УВОДЗІНЫ
Вусная паэтычная творчасць кожнага народа мае сваю спецыфіку, якая праяўляецца ў жанравым саставе, сувязі з рэчаіснасцю, тэматыцы, вобразнай сістэме, паэтыцы. Беларускі фальклор найлепш захаваўся ў параўнанні з фальклорам многіх іншых еўрапейскіх народаў, у якіх амаль зніклі формы яго аўтэнтычнага бытавання яшчэ ў мінулыя эпохі, адраджаліся ж пераважна ў перапрацоўках. Беларускі народ па праву можа ганарыцца багаццем зместу, дасканаласцю мастацкай формы і разнастайнасцю жанраў сваёй вуснай паэзіі. Нават у параўнанні з рускай і ўкраінскай народнай творчасцю беларуская вусная паэтычная творчасць вылучаецца адметнасцю і багаццем высокамастацкіх узораў абрадавай паэзіі, добрай захаванасцю аўтэнтычных форм, актыўнасцю бытавання, цеснай сувяззю з рэчаіснасцю, поліфункцыянальнасцю.
Вывучэнне фальклорнай спадчыны беларусаў набывае асабліва вялікае значэнне зараз – у перыяд складаных працэсаў, якія адбываюцца ў развіцці нацыянальнай духоўнай культуры, калі родная мова недастаткова выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычным і сямейным жыцці.
Адным з прыкметных фальклорных жанраў з’яўляецца беларуская народная казка.
У класіфікацыі народна-паэтычнай прозы казкі вылучаюцца як адзін з такіх жанраў, які па зместу, сістэме вобразаў, адносінах да рэчаіснасці і паэтыцы дзеліцца на жанравыя разнавіднасці: казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, навелістычныя.
Тэрміну “казка” К.П.Кабашнікаў, беларускі даследчык народнай прозы, дае такое азначэнне: "Казка – гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць праз прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс" [7, с. 313].
Казка непадзельна ад фантазіі, ад уяўлення, а ўяўленне – гэта вялікі дар. Таму натуральна, што казка аказвала і аказвае істотны ўплыў на развіццё грамадства, на фарміраванне асобы. Кожнае пакаленне адчула на сабе гэты ўплыў, кожнаму пакаленню казка адкрывала свет незвычайнага і прыгожага, дзе дабро заўсёды перамагае зло, дзе вышэй за ўсё цэніцца праўда, справядлівасць, любоў да Радзімы, да працы, сяброўства, таварыская ўзаемадапамога, пачуццё чалавечай годнасці, дзе самым рашучым чынам асуджаецца несправядлівасць, здрадніцтва, гультайства, хлусня.
ГЛАВА 1. БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ КАЗКА Ў СІСТЭМЕ ЖАНРАЎ ВУСНА-ПАЭТЫЧНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ
1.1 Жанры вусна-паэтычнай творчасці
У сістэме жанраў вусна-паэтычнай творчасці выразна вылучаюцца апавядальныя жанры, песенная лірыка, абрадавая паэзія, так званыя малыя жанры, народны тэатр, дзіцячы фальклор, інструментальная музыка, народныя танцы. Прынята вылучаць эпічны, лірычны і драматычны роды з адпаведнай жанравай класіфікацыяй. У эпічны род уключаны дзве групы – славесная і славесна-музычная. У першую ўваходзяць жанры: прыказкі, прымаўкі, загадкі, сказы, паданні, легенды, казкі, анекдоты, былічкі, у другую – эпічная песня-сказ, эпічная песня [6, с. 14].
Дадзім азначэнне найбольш папулярным жанрам беларускага фальклору.
“Загадка – мудрагелістае пытанне, якое падаецца ў форме дасціпнага, кароткага, як правіла, рытмічна арганізаванага апісання якога-небудзь прадмета ці з'явы” [8, с. 21].
Скарагаворкі – чыстая славесная гульня, як і лычылкі. Скарагаворкі ўключаюць у сябе спецыяльна намножаныя цяжкавамаўляльныя словы, мноства алітарацый [8, с. 26].
