Уводзіны
Як толькі раман Івана Мележа “Людзі на балоце” выйшаў з друку, многімі крытыкамі была выказана думка, што ён адначасова традыцыйны і наватарскі. Першыя ж водгукі, рэцэнзіі, артыкулы (Б. Сачанкі, У. Калесніка, Я. Брыля, І. Шамякіна і інш.) засведчылі творчы поспех маладога пісьменніка [17, с.82]. Раманы хронікі прысвечаны палескай вёсцы 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Рускія пісьменнікі XIX стагоддзя ужо рабілі спробы пазнаёміць чытача з Палессем. Так, у аповесці А. Купрына “Алеся” паэтызуецца палеская экзотыка, адвечная дзікая прырода гэтага краю. Пісьменніка прывабіла натура каларытная, яркая, індывідуальная, якую вабіць новае. Але лёс гераіні трагічны, бо яна – выключная, нетыповая ў сваім асяроддзі. Пазней Палессе знайшло шырокае мастацкае адлюстраванне ў творчасці Якуба Коласа, і найперш у гэтай сувязі згадваюцца дзве першыя аповесці трылогіі “На ростаянх”.
Такім чынам, атрымоўваецца, што Іван Мележ у раманах “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” і “Завеі, снежань” звярнуўся да традыцыйнай у літаратуры тэмы. Аднак твор быў успрыняты чытачамі і прафесійнымі даследчыкамі літаратуры як адкрыццё Палесся [16, с.93]. Вядома ж, справа ў тым, што Мележ, які прыйшоў у літаратуру значна пазней, не мог не выкарыстаць вопыт сваіх папярэднікаў у мастацкім асвятленні гэтага рэгіёну Беларусі. Аднак Палессе ў іх паказваецца звонку, а не знутры, нават і ў трылогіі Якуба Коласа “На ростанях». З Палессем у Якуба Коласа звязана каля дзесяці гадоў жыцця. Безумоўна, ён любіў Палессе і выказаў сваё захапленне, аднак гэта быў усё ж такі погляд звонку, такога генетычнага разумення і адчування, як у Мележа, які тут нарадзіўся і рос, у яго папярэднікаў не было.
А для Мележа Палессе – яго вытокі, дзе ўсё сагрэта памяццю дзяцінства і юнацтва. Пісьменнік не раз гаварыў, што зямля гэта дарагая яго сэрцу, як ніякая іншая, што ён хацеў бы, каб чытачы «таксама палюбілі гэтую зямлю і яе людзей або па крайняй меры – хаця б ведалі пра іх» [14, т. 8, с. 309]. Чытачы сапраўды адкрылі для сябе краіну незвычайную і адначасна звычайную, дзе людзі жывуць звыклым жыццём, як усюды на Беларусі, толькі можа больш цяжкім у сувязі са спецыфічнымі геаграфічнымі ўмовамі.
Даследчыкі творчасці Мележа называюць раман “Людзі на балоце” традыцыйным не толькі па яго рэгіянальным каларыце, а і па творчым падыходзе да многіх праблем. “Без вялікай цяжкасці, – піша Алесь Адамовіч, – у раманах I. Мележа (перш за ўсё ў “Людзях на балоце”) можна знайсці “сляды прысутнасці” і Коласа, і Чорнага, і Гартнага” [2, с. 160].
1 Партрэт, пейзаж, мова, унутраны маналог як сродкі раскрыцця характару
Партрэт, пейзаж, мова, у тым ліку няўласна-простая, унутраны маналог, паказ аўтарам перажыванняў героя адкрываюць для чытача на старонках мележаўскай хронікі маляўнічыя і выразныя, жыццёва праўдзівыя карціны.
Апісанне партрэта Васіля, яго знешнасці важнае для разумення характару юнака. Мележ знаёміць са сваім героем праз апісанне яго партрэта. У знешнасці Васіля пісьменнік вылучае калматую не то русявую, не то чорную чупрыну, упартыя невяселыя губы. У другім месцы мастак слова адзначыпь яшчэ панурасць хлопца, яго прыгорбленую постаць, а Ганна скажа пра яго рознага колеру вочы: одно, як вада, светлае, другое – як жалудок. Такім чынам, праз партрэт Васіля мастак падкрэслівае яго ўнурыстасць, закрытасць, наяўнасць супярэчлівых якасцей і задаткі ўпартага характару.
