стоена глядзелі на вуліцу цёмныя вокны, завешаныя жоўта-залацістымі гардзінамі».
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Праведзеныя намі назіранні над апавяданнямі вядомага беларускага празаіка Вячаслава Адамчыка дазволілі зрабіць наступныя вывады:
Дэталі апісання ўнутранага ўбранства памяшкання адыгрываюць у мастацкім творы вельмі важную функцыю, дапамагаючы чытацкаму ўспрыняццю абставін, часу, у якім жывуць героі, фарміруючы ўяўленне пра саміх персанажаў, іх сутнасць і характар. Магчыма, таму ў творах многіх пісьменнікаў дастаткова ўвагі ўдзяляецца паказу выразных дэталяў інтэр’ера.
У творчасці В.Адамчыка гэты элемент мастацкай тканіны твора выконвае важную мастацкую функцыю.
Праз побытавыя сцэны і пейзажныя замалёўкі аўтар дакладна перадае рэчаіснасць, у якой жывуць героі яго твораў. Асаблівую ўвагу пры гэтым Вячаслаў Адамчык надае дэталям інтэр’ера, праз які ствараецца адмысловы вобраз часу і эпохі.
Часта апісанне інтэр’ера ў апавяданнях Вячаслава Адамчыка падаецца з мэтай ахарактарызаваць адпаведны час і месца дзеяння. Такім чынам пісьменнік, сам ураджэнец Заходняй Беларусі, перадае каларыт жыцця менавіта гэтай часткі нашай радзімы, указвае на сацыяльныя праблемы, якім поўнілася жыццё яго суайчыннікаў сярэдзіны ХХ ст. Праз апісанне дэталяў інтэр’ера, характэрнага менавіта для жыхароў Заходняй Беларусі, дакладна перадаецца сацыяльны статус герояў, характарызуюцца традыцыі, якіх трымаецца беларускі народ. Так інтэр’ер выконвае дэкаратыўную функцыю ў мастацкім творы.
Гэтак жа ў творах пісьменніка выяўляецца характаралагічная функцыя інтэр’ера. Убранства памяшкання напрамую звязана з вобразам чалавека. Па знешнім выглядзе можна меркаваць пра яго дабрабыт, род заняткаў, пра яго выхаванне, непасрэдныя густы і звычкі. Кожная згаданая аўтарам дэталь адзення дапаўняе псіхалагічны партрэт героя, дапамагае глыбей зразумець яго. Такім чынам, можна канстатаваць, што багаты фактычны матэрыял, які выкарыстаў В. Адамчык у сваіх творах, не проста спрыяў стварэнню сапраўды рэалістычнага малюнка вясковага жыцця, а дапамог аўтару дасягнуць эфекту «поўнага пагружэння» ва ўздзеянні на чытача, дазволіў стварыць «магчымасць абагульнення самога тыпу беларускай свядомасці на пэўным этапе гістарычнага існавання народа»
1) Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. / нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.
2) Бельскі, А. Сучасная літаратура Беларусі: дапам. для настаўнікаў. / А.Бельскі — Мінск, 2000.
3) Грамадчанка, Т. Дайсці да праўды: творчасць Вячаслава Адамчыка / Т. Грамадчанка // Роднае слова. – 1993 – № 11. – С. 8–15;
4) Дамброўская, Н. М. Проза Вячаслава Адамчыка: родава—жанравы і стылявы аспекты / Н. М. Дамброўская. – Брэст: Альтернатива, 2009. – 181 с.
5) Дизайн, Иллюстрированный словарь—справочник / Г. Б. Минервин, В. Т. Шимко, А. В. Ефимов. — М.: «Архитектура—С», 2004.
6) Кузьміч, Н. В. Матывы дарогі і памяці ў апавяданнях Вячаслава Адамчыка / Н. В. Кузьміч // Роднае слова. – 2009. – № 9. – С. 14—17.
7) Лецка, Я. Р. Зрухі жыцця і літаратуры: творчы партрэт Вячаслава Адамчыка /Я.Р. Лецка // Дзеяслоў. – 2012. – № 3 (52). – С. 272—294.
8) Лецка, Я. Р. Хараство і боль жыцця: нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – 126 с.
9) Литературная энциклопедия терминов и понятий / Под ред. А.Н. Николюкина. Институт научной информации по общественным наукам РАН. – Москва, 2001. – 1600 стб.
10) Пяткевіч, А.М. Вячаслаў Адамчык // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. – Мн.: БелЭн, 1992—1995.
11) Рагойша, В. І адгукнецца слова ў слове...: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, дыялогі / В. Рагойша. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 287 с.
12) Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў / В.П. Рагойша. – Мінск: Нар. асвета, 2009. – 303 с.
13) Стральцоў, М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ / М. Стральцоў. – Мінск: Маст. літ., 1987. – 607 с.
14) Судосева, И.С. Поэтика интерьера / И.С. Судосева // Новый филологический вестник. – 2011. – №3(18). – С.79–91.
15) Судосева, И.С. Поэтика интерьера в художественной прозе: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук: 10.01.10 / Москва, 2000. – 22 с.
16) Судосева, И.С. Функции литературного интерьера / И.С. Судосев // Вестник РГГУ. – 2013 – № 20 (121). – С. 89—100.
17) Тычына, М. А. Развітанне з сялянскай Атлантыдай / М.А. Тычына // Роднае слова. – 2003. – № 8. – С. 5—9.
18) Чудаков, А.П. Слово – вещь – мир. От Пушкина до Толстого / А.П. Чудаков Москва: Современный писатель, 1992. – 284с.
19) Шмид, В. Нарратология / В. Шмид. – Москва: Языки славянской культуры, 2008.
20) Шчука, Ю. А. «Вочы, поўныя жыцця»: (малая проза Вячаслава Адамчыка) / Ю.А. Шчука // Полымя. – 2005. – № 4. – С. 199—205.
21) Яцухна, В. І. Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В. І. Яцухна. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. – 279 с.
22) І скажа той, хто народзіцца [Элекронны рэсурс]. Рэжым доступу:https://knihi.com/Viacaslau_Adamcyk/I_skaza_toj,_chto_narodzicca.html.
23) Чужая бацькаўшчына [Элекронны рэсурс]. Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/.
24) Чужая бацькаўшчына [Элекронны рэсурс]. Рэжым доступу: https://knihi.com/Viacaslau_Adamcyk/Cuzaja_backauscyna.html.