Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Количество страниц – 39.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
60,00
75,00
BYN
1 Метафара як аб’ект лінгвістыкі
1.1 Метафара як разнавіднасць тропу
1.2 Метафара як аб’ект навуковага даследавання
2 Структурна-семантычныя асаблівасці метафар у паэме Я. Коласа «Новая зямля»
2.1 Віды метафар паводле граматычнага выражэння і структуры
2.2 Віды метафар паводле спосабу рэалізацыі метафарычнага пераносу
Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) – беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, перакладчык, мовазнаўца і грамадскі дзеяч. Ён стаяў ля вытокаў сучаснай беларускай літаратуры. Якуб Колас працаваў у шэрагу жанраў мастацкай літаратуры. Яго творчасць надзвычай багатая і разнапланавая і ўключае ў сябе вершы, паэмы, зборнікі апавяданняў, п’есы, аповесці. Асобна варта адзначыць трылогію “На ростанях”, якая стала адным з першым у гісторыі беларускай літаратуры эпічных раманаў і аказала значны ўплыў на далейшае развіццё гэтага жанру.
Вытокам творчасці Якуба Коласа стала жыццё беларускага народа ў розных яго праявах. У ранніх вершаваных творах паэта (“Мужычая ніва”, “На полі вясной”, “Жніво”, “Песні вясны” і інш.) прасочваюцца тыповыя для літаратуры таго часу сацыяльныя і нацыянальныя матывы. Усхваленне сялянскай працы, замілаванне прыродай роднага краю, пратэст супраць грамадскай несправядлівасці – асноўныя тэмы творчасці Якуба Коласа ў перыяд станаўлення яго паэтычнага таленту. Эстэтыка яго ранніх вершаў грунтуецца на паэтызацыі сялянскага побыту і жыцця. Асобнае месца ў ёй займае адлюстраванне беларускага пейзажу, пабачанага вачыма чалавека-працаўніка. У гэты перыяд у мастацкім светапоглядзе паэта вызначаюцца тыя архетыпічныя вобразы, якія так ці інакш будуць прысутнічаць ва ўсёй яго далейшай творчасці. Гэта вобразы роднай зямлі, неба, сялянскай долі, дарогі і г.д. Трэба таксама адзначыць уласцівы ранняй паэзіі Якуба Коласа рэвалюцыйны пафас (“Ворагам”, “Наша возьме”, “Будзьце цвёрды” і інш.)
1 Метафара як аб’ект лінгвістыкі
1.1 Метафара як разнавіднасць тропу
Традыцыйна метафара разглядаецца як пераважна як аб’ект літаратуразнаўчых даследаванняў. З пункту гледжання тэорыі літаратуры метафара – гэта “ужыванне слова ці выраза ў пераносным значэнні праз супастаўленне пэўнай з’явы ці прадмета з іншай з’явай ці прадметам на аснове агульных для іх адзнак і ўласцівасцей” [9, с. 111]. Як разнавіднасць метафары вылучаюцца адухаўленне (“перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадмет, абстрактныя паняцці, з'явы прыроды, рэчы” [9, с. 34]) і ўвасабленні, ці персаніфікацыя (“гэта наданне чалавечых уласцівасцей асобным рэчам, прадметам, з'явам прыроды” [9, с. 167]).
У постсавецкай лінгвістыцы тэрмін “метафара” мае аналагічныя азначэнні: “ужыванне слова ў пераносным значэнні на аснове падабенства ў якіх-небудзь адносінах двух прадметаў або з’яў” [10, с. 214], “слова або зварот маўлення, які ўжываецца ў пераносным значэнні для азначэння прадмета або з’явы на аснове нейкай аналогіі, падабенства” [16, с. 458]. Такім чынам, пад метафарай разумеюць як працэс і вынік ужывання слова ў пераносным значэнні на аснове падабенства, так і само слова, якое ў гэтым значэнні ўжываецца. У першым выпадку ўвага даследчыкаў акцэнтуецца на тым стылістычным эфекце, які дасягаецца ў выніку метафарызацыі. У другім – на моўных сродках, якія спрыяюць стварэнню гэтага эфекту. Метафара таксама разглядаецца і з пункту гледжання кагнітыўнай лінгвістыкі. Так, расійскі даследчык А.М. Баранаў вызначае метафару як “складаны кагнітыўны феномен, які ўзнікае ў выніку ўзаемадзення двух сэнсавых комплексаў – зместу-фокусу-крыніцы і абалонкі-фрэйма-мэты” [2, с. 29].