Героі “Палескай хронікі” раскрываюцца яшчэ і праз мову. У чым адметнасць мовы персанажаў Мележа? Кожны герой твора гаворыць па-свойму. Негаваркі, стрыманы на слова Васіль; разважлівы і часамі занадта прамалінейны Міканор (мова яго перасыпана вайсковай лексікай).
Мележ шырока ўводзіць у мову сваіх герояў прыказкі: у іх выяўлецца не толькі спецыфіка і афарыстычнасць народнага мыслення, але і народная мараль. Усе героі Мележа шырока выкарыстоўваюць прыказкі, што ўвогуле характэрна для нязмушанай дасціпнай вясковай гаворкі. Прыкахкі робяць мову герояў не толькі індывідуальнай, але і раскрываюць і раскрываюць унутраны свет кожнага. Так, калі прыказкі, якімі карыстаецца Ганна (“Чаго не ясі, таго ў рот не нясі”, “Патрэбен ты мне, як хата сабаку”, “Малы жук, ды – вялікі гук”) гавораць пра яе ганарыстасць і незалежнасць, то прыказкі, якімі карыстаецца Васіль: “Ласы на чужыя кіўбасы”, “У чужое проса не ўтыкай носа – сведчаць пра яго беражлівасць і скрытнасць.
Мележ стварае вобразы сваіх герояў, карыстаючыся прыёмамі знешняй характарыстыкі: праз партрэт, учынкі, мову. Разам з тым пісьменнік глыбока малюе персанажы “знутры”. З гэтай мэтай ён звяртаецца да унутранага маналогу і няўласна-простай мовы.
Для творчай манеры Мележа характэрна, што вельмі часта аб’ектыўнае апавяданне аўтар перадае аднаму з герояў твора. Падзеі, што адбываюцца ў Куранях, узаемаадносіны паміж героямі, саміх персанажаў чытач бачыць вачыма аднаго з іх, а часам і вачыма некалькіх адначасова. Гэта, з аднаго боку, дапамагае пісьменніку больш глыбока раскрыць вобраз таго, праз чыё ўспрыманне чытач бачыць тую ці іншую падзею. 3 другога боку, навакольны свет, самі падзеі, плынь жыцця малююцца больш ярка і запамінальна.
2 Каханне да Ганны як выяўленне асабістых якасцей персанажа
З уступных старонак першай кнігі хронікі – “Людзі на балоце” – перад намі паўстаюць двое маладых людзей, якія падабаліся адзін аднаму, хоць і самі гэта не ўсведамлялі, але паміж якімі ўстанавіліся своеасаблівыя адносіны: Васіль імкнуўся засведчыць перад усёй вёскай сваю сталасць, права быць гаспадаром таму для яго Ганна – усяго бацькава дачка, а ганарыстая дзяўчына, якую інтрыгавала гэтая пазіцыя Васіля, кпіла і падсмейвалася з яго. І вось гэтыя двое ў час касавіцы засталіся начаваць на лузе. Іх бацькі паехалі ў вёску і наказалі ім быць зычлівымі адзін да аднаго. А Чарнушка нават папрасіў Васіля паапекавацца дачкой і малым сынам. Маладым людзям спачатку няёмка, але агульныя клопаты зблізілі іх, стварылі своеасаблівую атмасферу сямейнасці, і яны пачалі трымацца натуральней, вальней выяўляць свае пачуцці.