Прыказка – “устойлівае вобразнае выслоўе павучальнага зместу” [8, с. 35]. Прыказкі характарызуюцца ўстойлівасцю, багатай змястоўнасцю, поліфункцыянальнасцю.
Былічкі, бывальшчыны – вусныя расказы-ўспаміны пра сустрэчы са звышнатуральнай сілай (як правіла, варожай). Былічкі расказваюць адзін аднаму ў вёсцы як незвычайную падзею, як выпадак з уласнага жыцця, перадаюць праз пакаленні як сямейнае паданне. У вусных бытавых расказах апавядаецца пра падзеі з грамадскага ці асабістага жыцця, сучаснага або мінулага, сведкам або ўдзельнікам якіх часта бывае сам расказчык. Яны маюць вялікае пазнавальнае значэнне, знаёмяць з жыццём і бытам беларускага народа [8, с. 65].
Прымаўкі – устойлівыя ходкія выслоўі з незавершанай думкай [9, с. 35].
Прымхліца (ад слова прымха) – гэта невялічкае вуснае апавяданне аб нейкім незвычайным, цудадзейным і, як правіла, «страшным» здарэнні, удзельнікам ці сведкам якога нібыта быў сам апавядальнік або добра знаёмы ці нават блізкі яму чалавек [8, с. 68].
Паданне, будучы таксама, як казка ці легенда, вусным мастацкім
ГЛАВА 2. АСАБЛІВАСЦІ ВОБРАЗНА-СТЫЛІСТЫЧНЫХ СРОДКАЎ МОВЫ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ КАЗАК
2.1. Вобразныя сродкі
Як вядома, вывучэнне розных бакоў мовы, яе лексічнага багацця і семантычных асаблівасцей, сродкаў выразнасці, выяўленчых сродкаў – адно з патрабаванняў, пастаўленых жыццём перад навукай аб мове. У сувязі з гэтым вялікую цікавасць уяўляюць моўныя асаблівасці твораў вуснай народнай творчасці. Пытанні вывучэння славеснай формы народнай казкі не вычарпаны.
Вывучэнне розных бакоў мовы, яе лексічнага багацця і семантычных асаблівасцей, сродкаў выразнасці, выяўленчых сродкаў – адно з патрабаванняў, пастаўленых жыццём перад навукай аб мове. У сувязі з гэтым вялікую цікавасць уяўляюць моўныя асаблівасці твораў вуснай народнай творчасці. Пытанні вывучэння славеснай формы народнай казкі не вычарпаны.
Для казак, як і для многіх іншых фальклорных твораў, уласцівы паралелізм, пастаянныя эпітэты, сімвалы і іншыя сродкі мастацкай выразнасці.
У беларускіх казках шырока ўжываюцца сталыя эпітэты, якімі асабліва багатыя чарадзейныя казкі. Сталыя эпітэты надаюць гэтым творам і асобным іх вобразам уласцівы традыцыйнай народнай творчасці спецыфічны каларыт. Многія з эпітэтаў (напрыклад, «белы свет», «калінавы мост», «шаўковая трава» і інш.) звязваюць беларускі фальклор з быліннымі трэдыцыямі і пераносяць слухачоў або ў сівую старажытнасць, або ў невядомыя і поўныя таямнічасці краіны. У антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казках сталых эпітэтаў значна менш, і яны адрозніваюцца ад сталых эпітэтаў чарадзейных казак і сэнсавай нагрузкай, і эмацыянальнай афарбоўкай, і ступенню ўстойлівасці. Такія эпітэты, як «люты», «паганы», у дачыненні да слова «пан» сталі новатворамі ў сістэме пастаянных эпітэтаў, выкліканымі да жыцця новай рэчаіснасцю.
