УВОДЗІНЫ
Творчасць Максіма Багдановіча па-майстэрску сінтэзавала на нацыянальнай глебе культурныя здабыткі розных народаў, узняла мастацтва беларускага слова да найлепшых узораў сусветнай літаратуры, адкрыла шырокія магістралі для ідэйна-эстэтычнага ўзвышэння беларускай літаратуры ў дваццатым стагоддзі.
У вершах класіка беларускай літаратуры, па трапным азначэнні беларускага літаратуразнаўцы У. Гніламёдава, можна знайсці “неадольную прыцягальную сілу хараства, крыштальнай сумленнасці, праўды… У паэтычным слове Багдановіча ёсць вялікая, назаўсёды дадзеная нам навука: як любіць свой край, як умацоўвацца ў гэтай любові да роднай зямлі [11, с. 29].
Апошнія дваццаць гадоў прыўнеслі ў развіццё метадычнай навукі Беларусі шматлікія інавацыі, паўплывалі на выпрацоўку новых падыходаў да фарміравання і развіццця адукацыйных стандартаў.
Сучасная метадычная практыка, звязаная з выкладаннем беларускай літаратуры ў школе, звернута да вырашэння шматлікіх тэарэтычных праблем і пытанняў, сярод якіх: інтэграцыя літаратуры з іншымі дысцыплінамі гуманітаранага цыклу, гуманізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу, узаемадзеянне методыкі беларускай літаратуры і сучаснага літаратуразнаўства, паглыбленне сувязей паміж успрыняццем твора, яго інтэрпрэтацыяй, аналізам і самастойнай дзейнасцю вучняў, пошук новых структур урокаў, мадэляванне розных формаў правядзення заняткаў і інш.
Усё вышэй пералічанае стала выкарыстоўваецца ў навуковых пошуках і распрацоўках сучасных беларускіх метадыстаў.
Да праблем і метадаў выкладання методыкі беларскай літаратуры ў сучаных вну звернуты падручнікі і метадычныя даведнікі М.І. Гоўзіч [12], А.І. Лугоўскага [19], А.В. Руцкай [30].
Шматлікія метадычныя і практычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры, адрасаваныя настаўнікам, створаны М.І. Верціхоўскай [9], Т.М. Грыцаль [13], М.В. Жуковічам [15], Е.А. Лявонавай [20], М.І. Мішчанчуком [26], В.І. Смыкоўскай [32], С.І. Цыбульскай [33] і інш.
Праблему вывучэння творчасці М. Багдановіча ў сярэдняй школе, так ці інакш, закранаюць амаль усе пералічаныя вышэй навукоўцы-метадысты, асабліва пільную ўвагу на вывучэнне твораў паэта ў сістэме адукацыі сярэдняга звяна звяртаюць у сваіх манаграфіях І.Я. Навумкенка [27] і В.Я. Ляшук [21].
Увогуле, творчасць М. Багдановіча дастаткова рознапланава
1. ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ М. БАГДАНОВІЧА
Максім Адамавіч Багдановіч з’яўляецца адным са стваральнікаў новай беларускай літаратуры. Выступаў у многіх амплуа: паэт, крытык, перакладчык і літаратуразнавец. Спадчына паэта ўвайшла ў залаты фонд беларускага мастацтва слова.
На думку Е. Лявонавай, творы паэта “насычаны шматлікімі цытатамі, рэмінісцэнцыямі, алюзіямі на сюжэты, вобразы, матывы з літаратур іншанацыянальных. Ён уважліва сачыў не толькі за мастацкай практыкай замежных пісьменнікаў, але і за іх тэарэтычнымі росшукамі (Сент-Бёва, Леконт дэ Ліля і інш.), за новымі літаратурнымі школамі і напрамкамі (найперш французскімі), нарэшце – за з’явамі глабальнымі, макрапрацэсамі ў сусветнай літаратуры – яе ўзаемадачыненнямі з сацыяльна-палітычным развіццём, раз’яднаннем роднасных культур і літаратур” [20, с. 23].