Праз мастацкую дэталь пісъменнік паказвае, як нарадзілася першае каханне паміж Ганнай і Васілём. Калі дзяўчына імкнулася распаліць агонь адзінай запалкай, што была ў яе, агонь, аднак, ледзьве тлеў, і Васіль хацеў ёй дапамагчы. Яны абодва нахіліліся над агеньчыкам. Пасма валасоў Ганны казытала шчаку хлопца, але адхіліць яе не было як. Непакоіла адно, каб агонь не згас. Распаліць яго не ўдалося, і Васіль пазычыў вугольчык у Карчоў. Ганна з хлопцам зноў нахіліліся над агеньчыкам, “і зноў яе пасма казытала яго шчаку, але цяпер гэта не толькі не замінала, але было нават дзіўна прыемна яму. Яны разам дзьмулі на вугаль, на сена, і гэта таксама было прыемна” [12, т. 5. с. 23].
Аўтар не аднойчы скажа, што маладым людзям было прыемна разам, што ў іх расло пачуццё блізкасці. Невыпадкова, што памяць пра гэты вечар на сенакосе гарэла і трывожыла іх потым доўгія гады. Пісьменнік перадае нараджэнне сімпатыі паміж маладымі людзьм,і праз апісанне таго, як прапала звыклая для Ганны задзірыстасць і кплівасць. Дзяўчына рабілася лагоднай, добрай, даверлівай. Яна ахвотна згаджалася з усімі прапановамі Васіля. Маладыя людзі наўздзіў лёгка разумелі адзін аднаго. Між імі “жыла лагода і добрая згоднасць”.
Больш за тое, ганарліўка Ганна нават просіць Васіля застацца каля іх начаваць. Яна прызнаецца, што ёй страшна, што яна баіцца бандытаў. Просьба гэтая вельмі ўразіла хлопца, а потым і ўзрадавала, усцешыла самалюбства: нарэшце Ганна ўбачыла ў ім сталага мужчыну, калі верыць, што ён можа абараніць яе ад бандытаў. Прызнанне дзяўчыны, што Васіль, хоць і маўклівы, і ўнурысты, хоць у яго розныя вочы, падабаецца ёй, нарадзіла ў душы хлопца радасць і новую турботу. Яго ўражвае не толькі тое,
3 Адносіны да блізкіх і аднавяскоўцаў
У абодвух раманах – “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” – Васіль паказваецца сярод блізкіх і родных яму людзей, у асяроддзі сваёй сям’і. Ён відавочна любіць іх, Ганну, маці, дзеда Дзяніса, малога брата Валодзьку. Але, праўда, у кантактах з імі свае пачуцці Васіль не выстаўляе напаказ, знешне паводзіць сябе стрымана, а найчасцей і сурова, хоць на самой справе ён добры і сарамлівы. Толькі з Ганнай, падчас развіцця іх адносін, ён па-сапраўднаму сардэчны і шчыры, наколькі дазваляе яго характар.
Хлопец з павагай ставіцца да суседа Цімоха, удзячны таму, што вучыпь яго гаспадарчым сакрэтам. На першых старонках рамана Васіль гатовы аддаць Чарнушку знакі павагі і ўдзячнасці, ехаць следам, каб не яго дачка – задзіра Ганна.
Ён толькі зрэдку пытае пра самае пільнае і неабходнае, вельмі сціслыя і яго адказы на пытанні іншых, часцей за ўсё – адно-два словы: хлопец негаваркі..
Да сваіх сямейнікаў – маці, дзеда Дзяніса, малодшага брата Валодзькі, а пазней і Мані Васіль ставіцца рэалістычна, з клопатам і суровай стрыманасцю, часам “агрызаючыся”, калі нехта занадта блізка набліжаецца да яго асабістых пачуццяў і спраў. Так, паводле яго разумення павінен паводзіць сябе мужчына, гаспадар, у адпаведнасці з няпісаным вясковым кодэксам. Аднак мы ніколі не ўбачым, каб ён на каго-небудзь з іх падняў бы руку, у кантраст з паводзінамі, напрыклад, Яўхіма Глушака, хоць гэты сумны пункт і не супярэчыў “кодэксу” колішняга сямейнага вясковага ўкладу.
Да ўсіх астатніх, што ляжаць па-за межамі яго інтарэсаў, а значыць “чужых” – у Васіля пануе недавер і адасобленасць. Акрамя аднадумцаў, гэтакіх жа негаваркіх працаўнікоў, як ён сам (цесць Пракоп Лясун, Нібыто-Ігнат). Давяраць можна толькі сабе, зямлі і працы сваіх рук.