Народ тонка карыстаецца параўнаннямі, як простымі, так і разгорнутымі і адмоўнымі. Пры гэтым зноў-такі характар параўнанняў, іх сэнсавая і ідэйная нагрузкі і эмацыянальная афарбоўка залежаць ад віду казак і ад характару вобразаў, асобныя рысы якіх падкрэсліваюцца гэтымі мастацкімі сродкамі. У антыпрыгонніцкіх творах, напрыклад, драпежных і крыважэрных паноў параўноўвалі з ваўкамі ў аўчарні. Такім жа
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Цікавасць лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, фалькларыстаў да вусна-паэтычнай творчасці, да вобразнай мовы і мастацкіх сродкаў увесь час вялікая. Без перабольшання можна сказаць, што вусна-паэтычная творчасць для беларускага народа доўгі час выконвала функцыі не толькі мастацкай літаратуры, але і тэатра, іншых форм мастацтва і грамадскай свядомасці. Фальклор у сістэме сучаснай культуры набывае ўсё больш шматгранны характар, ставіць новыя задачы. Актуальнымі з’яўляюцца такія праблемы, як ідэйнае і мастацкае значэнне фальклорнай класікі для сучаснасці, фальклор і яго роля ў развіцці мастацтва, літаратуры і літаратурнай мовы, міжэтнічныя сувязі ў фальклорнай спадчыне і інш.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Казачны эпас беларускага народа надзвычай багаты па свайму зместу і мастацкай дасканаласці, мае шмат агульнага з эпасам іншых славянскіх народаў і нямала нацыяпальна адметнага. Сярод даследчыкаў няма адзінага погляду адносна класіфікацыі казак, але часцей за ўсё выдзяляюцца тры асноўныя разнавіднасці: казкі пра жывёл, казкі чарадзейныя, бытавыя (сацыяльна-бытавыя).
Да вобразных сродкаў беларускай народнай казкі аднясём перш за ўсё сістэму вобразаў.
У змесце і сістэме вобразаў беларускіх казак аб жывёлах дзейнічаюць дзікія і хатнія жывёлы, а таксама птушкі і насякомыя. Найбольш вядомыя персанажы – лісіца, воўк, мядзведзь, заяц, дзік, сабака, кот, баран, каза, конь, певень, гусак, качар, муха, пчалаі інш. Вельмі важнай асаблівасцю казак аб жывёлах з'яўляецца тое, што амаль ва ўсіх творах за дзеючымі асобамі захоўваюцца найбольш тыповыя для іх якасці Беларускі казачны эпас. Сярод злых звышнатуральных істот у бсларускіх казках часцей сустракаецца шматгаловы змей, часам Цмок. Пераможцамі змея ў чарадзейных казках выступаюпь багатыры, Іван Сучкін сын Залатыя пугавіцы, Іван Кабылін сын, Кацігарошак і іншыя. Узнікненне іх вобразаў, а таксама вобраза Івашкі Мядзвежага вушка.
Для казак, як і для многіх іншых фальклорных твораў, уласцівы паралелізм, пастаянныя эпітэты, сімвалы і іншыя сродкі мастацкай выразнасці. Народ тонка карыстаецца параўнаннямі, як простымі, так і разгорнутымі і адмоўнымі. Пры гэтым характар параўнанняў, іх сэнсавая і ідэйная нагрузкі і эмацыянальная афарбоўка залежаць ад віду казак і ад характару вобразаў, асобныя рысы якіх падкрэсліваюцца гэтымі мастацкімі сродкамі.
1. Бараг, Л.Р. Казка / Л.Р. Бараг // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-ці т. – Мінск : БелЭн, 1985. – Т.2. Г-К. – С. 481.
2. Беларускі казачны эпас / склад. У.В. Анічэнка. – Мінск : БДУ, 1976. – 207 с.
3. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускай народнай загадкі / Н.С. Гілевіч. – Мінск : Выш. школа, 1976. – 126 с.
4. Журавская, Л.В. Синтаксис белорусских сказок и рассказов : автореф. дис. … канд. филол. наук: 28.12.79 / Л.В. Журавская. – Минск, 1979. – 22 с.