2 Структурна-семантычныя асаблівасці метафар у паэме Якуба Коласа «Новая зямля»
2.1 Віды метафар паводле граматычнага выражэння і структуры
2.1.1 Дзеяслоўныя метафары
Дзеяслоў – гэта “часціна мовы, якая выражае дзеянне або стан асоб, прадметаў, з’яў з дапамогай граматычных катэгорый асобы, часу, трывання, стану, ладу, пераходнасці / непераходнасці” [17, с. 223]. Пры ўтварэнні метафар Я. Колас часцей за ўсё ўжывае дзеяслоў— катэгорыю дзеяння, што надае яго мове напружанасць, данамічнасць.
Найбольш распаўсюджанымі сярод дзеяслоўных метафар у мове паэмы “Новая зямля” з’яўляюцца метафары-адухаўленні і метафары-ўвасабленні. Так, да першых адносяцца аўтарскія тропы тыпу: Дзярэўцы пышна красавалі, / На свет вясёла пазіралі ( дрэвы); У небе хмарачкі дзянныя / Плылі, як гускі маладыя (хмары); Ўсё (флора) зацвіло, загаманіла, / Бы жыватворчая тут сіла / Ад сну прыроду абудзіла (вясна); І дух пракіслы, дух трухлявы / З усіх куткоў дыхнуў сярдзіта (пах); Часамі полымя прарвецца (агонь), / І цьма сярдзіта схісянецца, / Адскочыць далей напаўкрока (цемра); Праменні, стрэлы залатыя, / Макушы лесу прабіваюць / І блескам-ззяннем высцілаюць (сонечнае святло)/ Нябёсаў багны патайныя; Мінула ночка. Дзень праз вокны / Знішчае цёмныя валокны, / На печ, у запек зазірае / І ночку з хаты выціскае (раніца); А новы дзень, даўно жаданы, / Ўжо сыпле багру на курганы, / І стрэлы-косы залатыя / На ўзгоркі падаюць крутыя (ранішняе святло) і інш. [5].
У працэсе даследавання намі было прааналізавана каля 200 выпадкаў ужывання метафар у тэксце паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. Быў складзены корпус метафарычных адзінак на аснове суцэльнай выбаркі фактычнага матэрыялу.
У выніку правядзення даследавання была створана класіфікацыя метафар па відах граматычнага выражэння. Пераважную большасць з іх складаюць дзеяслоўныя, назоўнікавыя і прыметнікавыя метафарычныя адзінкі.
Дзеяслоўныя метафары паводле семантыкі падзяляюцца на шэсць асноўных катэгорый:
- метафары са значэннем руху ў прасторы або яго адсутнасці: сонейка ўсхадзіла, стаяць алешыны, ідзе вясна і інш.
- метафары са значэннем працэсу маўлення: елкі шапталісь, пчолка гаманіла, далі маўчалі і інш.
- метафарычныя дзеясловы, якія абазначаюць успрыманне навакольнага свету пры дапамозе органаў пачуццяў: вярбіна глядзіцца, душа прачуе, хлеў глядзеў і інш.
- метафарычныя дзеясловы са значэннем эмоцый, пачуццяў, перажыванняў: дуб смяецца, агонь сярдуе, мароз насмяецца і інш.
- метафарычныя дзеясловы са значэннем чалавечай дзейнасці: мароз прымайстраваўся, пералівы ткуць адзенне, ноч спавівала і інш.