Параўнаем паводзіны Васіля ў аналізаванай раней сцэне з маслакоўцамі і ў эпізодзе, калі Ахрэм Грыбок прыйшоў прасіць мёду для хворай дачкі. У абодвух эпізодах раскрываюцца жыццёвыя ідэалы і перакананні юнака. “Хіба не праўда, што свая сарочка бліжэй да цела?”, “Ласы на чужыя каўбасы” – з непрыхільнасцю думае хлопец, адмовіўшыся даць крыху мёду хвораму дзіцяці таго ж Грыбка. Калі ў першым эпізодзе выразна выяўляецца абыякавасць да ўсяго што не звязана з ім асабіста, то ў другім учынкамі Васіля кіруе імкненне маладога гаспадара выбіцца ў людзі. Нельга сказаць, каб Васіль быў абыякавым у абодвух выпадках, аднак яго трывогі ў сваёй аснове эгаістычныя, карыслівыя. У сітуацыі з бандытамі яму найважней, як даказаць уладам, што павёў маслакоўцаў пад прымусам, а не па сваей ахвоце.
4 Стаўленне да зямлі і працы як выяўленне жыццёвых прынцыпаў Васіля
Пісьменнік паказвае сваіх герояў у дзеянні. Найбольш поўна яны раскрываюцца ў працы. Працоўная дзейнасць палешукоў вылучана аўтарам на першы план. Вядома, праца – аснова існавання кожнага чалавека. Аднак у Мележа праца з’яўляецца яшчэ і сродкам выяўлення маральнай сутнасці героя, паэзіі жыцця, прыгажосці чалавечага ў чалавеку, з аднаго боку, і сквапнасці, жорсткасці, атупеласці – з другога. Па-рознаму працуюць Ваасіль, стары Глушак (зацята, са злосцю да няўвішных памочнікаў), Чарнушка, Ганна, Ларывон, Міканор і інш. Мележ паказаў розныя віды сялянскай працы: касавіцу, малацьбу, пілаванне дроў, асушку грэблі і інш. У большасці сцэн аўтар скіроўвае асноўную ўвагу на выяўленне духоўнай велічы селяніна. «Паэтызуючы будзённую сялянскую працу, – піша В.І. Смыкоўская, – узводзячы яе на ступень прыгожага, Мележ-мастак сцвярджае спрадвечнасць працоўнага пачатку ў сялянскім укладзе, у свядомасці і псіхалогіі мужыка як адзіную ўмову не толькі фізічнага, але і духоўнага існавання” [19, с.17].
Васіль апісваецца ў пачатку першай часткі рамана у вельмі важны для яго жыцця час. Мележ паказвае героя тады, калі састарэлы дзед Дзяніс не можа больш весці гаспадарку. Усе клопаты пра яе і сям’ю, усю мужчынскую працу узвальвае на свае плечы Васіль. На першых старонках рамана Мележ падкрэслівае, што герой – фактычна яшчэ дзіця. Звяртаецца ўвага на тонкую дзіцячую шыю, на кволыя і амаль дзіцячыя грудзі хлопца, якія заліваў пот у час касьбы, і на тое, што Васіль вельмі часта хмурыць яшчэ дзіцячы лоб. I гэтае дзіця без скаргаў бярэ на свае яшчэ нямоцныя плечы клопат і адказнасць за сям’ю і гаспадарку.Таму Васілю вельмі важна, каб усе, не толькі члены сям’і, але і аднавяскоўцы, прызналі ў ім гаспадара, сталагa мужчыну.
Пісьменнік упершыню знаёміць з Васілём чэрвеньскай раніцай, незвычайнай раніцай у яго жыцці. Ён першы раз выязджае касіць самастойна, як сталы мужчына, як гаспадар у хаце. Зразумелыя трывогі юнака, ці хоць у час пабудзіла маці, ці пе заспаў, ці не засмяюць яго людзі, што зялёны яшчэ, малакасос. На пачатку касьбы Васіль увесь час кантралюе сябе, ці не запазніўся, ці не абагнаў яго Чарнушка. Калі каса ўелася ў купіну, хлопец вельмі баяўся, ці хоць не зламалася, але і тут не забыў агледзецца, бачыў хто альбо не. Яму прыемныя знакі ўвагі як да гаспадара з боку маці.