М. Багдановіч – пісьменнік высокай мастацкай культуры, яго творчасць мае шмат агульнага з творчасцю сусветных прадстаўнікоў літаратуры дваццатага стагоддзя. Беларускі літаратуразнаўца В. Максімовіч справядліва падкрэслівае: “Прысутнасць шматлікіх кантэкстаў і культурных эпох у творчасці М. Багдановіча відавочная. Антычная і нацыянальная міфалогія, класічныя традыцыі сусветнай паэзіі, новыя этыка-філасофскія адкрыцці літаратуры памежжа стагоддзяў – усё гэта фарміравала агульную светапоглядную і эстэтычную сістэму беларускага паэта” [23, с. 11].
Калі гаварыць пра ўплывы на творчасць М. Багдановіча, то трэба назваць стражытную рымскую і грэчаскую літаратуру, творы рускіх паэтаў А. Пушкіна, Ф. Цютчава, А. Фета, пісьменнікаў мяжы стагоддзяў (В. Брусава, К. Бальманта, А. Блока), французскіх сімвалістаў П. Верлена, Ш. Бадлера, А. Рэмбо. На думку У. Конана, умоўна можна прызнаць, што М. Багдановіч быў вучнем названых паэтаў. Але “такім, які ні разу не паўтарыў сваіх настаўнікаў, наблізіўшыся да ідэалу паэта паводле П. Верлена” [18, с. 103].
Дзейнасць М. Багдановіча як тэарэтыка і крытыка літаратуры, як сцвярджае беларускі даследчык Т. Вабішчэвіч, заклала “рацыянальна-аналітычны фундамент беларускай паэтычнай традыцыі, дала ёй трывалы паняццёва-ідэйны грунт. Багдановіч упершыню сфармуляваў прынцыповыя патрабаванні да паэта-прафесіянала і актуалізаваў у айчыннай паэтычнай прасторы сістэму крытэрыяў уласна эстэтычнай ацэнкі вершаваных твораў (аўтанамізацыя паэтычнага мастацтва), вызначыў праблемы і перспектывы развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства, зафіксаваўшы тым самым факт эстэтычнага самаўсведамлення беларускай паэзіі” [7, с. 231].
2. АНАЛІЗ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА ТВОРЧАСЦІ М. БАГДАНОВІЧА
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадмета “Беларуская літаратура” ў агульнаадукацыйнай школе прадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць: нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі, вучэбная праграма, тэматычны план, падручнік ці падручнік-хрэстаматыя, хрэстаматыя для пазакласнага чытання, творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў), тэставыя заданні, план-канспекты ўрокаў настаўніка, метадычныя распрацоўкі ўрокаў, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, рабочы сшытак для вучняў, дапаможнікі для вучняў, кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай прыналежнасці, слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі, мультымедыйныя сродкі і інш.
У айчыннай сістэме адукацыі праблема стварэння вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры не страчвае сваёй актуальнасці цягам некалькіх дзесяцігоддзяў.
У 1990-я гады мінулага стагоддзя адбылося актыўнае станаўленне нацыянальнай сітэмы адукацыі, распачаўся працэс яе мадэрнізацыі Узнікла вострая патрэба ў сістэмна-метадычным забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу. У канцэптуальна-праграмных дакументах па развіцці нацыянальнай адукацыі было актуалізавана пытанне пра стварэнне цэлага комплексу сродкаў навучання.
Спецыфіка развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўліваюць шэраг прынцыпова новых патрабаванняў да вучэбна-метадычных дапаможнікаў, прызначэнне якіх бачыцца не толькі ў аптымізацыі навучання і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў, фарміраванні практычных уменняў і навыкаў па той ці іншай прадметнай галіне, але і ў шырокім далучэнні ўсіх удзельнікаў вучэбнага працэсу да сучасных інфармацыйных і адукацыйных тэхналогій, галоўнай мэтай якога з’яўляецца павышэнне ўзроўню якасці адукацыі.
Якасць зместу вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры ацэньваюць з пазіцыі адпаведнасці мэтам і задачам сучаснай літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведнасці кіруючым і нарматыўным дакументам (сучасным адукацыйным стандартам, вучэбным праграмам па беларускай літаратуры). Звяртаецца таксама ўвага на сістэмнасць, паслядоўнасць, даступнасць выкладання матэрыялу ў падручніку ці вучэбна-метадычным дапаможніку. Адзначаецца стварэнне матывацыі і ўмоў да станоўчага стаўлення да навучання. Мае вялікае значэнне таксама
3. ВЫВУЧЭННЕ ТВОРЧАСЦІ М. БАГДАНОВІЧА Ў 5-7 КЛАСАХ
Згодна з праграмай па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай і беларускай мовай навучання [5] вершы М. Багдановіча вывучаюцца ўжо ў сярэднім звяне.