5. Зуева, Т.В. Русский фольклор / Т.В. Зуева, Б.П. Кирдан. – М. : Азбука, 1998. – 380 с.
6. Кабашнікаў, К. Жанравы склад беларускай народнай прозы / К. Кабашнікаў // Народная проза / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А.В. Цітавец ; навук. рэд. А. С. Ліс. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 517 с.
7. Кабашнікаў, К.П. Казкі / К.П. Кабашнікаў // Беларуская вусна-паэтычная творчасць : падруч. для студэнтаў філал. спец. ВНУ / К.П. Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С. Фядосік . – Мінск : Вышэйшая школа, 2000. – С. 313–340.
8. Кабашнікаў, К.П. Нарысы па беларускаму фальклору : дапам. для студ. філал. фак-таў ВНУ / К.П. Кабашнікаў. – Мінск : Выш. школа, 1963. – 164 с.
9. Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / склад. К. П. Кабашнікаў. Мінск : Навука і тэхніка, 1971. – 420 с.
10. Казлоў, У.В. Катэгорыя часу і паэтыка беларускай народнай казкі / У.В. Казлоў // Беларуская літаратура. – Мінск, 1986. – Вып. 14. – С. 138–144.
11. Карскі, Я. Беларусы / Я. Карскі ; уклад. і камент. С. Гараніна і Л.Ляўшун ; навук.рэд. А. Мальдзіс ; прадм. Я. Янушкевіча і К. Цвіркі. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. – 420 с.
12. Ліс, А.С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў (сістэма жанраў. Эстэтычны аспект) : аўтарэф. дыс. … д-ра філал. на- вук: 10.01.09 / А.С. Ліс. – Мінск, 1996. – 35 с.
13. Малюк, А.К. Некаторыя аспекты лінгвістычнага аналізу казкі “Лёгкі хлеб” / А.К. Малюк // Текст в лингвистической теории и в методике преподавания филологических дисциплин: материалы 3 Межд. науч. конф., 12–13 мая 2005г., Мозырь: в 2 ч. Ч. 2. / отв. ред.: С. Б. Кураш, О.И. Ревуцкий, В.Ф. Русецкий. – Мозырь : УО МГПУ, 2005. – С. 48–49.
14. Пропп, В.Я. Русская сказка. – М. : Лабиринт, 2000. – 416 c.
15. Сарока, У.А. Аб семантычнай структуры будаўніча–бытавой лексікі ў мове беларускага казачнага эпасу / У.А. Сарока // Беларуская мова. – Мінск, 1983. – Вып. 13. – С. 65–71.
16. Сацыяльна-бытавыя казкі / рэд. В.К. Бандарчык. – Мінск : Навука і тэхніка, 1976. – 520 с.
17. У трыдзевятым царстве: бел. нар. казкі / уклад. У.К. Касько, А.С. Фядосік. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 431 с.
18. Фядосік, А.С. Беларуская сацыяльна–бытавая казка / А.С. Фядосік. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 160 с.
19. Хрышчановіч, Л. “Па імені і жыццё”: Антрапанімічная прастора беларускай народнай казкі / Л. Хрышчановіч // Роднае слова. – 1999. – № 5–6. – С. 133 –137.
20. Чарадзейныя казкі : у 2 ч. / склад. К.П. Кабашнікаў, Г.А. Барташэвіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 2003. – 2 ч.
21. Шамякіна, С.В. Мастацкі вобраз і мастацкая дэталь у беларускіх чарадзейных казках / С.В.Шамякіна // Беларуская мова i лiтаратура. – 2007. – № 7. – С. 41–45.
22. Юдин, Ю.И. Дурак, шут, вор и черт (Исторические корни бытовой сказки) / Сост. В. Ф. Шевченко. – М. : Лабиринт, 2006. – 380 с.
23. Янкоўскі, М.А. Паэтыка беларускай народнай прозы / М.А. Янкоўскі. – Мінск : Выш. школа, 1983. – 271 с.