- дзеясловы з дэструктыўным значэннем: мароз загубіць, цемра знішчае і інш.
На прыкладах з тэксту паэмы “Новая зямля” было даказана, што дзеяслоўныя метафары могуць мець марфалагічную і сінтаксічную варыянтнасць.
1. Арутюнова, Н.Д. Языковая метафора (синтаксис и лексика) / Н.Д. Арутюнова. – М.: Просвещение, 1979. – 402 с.
2. Баранов, А.Н. Очерк когнитивной теории метафоры / А.Н. Баранов, Ю.Н. Караулов // Русская политическая метафора (материалы к словарю). – М., 1991 – 589 с.
3. Васілеўская, А.С. Прыслоўныя метафары ў мастацкай прозе / А.С. Васілеўская // Репозиторий БГПУ [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://elib.bspu.by/handle/doc/500. – Дата доступа: 04.03.2016.
4. Иванов, П. Православные переводы Нового Завета на китайский язык / П. Иванов // Китайский благовестник [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.chinese.orthodoxy.ru/russian/kb1/History2.htm. – Дата доступа: 04.03.2016
5. Колас, Я.. Новая зямля / Я. Колас // Беларуская палічка: Беларуская электронная бібліятэка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://knihi.com/Jakub_Kolas/Novaja_ziamla.html. – Дата доступу: 12.02.2016
6. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Вышэйшая школа, 2009. – 262 с.
7. Мещерякова, Е.Х. О метафоре / Е.Х. Мещерякова // Научно-образовательный центр CLAIM [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://it-claim.ru/Library/Books/ITS/wwwbook/ist6/mesharecova/meshare. – Дата доступа: 12.02.2016.
8. Мушынскі, М.І. Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці / М.І. Мушынскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. – 543 с.
9. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
10. Розенталь, Д.Э. Словарь-справочник лингвистических терминов / Д.Э. Розенталь, М.А. Теленкова. – М.: Просвещение, 1976. – 544 с.
11. Скляревская, Г.Н. Метафора в системе языка / Г.Н. Скляревская. – Санкт-Петербург: Наука, 1993 г. –151 с.
12. Старычонак, В.Д. Другасныя найменні чалавека ў творах Янкі Купалы / В.Д. Старычонак // Репозиторий БГПУ [Электронный ресурс]. – Режым доступу: http://elib.bspu.by/bitstream/doc/.pdf. – Дата доступу: 06.03.2016.
13. Старычонак, В.Д. Квантатыўныя метафары / В.Д. Старычонак // Репозиторий БГПУ [Электронный ресурс]. – Режым доступу: http://elib.bspu.by/bitstream/doc/.pdf. – Дата доступа: 06.03.2016.
14. Старычонак, В.Д. Метафара ў беларускай мове: на матэрыяле субстантываў / В.Д. Старычонак. – Мінск: БДПУ, 2007 – 190 с.
15. Старычонак, В.Д. Метафара ў структуры літаратурнага тэксту / В.Д. Старычонак // Полымя. – 2007. – № 7. – С. 173 – 184.
16. Стилистический энциклопедический словарь русского языка / под ред. М.Н. Кожиной. – М.: Флинта, Наука, 2006. – 696 с.
17. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова. Лінгвістычны камендыум / Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – 672 с.
18. Шандроха, Н.Э. Рыторыка: тропы і фігуры маўлення / Н.Э. Шандроха. – Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2009 – 102 с.
1 Метафара як аб’ект лінгвістыкі
1.1 Метафара як разнавіднасць тропу
1.2 Метафара як аб’ект навуковага даследавання
2 Структурна-семантычныя асаблівасці метафар у паэме Я. Коласа «Новая зямля»
2.1 Віды метафар паводле граматычнага выражэння і структуры
2.2 Віды метафар паводле спосабу рэалізацыі метафарычнага пераносу
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Количество страниц – 39.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN