УВОДЗІНЫ
Імя Васіля Быкава для беларускай літаратуры і для ўсёй Беларусі з’яўляецца знакавым. Творчасць Быкава – гэта творчасць вялікага пісьменніка, якога пры жыцці называлі класікам і духоўным прарокам нацыі. В. Быкаў засведчыў сваімі аповесцямі і апавяданнямі высокія ідэі гуманізму, дасягнуў глыбіняў філасофскага асэнсавання жыцця. Сёння творы пісьменніка, атрымалі працяг у тэатральным і кінамастацтве, перакладзены больш як на 50-т моў свету.
Па словах М. Тычыны цяжка ўявіць іншага пісьменніка, які б “так маштабна і метадычна думаў пра лёс свайго народа, з такім трагічным напалам пачуцця перажываў бы за тое, што адбываецца ў вялікім свеце… Беспрэцэдэнтная, нябачаная з часоў Янкі Купалы пасіянарнасць, адстаронены погляд на ўсё, што з’яўляецца атрыбутыкай савецкай аднамернай сістэмы, адэкватнасць гістарычным задачам, якія стаяць перад нашай краінай, пагружананасць у глыбіні нацыянальнага быцця і напружанасць роздуму над векавечнымі чалавечымі праблемамі” [26, c. 63], – усё гэта вызначае творчасць класіка беларускай літаратуры.
Вялікая Айчынная вайна карэнным чынам паўплывала на фарміраванне асобы творцы, яго цвёрдай грамадзянскай пазіцыі. Адлюстраванне ў быкаўскіх тэкстах знайшло амаль усё, што самому пісьменніку давялося перажыць і зведаць на вайсковым шляху. Як справядліва адзначае беларускі літаратуразнаўца А. Бельскі, “да разумення той жорсткай бойні XX стагоддзя, якой была другая сусветная вайна, сёння мы перадусім падыходзім з маральна- гуманістычных пазіцый гэтага пісьменніка, ягонай «акопнай» праўды, праўды пра чалавека на вайне” [4, c. 37].
Далёка не кожнаму таксама дадзена было пераадолець цяжкасці, якія чыніліся савецкай ідэалагічнай сістэмай, вытрымаць знішчальную крытыку і прайсці выпрабаванне сумленнем. Пісьменнік заўсёды заставаўся верным праўдзе жыцця, рашуча не прымаў аніякіх масак, за якімі іншыя спрабавалі схаваць сваё сапраўднае аблічча.
Творчасць В. Быкава не засталася па-за ўвагай сучаснага беларускага літаратуразнаўства. Яшчэ А. Адамоміч у сваіх крытычных артыкулах звяртаў увагу на асаблівасці быкаўскай манеры пісьма, выпрацоўку пісьменніккам індывідуальных жанравых канонаў для аповесці, сувязь творчасці В. Быкава з нацыянальнай традыцыяй адлюстравання ваенных падзей, што засведчылі творы быкаўскіх папярэднікаў – М. Гарэцкага і К. Чорнага [1].
Грунтоўнасцю вызначаюцца літаратуразнаўчыя працы і крытычныя артыкулы, прысвечаныя разгляду творчасці В. Быкава, такіх даследчыкаў, як
1 ПАНЯЦЦЕ ПРА МАСТАЦКІ ВОБРАЗ І ТЫП ГЕРОЯ Ў ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВЕ
Адной з самых спецыфічных рыс мастацтва з’яўляецца яго вобразная прырода. Па паходжанні слова “вобраз” старажытнагрэчаскае і ў перакладзе з гэтай мовы абазначае “воблік”, “выгляд”.
На думку беларускага літараутразнаўцы В. Яцухны, мастацкі вобраз – гэта “створаная пры дапамозе творчай фантазіі (вымыслу) і маючая эстэтычнае значэнне карціна рэчаіснасці ці духоўнага стану чалавека, у якой абагульненае, характэрнае, тыповае перадаецца праз індывідуальнае, адметнае, непаўторнае” [30, c. 88].
Стварацца і “апрадмечвацца” мастацкі вобраз можа па-рознаму, дакладней, з самага рознага матэрыялу ў залежнасці ад віду мастацтва, дзе гэта робіцца: напрыклад, колеровай і светла-ценевай гамы ў жывапісе, слоў і іх спалучэнняў у літаратуры, гукавой гамы ў музыцы і г. д.
Вобразамі аперыруе не толькі мастацтва. Іх часам выкарыстоўваюць у дапаможных мэтах і некаторыя іншыя галіны навукі як, напрыклад, філасофія і псіхалогія. Аднак дадзеныя вобразы, якія прынята лічыць навукова-ілюстрацыйнымі альбо фактаграфічнымі, адрозніваюцца ад уласна мастацкіх.
В. Рагойша сцявярждае, што ў літаратуры мы сустракаемся з так званымі слоўнымі вобразамі, або тропамі. З іх дапамогай у паэзіі стварецца вобраз-малюнак, вобраз-перажыванне, вобразы-сімвалы. У эпічных, драматычных і ліра-эпічных творах ствараюцца вобразы-персанажы, станоўчыя і адмоўныя [23, c. 30-31].
Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяўленне творцы. Уяўленне мастака – гэта не толькі псіхалагічны стымул яго творчасці, але і нейкая дадзенасць, якая мае месца ў творы. У апошнім з дапамогай вымыслу прысутнічае прадметнасць, якая часам не мае сабе адпаведнасці ў рэальнасці.
Асноўнымі сродкамі стварэння вобраза-персанажа трэба лічыць “дзеянні, учынкі і перажыванні, мову, прамую аўтарскую характарыстыку, характарстыку вуснамі іншых асоб, партрэт, пейзаж, апісанне абстаноўкі, гаваркое прозвішча” [23, c. 31].
Мастацкі вымысел як надзвычай важная састаўная частка мастацкага вобраза прысутнічае ў мастацтве з самага пачатку яго зараджэння. На самых ранніх этапах развіцця мастацтва ён, як правіла, не ўсведамляўся, бо архаічная свядомасць не размяжоўвала праўды гістарычнай і мастацкай. Аднак, пачынаючы ўжо з антычнасці гэтай катэгорыі як састаўной частцы мастацкага твора надаецца пэўная ўвага.
2 ЖАНР АПАВЯДАННЯ Ў ТВОРЧАСЦІ В. БЫКАВА
Жанр апавядання атрымаў у творчасці В. Быкава сталую прапіску: ад першых спроб пяра да мастацкай абагуленасці быкаўскіх апавяданняў апошніх гадоў жыцця. Апавяданне ў творчасці пісьменніка дае магчымасць прасачыць творчую эвалюцыю вобразнай сістэмы твораў, складванне аўтарскай канцэпцыі адлюстравання рэчаіснасці.
Першыя апавяданні В. Быкава былі надрукаваны ў гумарстычным часопісе “Вожык” (1947, “Дапякло”), газеце “Гродзенская праўда” (1949, “У першым баі”). Але сам В. Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічваў з 1951 г., калі на Курылах, дзе ён у той час служыў, пісьменнік напісаў апавяданні “Смерць чалавека” і “Абознік”. Іх ён паслаў на водгук М. Лынькову.
Ранняя творчасць Быкава датычыцца да 1950-60-х гг. У першым апавяданні “Смерць чалавека”, па меркаванні пісьменніка, свет пашыраецца не далей, чым дастае позірк цяжка параненага салдата, які ляжыць на зямлі. Спачатку гэта высокая лясная трава, кусты папаратніку, галіны маладой алешыны над галавой. Потым, калі ён рушыць да дарогі, убачыць страшныя сляды нядаўняга бою. Такім чынам, вайны ў гэтым апавяданні роўна столькі, колькі змяшчае, нясе ў сабе гэты чалавек.
У апавяданнях “Абознік”, “Страта”, “Чацвёртая няўдача” Быкаў паказвае асваенне чалавекам жыцця недалёка ад пастаяннай смяротнай небяспекі і сумленнае выкананне ім сваіх абавязкаў. Так, і ездавы Максім Корань (“Абознік”), і юны кулямётчык Матузка (“Страта”), і няўдачлівы пехацінец Туркаў (“Чацвёртая няўдача”) змаглі ўстаяць у цяжкую хвіліну і знайсці ў сабе сілу, з якой стала лягчэй жыць на вайне.
Асаблівае значэнне ў творчай лабараторыі пісьменніка маюць апавяданні 1959 года – “Паядынак”, “Эстафета”, “На ўсходзе сонца”, а таксама “Загад” (1958), якія прадстаўляюць сабой нешта занадта беглае, ледзь намечанае, але па-свойму завершанае. “Паядынак”, як і апавяданне “Смерць чалавека” характарызуецца адсутнасцю імён герояў і назвай мясцовасці, дзе адбываецца дзеянне. Гэтым Быкаў падкрэслівае, што такая падзея магла адбыцца з многімі і ва многіх месцах. “Паядынак” – гэта дно насілля, дзе чацвёра палонных салдатаў будуць разарваны раз’юшанымі нямецкімі аўчаркамі.