Адным з галоўных прыёмаў пры працы з лірычнымі творамі М. Багдановіча ў 5-7-м класах з’яўляецца выразнае чытанне.
Выразнае чытанне – спосаб узнаўлення праз жывое слова пачуццяў і думак, якімі напоўнены мастацкі твор, выражэнне ўласных адносін да твора. Яно мае на мэце фарміраванне духоўнага багатай, усебакова развітай, творчай асобы вучня. Дасягаецца гэта сваімі спецыфічнымі сродкамі, якія вынікаюць з самой прыроды выразнага чытання як мастацтва жывога слова.
Як сцвярджае А.І. Лугоўскі, выразнае чытанне супастаўляюць з мастацкім чытаннем, хаця прынцыповай розніцы паміж імі не існуе. Для аднаго і другога абавязковыя дзейснасць і мэтанакіраванасць маўлення, перадача ў слове, якое гучыць, мастацкага зместу тэкста [19, c. 23]. Навучэнне школьнікаў выразнаму чытанню арганізоўваецца з улікам законаў мастацкага чытання – гэта практычнае авалоданне вучнямі асновамі мастацкага чытання. Змест і метады навучання выразнага чытання паступова ўскладняюцца ў адпаведнасці з узростам і праграмай па літаратуры, але ўлічваць законы мастацтва неабходна на ўсіх ступенях навучання.
На ўроках літаратуры выкарыстоўваюцца два віды выразнага чытання: чытанне настаўніка і чытанне вучняў. Выразнае чытанне настаўніка – узор для вучняў. Па гэтай прычыне педагог-славеснік павінен мець “добра пастаўлены голас, дасканалую дыкцыю, выпрацаваць у сабе ўменне аналізаваць тэкст, вызначаць задачы і мэты чытання, складаць партытуру выразнага чытання”[19, c. 24]. Ад настаўніка літаратуры патрабуецца ўменне валодаць аўдыторыяй, правільна карыстацца жэстамі і мімікай. Выразнае чытанне на памяць павялічвае эфектыўнасць яго ўздзеяння на школьнікаў. Разам з тым пры вызначэнні метадаў працы па навучанні выразнаму чытанню неабходна зыходзіць з рэальных магчымасцей і настаўніка, і вучняў, іх здольнасцей, схільнасцей, тэмпераменту, псіхалагічнага і псіхічнага стану ў час працы над тэкстам. Выразнае чытанне патрабуе грунтоўнай папярэдняй падрыхтоўкі.
Метадысты выдзяляюць 4-ы этапы падрыхтоўкі настаўніка да ўрока выразнага чытання [30]:
– першапачатковае азнаямленне з тэкстам, яго аналіз;
– вызначэнне выканальніцкіх задач;
– трэніроўка ў дэкламацыі;
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Максім Багдановіч пражыў толькі дваццаць пяць гадоў, выдаў адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі “Вянок”, але ўжо прайшло амаль стагоддзе, а яго рамантычны вобраз і незабыўныя творы кранаюць людзей да глыбіні душы.
Па словах беларускай даследчыцы А. Кабаковіч, творчасць М. Багдановіча “да нашага часу не страціла свайго гуманістычнага пафасу, напружанай эмацыянальнасці, што сведчыць аб глыбокім пранікненні паэта ў сутнасць чалавечай душы. Верш Багдановіча традыцыйна ўвайшоў у сучасную беларускую паэзію. Для многіх мастакоў нашага часу творчая спадчына паэта, само яго жыццё – выток натхнення” [16, c. 9].