Васіль добра разумее, што праверкай сталасці, здатнасці быць гаспадаром будзе касьба – адна з самых цяжкіх мужчынскіх работ. Таму з такой радасцю, душэўным размахам бярэцца за касу: “Хто гэта казаў, што
Заключэнне
Партрэтныя, пейзажныя замалёўкі, няўласна-простая мова, унутраныя маналогі, паказ аўтарам псіхалагічнага стану героя пададзены з вялікім густам дакладнасцю ў мележаўскай хроніцы, ствараюць каларытныя і выразныя, жыццёва праўдзівыя і адчувальныя для чытача малюнкі. Так, апісанне партрэта Васіля, яго знешнасці важнае для разумення характару юнака: калматая не то русявая, не то чорная чупрына, упартыя невяселыя губы, рознага колеру вочы: одно, як вада, светлае, другое – як жалудок – вяртаюць увагу на супярэчлівасць асобы маладога Дзятла і задаткі упартага характару. Адметнасць мовы персанажаў Мележа, ў тым, што кожны герой твора гаворыць па-свойму. У параўнанні, напрыклад, з мовай задзірыстай і дасціпнай Ганны, перасыпанай кплівымі жартамі і народнымі выслоўямі, прамалінейнага Міканора (мова перасыпана вайсковай лексікай), вясковага “філосафа” Андрэя Рудога (русізмы, кніжная лексіка), мова негаваркога, прагматычнага Васіля лаканічная, маласлоўная. Мележ шырока ўводзіць у мову сваіх герояў прыказкі: у іх выяўлецца характар або жыццёвыя погляды персанажа: прыказкі, якімі карыстаецца Васіль (“Ласы на чужыя кіўбасы”, “У чужое проса не ўтыкай носа”, “Свая сарочка бліжэй да цела” – сведчаць пра яго беражлівасць, скрытнасць, абыякавасць да ўсіх, акрамя сваёй сям’і. Для раскрыцця душэўнага стану Васіля аўтар карыстаецца ў першую чаргу няўласна-простай мовай, калі апісанне ў пэўны момант перадаецца персанажу, праз плынь яго думак, без афармлення ў цытату, зліваючыся з аўтарскім, што выступае стылёвай адметнасцю І. Мележа. Пейзажныя замалёўкі, канкрэтызаваныя трапнымі азначэннямі, чытач бачыць вачыма Васіля, яны вызначаюцца багаццем зрокавых карцін: гнілое, асклізлае ламачча; мноства злой, палючай крапівы; чырвоняцца на сонцы вершаліны хвоек.
У сюжэтнай лініі стасункаў з Ганнай Васіль паўстае персанажам, надзеленым здольнасцю моцна кахаць, павагай да жанчыны, аднак у сітуацыях выбару вырашэння лёсу свайго ды Ганны цэльнасць Васіля ў адносінах да зямлі і спрадвечных вясковых уяўленняў аб шчасці выліваецца ў нерашучасць, а потым у выбар не на карысць дзяўчыны. Без кахання можна пражыць, вучыць народная думка, а без зямлі – асновы жыцця мужчыны-селяніна і яго сям’і – немажліва.
У стасунках з роднымі, каханай ды іншымі людзьмі Васіль выяўляе сябе па-рознаму. Да сваіх сямейнікаў – маці, дзеда Дзяніса, малодшага брата Валодзькі, а пазней і Мані Васіль ставіцца з клопатам, але вельмі стрымана, халаднавата, строга абараняючы межы свайго асабістага “я”, нікога не пускаючы ў сваю душу. Толькі з Ганнай ён хораша раскрываецца, становіцца
1. Авласенко, И. В поисках идеала : [к 95-летию Ивана Мележа] / И. Авласенко // Неман. – 2016.– № 2.– С. 187 – 199.