Пачынаючы з гэтага апавядання, Быкаў і ў наступных сваіх творах абдумваў і нанава перажываў вайну як такі стан жыцця, калі зрушваюцца, перакрэсліваюцца, пераварочваюцца, здаецца, усе нормы і правілы чалавечага існавання. Але болей і болей пачынала захапляць супраціўленне чалавека гэтаму новаму, ненатуральнаму стану жыцця.
3 ВОБРАЗНАЯ ТЫПІЗАЦЫЯ Ў АПАВЯДАННІ В. БЫКАВА “ЖОЎТЫ ПЯСОЧАК”
Па словах В. Локун, экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці В. Быкава “праявяцца з новай сілай ужо ў постсавецкія часы, асабліва ў пачатку 90-х гадоў. Калі першы перыяд вызначаўся блізкасцю галоўным чынам у плане жанрава-структурным, а не светапоглядным, то другі перыяд характарызуецца падабенствам больш глыбокім – на ўзроўні разумення прыроды чалавека і свету. Тэма адчужанасці чалавека ад грамадства, духоўная ізаляванасць, адсутнасць ілюзіі будучыні, ідэя варожасці свету ў адносінах да чалавека або чалавека да свету – усё гэта чытаецца ў апавяданнях “На Чорных лядах”, “Жоўты пясочак”, “Сцяна” і часткова ў аповесці “Аблава” [17, с. 181].
На думку І. Штэйнера, творчасць В. Быкава 1990-х гг, і апавяданне “Жоўты пясочак” у тым ліку, – гэта “квiнтэсэнцыя ўсiх творчых пошукаў беларускай лiтаратуры апошнiх двух стагоддзяў, своеасаблiвы паўтаральны курс усёй новай беларускай мастацкай традыцыi” [29, с. 72].
Як сцвярджае беларускі даследчык А. Бельскі, у апавяданні “Жоўты пясочак” В. Быкаў спрабуе знайсці адказ на пытанне: “Ці не зрабіўся прымітыўным якраз той савецкі народ, калі навокал знішчалі «ворагаў народа», калі жыццё чалавека нічога не значыла i не каштавала?” [4, c. 35].
Ствараючы сімвалічныя вобразы, надзяляючы іх індывідуальнымі, але і вельмі характэрнымі рысамі, прыкметамі, якасцямі, у апавяданні “Жоўты пясочак” спрабуе тыпізаваць праз вобразы-персанажы цэлыя колы і слаі грамадства.
Герояў апавядання “Жоўты пясочак” В. Быкава аб’ядноўвае адзінства часу, прасторы і праблем, персанажы твора знаходзяцца ва ўнутраным канфлікце паміж сабой і рэчаіснасцю. Прадметам мастацкага асэнсавання пісьменніка зрабіліся трагічныя падзеі нацыянальнага мінулага 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Пісьменнік спрабуе прааналізаваць сутнасць жахлівых эксперыментаў над чалавекам гэтага часу, уплыў на чалавечую свядомасць паўсюднага балансавання паміж жыццём і смерцю ў сітуацыі масавых расстрэлаў і фізічнага вынішчэння беларусаў.
В. Быкаў паспрабаваў аб’яднаць у сваім творы прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, кожны з якіх, аднак, выразна індывідуалізаваны і тыпізаваны ў рэаліях свайго часу. Усе героі па волі лёсу апынаюцца ў чорным варанку, дзе няма вокнаў, няма выйсця, усе падсвядома разумеюць, што гэты шлях, хутчэй за ўсё, апошні ў іх жыцці, але кожны заглыблены ва ўласны канфлікт і амаль не бачыць шляхоў да выратавання ў новай дзяржаве.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Творчасць В. Быкава не засталася па-за ўвагай сучаснага беларускага літаратуразнаўства. Грунтоўнасцю вызначаюцца літаратуразнаўчыя працы і крытычныя артыкулы, прысвечаныя разгляду творчасці В. Быкава, такіх даследчыкаў, як Д. Бугаёў, В. Локун, Л. Сінькова, І. Афанасьеў, І. Штэйнер, Е. Лявонава, П. Васючэнка і інш..
