УВОДЗІНЫ
Беларускі народ па праву можа ганарыцца багаццем зместу, дасканаласцю мастацкай формы і разнастайнасцю жанраў сваёй вуснай паэзіі. Нават у параўнанні з рускай і ўкраінскай народнай творчасцю беларуская вусная паэтычная творчасць вылучаецца адметнасцю і багаццем высокамастацкіх узораў абрадавай паэзіі, добрай захаванасцю аўтэнтычных форм, актыўнасцю бытавання, цеснай сувяззю з рэчаіснасцю, поліфункцыянальнасцю.
Адным з прыкметных фальклорных жанраў з’яўляецца беларуская народная казка. Казка – скарбніца жыццёвага вопыту і традыцый беларускага народа, для яе характэрна шматграннасць захоўваемай інфармацыі. Казка нясе ў сабе культуру, светапогляд, стыль узаемаадносін, маральныя нормы беларускага народа. Прычым, у казках звычайна перадаецца самае істотнае і характэрнае для нацыі.
У класіфікацыі народна-паэтычнай прозы казкі вылучаюцца як адзін з такіх жанраў, які па зместу, сістэме вобразаў, адносінах да рэчаіснасці і паэтыцы дзеліцца на жанравыя разнавіднасці: казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, навелістычныя.
Тэрміну “казка” К.П.Кабашнікаў, беларускі даследчык народнай прозы, дае такое азначэнне: "Казка – гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць праз прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс" [7, с. 313].
Казка непадзельна ад фантазіі, ад уяўлення, а ўяўленне – гэта вялікі дар. Таму натуральна, што казка аказвала і аказвае істотны ўплыў на развіццё грамадства, на фарміраванне асобы. Кожнае пакаленне адчула на сабе гэты ўплыў, кожнаму пакаленню казка адкрывала свет незвычайнага і прыгожага, дзе дабро заўсёды перамагае зло, дзе вышэй за ўсё цэніцца праўда, справядлівасць, любоў да Радзімы, да працы, сяброўства, таварыская ўзаемадапамога, пачуццё чалавечай годнасці, дзе самым рашучым чынам асуджаецца несправядлівасць, здрадніцтва, гультайства, хлусня.
Казка як жанр вуснай народнай творчасці адрозніваецца ад іншых жанраў мастацкай літаратуры сваімі адметнымі формуламі (зачыны, канцоўкі, трохразовыя паўторы, словы-замовы, некаторыя абароты ў мове персанажаў і г.д.), якія сфарміраваліся на працягу доўгага гістарычнага развіцця. Некаторыя з такіх традыцыйных умоўнасцей з цягам часу мяняліся, трансфармаваліся, дастасоўваліся да нацыянальнай культуры
ГЛАВА 1. БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ КАЗКА Ў СІСТЭМЕ ЖАНРАЎ ВУСНА-ПАЭТЫЧНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ
1.1 Казка як жанр вусна-паэтычнай творчасці
Казка, нягледзячы на ўсю сваю вонкавую прымітыўнасць і несур'ёзнасць, з'яўляецца глыбокім і каштоўным жанрам, які шырока вывучаецца з гістарычнага, культурнага і лінгвістычнага пунктаў гледжання. Вывучэнне казкі – не проста прыватная дысцыпліна, але самастойная навука энцыклапедычнага характару. Казка адлюстроўвае гісторыю свайго народа, этнаграфію, рэлігію, гісторыю формаў мыслення, мовазнаўства, гістарычнай паэтыкі, і такім чынам, нясе ў сабе каласальную інфармацыю, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Казка неверагодна шматгранная, і навукай зроблена надзвычай шмат для яе вывучэння. Казцы прысвечана велізарная колькасць навуковых прац, кніг. Але, на радасць дапытлівым даследнікам, яна ёсць невычэрпная крыніца навуковага натхнення, і яе вывучэнне не ведае межаў. Яна настолькі багатая і разнастайная, што разглядаючы яе з розных бакоў, можна ўвесь час знаходзіць новыя і цікавыя тэмы для даследавання.
Казка як жанр фальклору існуе ў кожнай краіне і, як правіла, мае глыбокія гістарычныя карані і ўстойлівыя традыцыі. Фальклорную казку прынята лічыць чымсьці накшталт працягу антычнай міфалогіі. Паказальна, што казачныя сюжэты інтэрнацыянальныя, гэта сведчыць пра тое, што казкі ўсіх народаў узыходзяць да адной крыніцы.
Казка – гата мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-прававога, фантастычнага, або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс [1, с. 481].