2. Адамовіч, А. Вяртанне наперад / А. Адамовіч // Пра таварышаў па пяру : зборнік крытычных артыкулаў / склад. К.І. Краўцова. – Мн. : Нар. асвета, 1976. – С. 155–183.
3. Андраюк, С.А. Іван Мележ / С.А. Андраюк // Стыль пісьменніка / рэд. В.В. Барысенка, П.К. Дзюбайла ; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мн. : Навука і тэхніка, 1974. – С. 232–302.
4. Аўласенка, І Запаветы Івана Мележа / І. Аўласенка // Полымя. – 2014.– № 2.– С.134–145.
5. Брыль, Я. Роздум і слова / Я. Брыль. – Мiнск: Беларусь, 1963. – 280 с.
6. Бугаёў, Дз. Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць І.Мележа / Дз. Бугаёў. – Мн.: Маст.літ., 1977. – 240 с
7. Каваленка, В. Хвалюючыя старонкі нашага жыцця / В. Каваленка// Голас чалавечнасці.– Мн.: Навука і тэхніка, 1970. – с. 139–142.
8. Колас, Я. Новая зямля / Я. Колас. – Мінск: Нар. асвета, 1975. – 336 с.
9. Локун, В. Вялікі свет маленькіх Куранёў : да праблемы зямлі, чалавека і ўлады ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / В. Локун // Полымя. – 1994. – № 3. – С. 225–237.
10. Ляшук, В. Я. Iван Мележ у школе : дапаможнiк для настаунiкаў агульнаадукац. устаноў / В. Я. Ляшук. – Мн. : Аверсэв, 2002. – 191.
11. Манкевич, Е. Он писал о вечном / Е. Манкевич // Неман. – 2011.– № 2.– С.218-221.
12. Мележ, І. П. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ ; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы ; рэд. кал.: А. М. Адамовіч, С. А. Андраюк, І. А. Брыль [і інш.] ; рэд. тома Ю. С. Пшыркоў. – Мінск : Мастацкая літаратура , 1981. – Т. 5. Людзі на балоце. – 415 с.
13. Мележ, І. П. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ ; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы ; рэд. кал.: А. М. Адамовіч, С. А. Андраюк, І. А. Брыль [і інш.] ; рэд. тома М. І. Мушынскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – Т. 6. Подых навальніцы. – 573 с.
14. Мележ, І. П. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ ; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы ; рэд. кал.: А. М. Адамовіч, С. А. Андраюк, І. А. Брыль [і інш.] ; рэд. тома А. С. Яскевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – Т. 8. Жыццёвыя клопаты. – 686 с.
15. Мищенчук, Н.И. Роль художественной детали в “Войне и мире” Л.Н. Толстого и “Полесской хронике” И. Мележа // Русская и белорусская литературы XIX – XX столетий : жанрово-стилевой аспект, вопросы взаимодействия : монография / Н.И. Мищенчук. – Брест : БрГУ им. А.С. Пушкина, 2005. – С. 49–56.
16. Несцераў, Ю.Д. “Палеская хроніка” Івана Мележа ў кантэксце савецкай прозы аб калектывізацыі / Ю.Д. Несцераў // Беларуская літаратура : рэсп. міжвед. зб. / рэдкал.: І.Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Універсітэцкае, 1990. – Вып. 18. – С. 93–101.
17. Саламевіч, В. Неаднойчы ўганараваная : пра “Палескую хроніку” Івана Мележа / В. Саламевіч // Роднае слова. – 2001. – № 2. – С. 82.
18. Сматрыцкая, Т.“Сэрца білася так гулка…” : каханне ў жыцці герояў “Палескай хронікі” Івана Мележа / Т. Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 7–10.
19. Смыкоўская, В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка : задума і яе мастацкае ўвасабленне ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / В.І. Смыкоўская. – Мн. : Выд-ва БДУ, 1976. – 112 с.
20. Юрэвіч, У. Лёс чалавека – лёс народа // Абрысы : выбранае з літаратурнай крытыкі / У. Юрэвіч. – Мн. : Маст. літ., 1976. – С. 12–94.