Адной з самых спецыфічных рыс мастацтва з’яўляецца яго вобразная прырода. Па паходжанні слова “вобраз” старажытнагрэчаскае і ў перакладзе з гэтай мовы абазначае “воблік”, “выгляд”. Мастацкі вобраз – гэта створаная пры дапамозе творчай фантазіі (вымыслу) і маючая эстэтычнае значэнне карціна рэчаіснасці ці духоўнага стану чалавека, у якой абагульненае, характэрнае, тыповае перадаецца праз індывідуальнае, адметнае, непаўторнае.
Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяўленне творцы. Асноўнымі сродкамі стварэння вобраза-персанажа трэба лічыць дзеянні, учынкі і перажыванні, мову, прамую аўтарскую характарыстыку, характарстыку вуснамі іншых асоб, партрэт, пейзаж, апісанне абстаноўкі і інш.
Слова “тып” (тыповае) выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух асноўных значэннях. Па-першае, вучоныя, падразумяваюць пад тыпамі прадметы стандартныя, пазбаўленыя індывідуальнай шматпланавасці, увасабляючыя нейкую пастаянную схему. Тып у дадзеным значэнні – гэта ўвасабленне і падкрэсліванне ў персанажы якойсьці адной рысы, адной чалавечай асаблівасці. Другое, больш шырокае разуменне тыпа, засноўваецца на асабліва яркім і поўным увасабленні ў персанажы не адной, а цэлага шэрагу характэрных (часам узаемавыключных) якасцей і рыс. Дадзеныя тыпы ўжо можна і неабходна лічыць характарамі.
Жанр апавядання атрымаў у творчасці В. Быкава сталую прапіску: ад першых спроб пяра да мастацкай абагуленасці быкаўскіх апавяданняў апошніх гадоў жыцця. Апавяданне ў творчасці пісьменніка дае магчымасць прасачыць творчую эвалюцыю вобразнай сістэмы твораў, складванне аўтарскай канцэпцыі адлюстравання рэчаіснасці.
Першыя апавяданні В. Быкава былі надрукаваны ў гумарстычным часопісе “Вожык” і газеце “Гродзенская праўда”. Сам В. Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічваў з 1951 г., калі на Курылах, дзе ён у той час служыў, пісьменнік напісаў апавяданні “Смерць чалавека” і “Абознік”. Іх ён паслаў на водгук М. Лынькову.
Ужо ў першых ваенных апавяданнях В.Быкаў сцвярджае думку пра тое, што ў спрэчцы паміж грамадскай ідэалогіяй і маральна-этычнымі прынцыпамі апошнія павінны займаць менавіта галоўнае месца, таму што толькі
1. Адамович, А.М. Додумывать до конца: литература и тревоги века / А.М. Адамович. – М.: Советский писатель, 1988. – 432 с.
2. Алейнік, Л.В. Апавяданне В. Быкава “Сваякі”: ракурс трагедыі / Л.В. Алейнік // Вялікая Айчынная вайна ў мастацкай літаратуры: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 27 красавіка 2005 г. / [рэдкалегія: І. С. Роўда (адказны рэдактар) і інш.]. – Мінск: Беларускі дзяржаўны універсітэт, 2007. – 238 с. – С. 53 – 59.
3. Афанасьев, И. Кто восходит на Голгофу? Антивоенная идея в творчестве Василя Быкова / И. Афанасьев. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. – 158 с.
4. Бельскі, А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. Бельскі. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 271 с.
5. Бугаёў, Д. Несуцяшальны дыягназ: Новыя творы Васіля Быкава [апавяданні “На чорных лядах”, “Перад канцом”, “Бедныя людзі”, “Жоўты пясочак”, “Зенітчыца”, “Пагорак”, “Палкаводзец”, “Палітрук Каламіец”, “Падоранае жыццё”, “Кацюша”, “Сцяна”] / Д. Бугаёў // Роднае слова. – 1995. – №12. – С.11 – 21.
6. Бугаёў, Д. Трагічная праўда часу (Васіль Быкаў) / Бугаёў, Д. Спавядальнае слова: Літатаратурная крытыка, успаміны / Д. Бугаёў. – Мн. : Мастацкая літаратура, 2001. – 324 с. – С.46 – 93.
7. Быкаў, В. Доўгая дарога дадому / В. Быкаў. – Мн.: Кніга, 2003. – 431 с.
8. Быкаў, В. Поўны збор твораў. У 14 т. Т.1. Аповесьці, апавяданьні і прыпавесьці 90-х і 2000-х гадоў / Прадм. А.Пашкевіча. – Мінск, Саюз беларускіх пісьменьнікаў; Масква, ТАА “Выдавецтва “Время”, 2005. – 656 с.