Казка мае агульныя і адрозныя прыкметы. Пералічым традыцыйныя жанравыя прыкметы казкі:
- анімізм і антрапамарфізм (жывёлы, расліны і нават прадметы ў казцы могуць размаўляць);
- канфлікт дабра і зла з абавязковай перамогай дабра;
- раздзяленне персанажаў на станоўчыя і адмоўныя;
- пакаранне ці перавыхаванне адмоўных герояў і ўзнагарода станоўчых за высокія маральныя якасці;
- наяўнасць чароўнага прадмета;
- адсутнасць дакладнага ўказання на час і месца дзеяння;
ГЛАВА 2. АСАБЛІВАСЦІ ВОБРАЗНА-СТЫЛІСТЫЧНЫХ СРОДКАЎ МОВЫ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ КАЗАК
2.1. Вобразныя сродкі
Як вядома, вывучэнне розных бакоў мовы, яе лексічнага багацця і семантычных асаблівасцей, сродкаў выразнасці, выяўленчых сродкаў – адно з патрабаванняў, пастаўленых жыццём перад навукай аб мове. У сувязі з гэтым вялікую цікавасць уяўляюць моўныя асаблівасці твораў вуснай народнай творчасці. Пытанні вывучэння славеснай формы народнай казкі не вычарпаны.
Казка і мова казкі звязаны з казачным мысленнем, якое паходзіць ад міфалагічнага. С. Шамякіна выказвае меркаванне, што фальклорныя тэксты, у прыватнасці казкі, першапачаткова былі сакральнымі тэкстамі і прызначаліся для выкладання падчас ініцыяцый з мэтамі дыдактычнымі. Пазней асноўнымі мэтамі функцыявання казкі сталі эстэтычная і геданістычная [21, с. 6].
Казкі, асабліва чарадзейныя, насычаны вобразамі-сімваламі і вобразамі-архетыпамі. Сама іх будова ўяўляе сабой даволі строгую мадэль. Для казак характэрна вельмі спецыфічная арганізацыя прасторы і часу, у іх знайшлі адлюстраванне веды, маральныя нормы, духоўныя каштоўнасці і светабачанне людзей, у часы якіх ствараліся (хутчэй за ўсё з нейкімі сакральнымі мэтамі) сюжэты чарадзейных казак. Можна сказаць, што ў казках адлюстравана міфалагічнае і казачнае светаўспрыманне. Усё гэта накладвае адбітак і на мову казкі, падпарадкоўвае яе многім агульным казачным заканамернасцям. Напрыклад, з усіх лічэбнікаў, у мове казак найбольш шырока выкарыстоўваюцца тыя, якія абазначаюць магічныя, сакральныя лікі – 1, 3, 7, 9, 12, 100... [21, с. 12].
Для вобразнай мовы казак характэрна некаторая архаічнасць. Найбольш шырока ў ёй выкарыстоўваюцца тыя часціны мовы, якія з’явіліся ў старажытнасці, а больш новыя сустракаюцца радзей. Акрамя таго, для мовы казкі характэрны асаблівыя канструкцыі і архаічныя формы (што амаль не сустракаюцца ў сучаснай літаратурнай мове), якія з часам не змяняюцца, а ўжываюцца ў казках з самых розных тэрыторый. Гэта, напрыклад, сталыя моўныя формулы: зачыны, канцоўкі, трохразовыя паўторы, словы-замовы, некаторыя абароты ў мове персанажаў, формулы, якія адлюстроўваюць пэўныя казачныя сітуацыі і ўяўленні (тыпу “ішоў ён доўга ці коратка”, “ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць”); усечаныя формы прыметнікаў, плюсквамперфект дзеясловаў (знакамітае “жылі-былі” і інш.).
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Сярод апавядальных жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасці шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкі. Тэрмін “казка” аб’ядноўвае розныя па форме і зместу апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і асілкаў і інш. Сярод розных, але ў асноўным блізкіх паміж сабой азначэнняў казкі, якія прыводзяцца ў навуковай літаратуры, найбольш прыдатным можна лічыць наступнае: казка – гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-навелістычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс.
Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды. Казкі як творы сапраўднага мастацтва задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні народа і ў той жа час былі важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.
Класіфікацыя казак даволі ўмоўная. Звычайна іх падзяляюць на казкі аб жывёлах, чарадзейныя, або міфічныя, і сацыяльна-бытавыя. Кожная з груп беларускіх казак вылучаецца асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Усім ім уласціва высокае паэтычнае майстэрства. Беларускія казкі маюць шмат агульнага з казкамі іншых народаў, асабліва славян, але ў той жа час узбагачаюць казачны эпас славянскіх народаў новымі сюжэтамі, ідэямі, вобразамі.
Падчас даследавання было прачытана і прааналізавана 36 чарадзейных, 27 сацыяльна-бытавых казак, 32 казкі пра жывёл.
Да вобразных сродкаў беларускай народнай казкі аднясём перш за ўсё сістэму вобразаў.