Аўтар стварыў унікальныя шэдэўры, якія сталі скарбам нацыянальнай паэзіі, прозы і публіцыстыкі. Яго мастацкім творам уласціва высокая ступень эстэтызацыі, арганічны сінтэз рамантызму, рэалізму і сімвалізму. У творах М. Багдановіча дамінуе інтэлектуальны пачатак, ім ўласцівa філасафічнасць. Лірычны герой паэта не выяўляе актыўных дзеянняў, ён разважае, вядзе спрэчкі вакол фундаментальных праблем быцця, – жыцця і смерці, кахання і сяброўства, прызначэння і сутнасці мастацтва і прыгажосці. У асновy вобразнай сістэмы творчасці М. Багдановіча пакладзены рэаліі Беларусі, найбольш знакавыя узоры народнай творчасці і вобразы роднай зямлі. Творам класіка беларускай літаратуры ўласцівы патрыятызм і надзвычайная эстэтычная вытанчанасць. Сцвердзіў сябе М. Багдановіч і як таленавіты і адораны перакладчык, а таксама літаратуразнаўца і крытык.
У сучаснай беларускай метадычнай навуцы вывучэнню творчасці М. Багдановіча ў школе прысвечаны манаграфіі І.Я. Навуменкі і В.Я. Ляшук. З метадычнага боку лагічнасцю пабудовы матэрылу і спробай сабраць пад адной вокладкай і сістэмна асвятліць усе надзенныя пытанні беларускага літаратуразнаўства, звязанныя з вывучэннем творчасці М. Багдановіча ў сярэдняй школе вызначаецца выданне І.Я. Навуменкі і Т.І. Мароз 2001 года. Да каштоўных метадычных набыткаў па беларускай літаратуры належыць дапаможнік В.Я. Ляшук “Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе”. Кніга вылучаецца багаццем форм і метадаў работы, а таксама метадычных распрацовак, арыентацыяй на розныя навучальныя ўзроўні, увагай да фактычнага біяграфічнага і тэарэтычнага літаратуразнаўчага матэрыялу.
Творчасць М. Багдановіча ў 5-7-м класах вывучаецца згодна з праграмай па беларускай літаратуры ў колькасці трох гадзін. У 5-м класе гэта верш “Зімой”, з яго пачынаецца знаёмства з творчасцю паэта, у 6-м – верш “Вадзянік”, на 7-ы клас прыпадае вывучэнне верша М. Багдановіча “Маёвая песня”.
1. Адамовіч, Г. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча як прыклад “адарванасці”: Вопыт міждысцыплінаранага даследавання / Г. Адамовіч // Роднае слова. – 2008. – №4. – С.3 – 8.
2. Аскірка, В. Вывучэнне біяграфій пісьменнікаў з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій: На прыкладзе біяграфіі Максіма Багдановіча. ХІ класс / В. Аскірка // Роднае слова. – 2007. – № 4. – С. 44 – 45.
3. Багдановіч, І.Э. Мастацкая апалогія хараства: феномен Максіма Багдановіча // Багдановіч, І.Э. Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння / І.Э. Багдановіч. – Мн. : Бел. Навука, 2001. – С.171 – 193.
4. Багдановіч, М. Вянок: вершы, паэмы / Максім Богдановіч; [прадмова В. Зуёнка; іллюстрацыі Ю.І. Хількі]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 198 с.
5. Беларуская літаратура. V- XI класы. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай і беларускай мовай навучання. – Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012. – 128 с.
6. Белік, Г. Шматаспектны аналіз верша “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...” Максіма Багдановіча / Г. Белік // Роднае слова. – 2003. – № 3. – С. 51.
7. Вабішчэвіч, Т.І. Станаўленне нацыянальнай паэтычнай традыцыі (1990 – 1910-я г.г.): фактары, механізмы, этапы / Т.І. Вабішчэвіч; навук. рэд., В. П. Жураўлёў. – Мн.: Беларус. навука, 2009. – 254 с.
8. Васючэнка, П. Максім Багдановіч і сімвалізм // Васючэнка, П. Ад тэксту да хранатопа: артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. Васючэнка. – Мн.: Галіяфы, 2009. – 200 с. – С.29 – 37.
9. Верціхоўская, М.І. Урокі літаратуры ў старшых класах: вучэбна-метадычны дапаможнік / М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2011. – 295 с.
10. Ганчарова-Цынкевіч, Т.У. Максiм Багдановiч i беларускае адраджэнне пачатку XX стагоддзя / Т.У. Ганчарова-Цынкевіч. – Мн.: БДПУ, 1998. – 109 с.
11. Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі: артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў / У. Гніламёдаў. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 288 с.
12. Гоўзіч, І.М. Методыка выкладання беларускай літаратуры: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І.М. Гоўзіч, А.І. Лугоўскі, С.А. Сычова. – Мінск: БДПУ, 2012. – 229 с.
13. Грыцаль, Т.М. Беларуская літаратура ў школе: вывучэнне сучаснай прозы ў старшых класах: метадычны дапаможнік / Т.М. Грыцаль. – Мн.: Тэхнапрынт, 2004. – 20 с.
14. Дамброўская, С. “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...”: Пейзажная лірыка Максіма Багдановіча. VІІ клас / С. Дамброўская // Роднае слова. – 2003. – № 11. – С. 50.
15. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М.В. Жуковіч. – Мінск: “Аверсэв”, 2007. – 157 с.
16. Кабаковіч, А.К. Паэзія Максіма Багдановіча: дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага / А.К. Кабаковіч; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы / А.К. Кабаковіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1978. – 134 с.
17. Казлоўская, Т. “Здароў, марозны, звонкі вечар!”: Аналіз верша “Зімой” Максіма Багдановіча. V клас / Т. Казлоўская // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 49.
18. Конан, У.М. Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча / У. Конан. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – 206 c.
19. Лугоўскі, А.І. Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры / А.І. Лугоўскі; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка”. – Мінск: БДПУ, 2008. – 127 с.
20. Лявонава, Е.А. Плыні і постаці / Е.А. Лявонава. – Мн.: Рэд. Часопіса “Крыніца”, 1998. – 336 с.
21. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе: дапаможнік для настаўнікаў / В.Я. Ляшук. – Мінск: Аверсэв, 2008. – 254 c.
22. Максім Багдановіч і яго эпоха: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 27 лістапада 2007 года): [зборнік дакладаў і паведамленняў / укладальнік І. В. Мышкавец]. – Мінск: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2009. – 175 с.
23. Максімовіч, В. Праявы акмеізму ў творчасці Максіма Багдановіча / В. Максімовіч // Роднае слова. – 2008. – №4. – С.8 – 11.
24. Мельнікава, А. Максім Багдановіч як класічны прадстаўнік паэзіі “чыстай красы”// Мельнікава, А. Беларуская літаратура 20 стагоддзя ў еўрапейскім кантэксце / А. Мельнікава. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – С.22 – 28.
25. Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць: зборнік навуковых артукулаў [Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 15–16 снежня 2011 г., г. Мінск / рэдкалегія: В. Д. Старычонак (адказны рэдактар) і інш.]. – Мінск : БДПУ, 2012. – 395 с.
26. Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ў 11 класе: дапам. для настаўнікаў / М.І. Мішчанчук, Г.Я. Адамовіч. – Мн. : Аверсэв, 2001. – 234 с.
27. Навуменка, І.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе: дапаможнік для настаўнікаў / І.Я.Навуменка, Т.І.Мароз. – Мн.: Бел. навука, 2001. – 154 с.
28. Навумчык, М. Максім Багдановіч: Тэставы кантроль у Х классе / М. Навумчык // Роднае слова. – 2003. – № 4. – С. 47.
29. Наскова, П. Класічных формаў вечная краса...: Санеты “Мастак цудоўны, незраўнаны час...” Ўільяма Шэкспіра і “Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...” Максіма Багдановіча. VІІ клас / П. Наскова // Роднае слова. – 2003. – № 9. – С. 51.
30. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” / А.В. Руцкая, М.У. Грынько. – Мінск: Издательство Гревцова, 2010. – 181 c.
31. Саверчанка, І. Спадчына Максіма Багдановіча: інтэлектуальнасць і мастацкая вытанчанасць / І. Саверчанка. – Роднае слова. – 2012. – №4. – С.10 – 14.
32. Смыкоўская, В.І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / В.І. Смыкоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 208 с.
33. Цыбульская, С.І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры: метадычныя рэкамендацыі і нарматыўныя патрабаванні / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Вит, 2007. – 172 с.
34. Шыбайла, З. “Каханне ўзвышае вялікія душы...”: Урок па вершы “Раманс” Максіма Багдановіча. VІІ клас / З. Шыбайла // Роднае слова. – 2004. – № 9. – С. 43.