9. Быкаў, В. Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 7. Апавяданні / В. Быкаў. – Мінск, Саюз беларускіх пісьменьнікаў; М.: ТАА выдавецтва “Время”, 2009. – 482 с.
10. Васючэнка, П. Экзістэнцыялізм у беларускай рэдакцыі [творчасць В. Быкава] / П. Васючэнка // Крыніца. – 1996. – №3(19). – С.3 – 8.
11. Верціхоўская, М. З верай у чалавека: жанрава-тэматычна-выяўленчыя адметнасці твораў Васіля Быкава 1990-х гг / М. Верціхоўская // Роднае слова. – 2004. – № 12. – С. 37. – 39.
12. Грышкевіч, С. З трывогай за будучыню: па старонках апошніх твораў Васіля Быкава: [апавяданні “На балотнай сцяжыне”, “Чырвоныя пятліцы”, “Велікоднае яйка” і інш.] / С. Грышкевіч // ЛіМ. – 2009. – 19 чэрвеня. – С. 13.
13. Капшай, Н. Чалавек за “мурам” і “сцяной”: параўнальнае вывучэнне твораў Ж.П. Сартра і В. Быкава / Н. Капшай / Роднае слова. – 1999. – № 5-6. – С. 8.
14. Конан, У. Праблема дабра і зла ў творчасці Васіля Быкава / У. Конан // Крыніца. – 1996. – №3(19). – С.24 – 26
15. Корань (Сінькова), Л.Д. Васіль Быкаў // Корань, Л.Д. Цукровы пеўнік: літаратурна-крытычныя артыкулы / Л.Д. Корань. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1996. – 286 с. – С.114 – 179.
16. Курчанка, А.А. Праблема выбару ў апавяданні Васіля Быкава “Адна ноч” / А.А. Курчанка // Працы Кафедры сучаснай беларускай мовы – 2015. – Вып. 14. – С. 47 – 49.
17. Локун, В.І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры / В.І. Локун. – Мінск: Тэхнапрынт, 2005. – 227 с.
18. Лявонава, Е. “Не адзінокі востраў...” Васіль Быкаў і сусветная літаратура / Е. Лявонава // Роднае слова. – 2000. – №2. – С.166 – 173.
19. Лявонава, Е.А. Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцый Фёдара Дастаеўскага: філасофска-эстэтычныя перасячэнні / Е.А. Лявонава // Агульнае і адметнае. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. – 197 с. – С.133 – 146.
20. Лысова, Н.Б. Роля пейзажу ў творах Васіля Быкава: спроба вызначэння прасторы даследавання / Н.Б. Лысова // Вестник Полоцкого государственного университета. – 20016. – №2. – С.99 – 102.
21. Паражыцкі, М. Смех скрозь слёзы: (апавяданне В. Быкава “Народныя мсціўцы”) / М. Паражыцкі // Роднае слова. – 1999. – № 5-6. – С. 16 – 20.
22. Петрушкевіч, А. Mеmеntо mоrі, або Сваіх стратаў не было: апавяданне “На балотнай сцяжыне” Васіля Быкава / А. Петрушкевіч. – Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 6. – 9.
23. Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці / В.П. Рагойша. – Мн. : Народная асвета, 2009. – 303 с.
24. Сальнікава, Ю. Самасьць і самота. Кіркегарыянскія рэмінісцэнцыі ў творчасці Васіля Быкава / Ю. Сальнікава // Дзеяслоў. – 2008. – № 3. – С. 303 –307.
25. Теория литературы: учебное пособие для студентов филологических факультетов высших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко. – Т. 1: Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика. – М.: Академия, 2004. – 513 с.
26. Тычына, М. Ісці ў свет – і не губляць сябе: Беларуская проза апошніх гадоў [творчасць В. Быкава] / М. Тычына // Роднае слова. – 1997. – № 8. – С. 52 – 64.
27. Хализев, Е.В. Теория литературы: учебник / В.Е. Хализев. – М.: Высшая школа, 2002. – 437 с.
28. Шаўлякова, І. Рэстаўрацыя шчырасці: літаратурна-крытычны канструктар / І. Шаўлякова. – Мн. : Логвінаў, 2005. – 144 с.
29. Штэйнер І. Déjà vu, або Успамін пра будычыню / І. Штэйнер. – Мн.: Нёман, 2003. – 186 с.
30. Яцухна, В.І. Тэорыя літаратуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў ВНУ. У 2-х частках. Часткі І-ІІ / В. І. Яцухна. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2003. – 151 с.