У змесце і сістэме вобразаў беларускіх казак аб жывёлах дзейнічаюць дзікія і хатнія жывёлы, а таксама птушкі і насякомыя. Найбольш вядомыя персанажы – лісіца, воўк, мядзведзь, заяц, дзік, сабака, кот, баран, каза, конь, певень, гусак, качар, муха, пчалаі інш. Вельмі важнай асаблівасцю казак аб жывёлах з'яўляецца тое, што амаль ва ўсіх творах за дзеючымі асобамі захоўваюцца найбольш тыповыя для іх якасці Беларускі казачны эпас. Сярод злых звышнатуральных істот у беларускіх
1. Бараг, Л.Р. Казка / Л.Р. Бараг // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-ці т. – Мінск : БелЭн, 1985. – Т.2. Г-К. – С. 481.
2. Беларускі казачны эпас / склад. У.В. Анічэнка. – Мінск : БДУ, 1976. – 207 с.
3. Вусная народная творчасць : вучэбна-метадычны комплекс / склад. А.І.Лугоўскі, Д.Я. Дрозд ; БДПУ ім. М. Танка. – Мінск : БДПУ, 2014. – 206 с.
4. Журавская, Л.В. Синтаксис белорусских сказок и рассказов : автореф. дис. … канд. филол. наук: 28.12.79 / Л.В. Журавская. – Минск, 1979. – 22 с.
5. Зуева, Т.В. Русский фольклор / Т.В. Зуева, Б.П. Кирдан. – М. : Азбука, 1998. – 380 с.
6. Кабашнікаў, К. Жанравы склад беларускай народнай прозы / К. Кабашнікаў // Народная проза / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А.В. Цітавец ; навук. рэд. А. С. Ліс. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 517 с.
7. Кабашнікаў, К.П. Казкі / К.П. Кабашнікаў // Беларуская вусна-паэтычная творчасць : падруч. для студэнтаў філал. спец. ВНУ / К.П. Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С. Фядосік . – Мінск : Вышэйшая школа, 2000. – С. 313–340.
8. Кабашнікаў, К.П. Нарысы па беларускаму фальклору : дапам. для студ. філал. фак-таў ВНУ / К.П. Кабашнікаў. – Мінск : Выш. школа, 1963. – 164 с.
9. Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / склад. К. П. Кабашнікаў. Мінск : Навука і тэхніка, 1971. – 420 с.
10. Казлоў, У.В. Катэгорыя часу і паэтыка беларускай народнай казкі / У.В. Казлоў // Беларуская літаратура. – Мінск, 1986. – Вып. 14. – С. 138–144.
11. Карскі, Я. Беларусы / Я. Карскі ; уклад. і камент. С. Гараніна і Л.Ляўшун ; навук.рэд. А. Мальдзіс ; прадм. Я. Янушкевіча і К. Цвіркі. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. – 420 с.
12. Ліс, А.С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў (сістэма жанраў. Эстэтычны аспект) : аўтарэф. дыс. … д-ра філал. на- вук: 10.01.09 / А.С. Ліс. – Мінск, 1996. – 35 с.
13. Малюк, А.К. Некаторыя аспекты лінгвістычнага аналізу казкі “Лёгкі хлеб” / А.К. Малюк // Текст в лингвистической теории и в методике преподавания филологических дисциплин: материалы 3 Межд. науч. конф., 12–13 мая 2005г., Мозырь: в 2 ч. Ч. 2. / отв. ред.: С. Б. Кураш, О.И. Ревуцкий, В.Ф. Русецкий. – Мозырь : УО МГПУ, 2005. – С. 48–49.
14. Пропп, В.Я. Русская сказка. – М. : Лабиринт, 2000. – 416 c.
15. Сарока, У.А. Аб семантычнай структуры будаўніча–бытавой лексікі ў мове беларускага казачнага эпасу / У.А. Сарока // Беларуская мова. – Мінск, 1983. – Вып. 13. – С. 65–71.
16. Сацыяльна-бытавыя казкі / рэд. В.К. Бандарчык. – Мінск : Навука і тэхніка, 1976. – 520 с.
17. У трыдзевятым царстве: бел. нар. казкі / уклад. У.К. Касько, А.С. Фядосік. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 431 с.
18. Фядосік, А.С. Беларуская сацыяльна–бытавая казка / А.С. Фядосік. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 160 с.
19. Хрышчановіч, Л. “Па імені і жыццё”: Антрапанімічная прастора беларускай народнай казкі / Л. Хрышчановіч // Роднае слова. – 1999. – № 5–6. – С. 133 –137.
20. Чарадзейныя казкі : у 2 ч. / склад. К.П. Кабашнікаў, Г.А. Барташэвіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 2003. – 2 ч.
21. Шамякіна, С.В. Мастацкі вобраз і мастацкая дэталь у беларускіх чарадзейных казках / С.В.Шамякіна // Беларуская мова i лiтаратура. – 2007. – № 7. – С. 41–45.
22. Юдин, Ю.И. Дурак, шут, вор и черт (Исторические корни бытовой сказки) / Сост. В. Ф. Шевченко. – М. : Лабиринт, 2006. – 380 с.
23. Янкоўскі, М.А. Паэтыка беларускай народнай прозы / М.А. Янкоўскі. – Мінск : Выш. школа, 1983. – 271 с.