Уводзіны
Увага, якая ўдзяляецца вывучэнню ўстарэлай лексікі, абумоўлена тым, што дадзеная лексіка-семантычная група слоў стала актыўна ўжывацца ў тэкстах беларускай мастацкай літаратуры. У прыватнасці, гаворка ідзе аб творах на гістарычную тэматыку. Гэты кірунак мастацкай літаратуры актыўна развіваецца з 70-80-х гадоў ХХ ст. да нашага часу. Пры гэтым перад аўтарамі паўстае задача рэканструяваць не толькі гістарычныя рэаліі, але і моўныя асаблівасці пэўнай эпохі. Аднак пра “рэканструкцыю” можна ў дадзеным кантэксце можна казаць толькі ўмоўна. “Гэта датычыцца твораў на гістарычную тэму, якія маюць свае выразныя адметнасці і будуюцца па асаблівых законах вобразнай і стылявой сістэм. Працуючы над такім творам, аўтар вырашае праблему архаізацыі мовы, пэўнага адыходу ад сучасных стылёвых законаў. Мадэрнізацыя твора пазбаўляе пісьменніка магчымасці ў поўнай меры перадаць каларыт эпохі. Празмерная архаізацыя мовы ператварае мастацкі твор у дакументальны, пазбаўляючы яго мастацкага вымыслу. Акрамя таго, перанасычанасць твора ўстарэлымі лексічнымі адзінкамі будзе перашкаджаць разуменню мастацкага тэксту, спасціжэнню аўтарскай задумы. Майстэрства пісьменніка заключаецца ў тым, каб захаваць пачуццё суразмернасці – стварыць моўную архаіку і наблізіць да сучаснага чытача архаічную мову мінулых часоў” [1, с. 3].
Такім чынам, пісьменнік ужывае ўстарэлую лексіку для стварэння ілюзіі пагружэння чытача ў гістарычнае мінулае. У астатнім аўтар выкарыстоўвае сучасныя лексічныя сродкі і граматыку беларускай мовы. Гэта значыць, што гістарызмы і архаізмы выконваюць, перш за ўсё, стылістычную функцыю. Аднак гістарызмы дадаткова перадаюць тыя рэаліі, якія не існуюць у сучасным грамадстве. У гэтым выпадку да стылістычнай функцыі дадаецца і ўласна намінатыўная. У адрозненне ад гістарызмаў, архаізмы могуць быць заменены на сучасныя лексемы без страты значэнняў. Таму іх функцыя пераважна стылістычная.
Таксама неабходна адзначыць тую акалічнасць, што выбар аўтарам мастацкага твора тых ці іншых устарэлых лексем у значнай меры суб’ектыўны і залежыць ад індывідуальнага узроўню гістарычных і лінгвістычных ведаў. Першакрыніцамі архаізмаў і гістарызмаў, якія ўжываюцца ў сучасных мастацкіх творах, з’яўляюцца гістарычныя дакументы, помнікі літаратуры і іншыя пісьмовыя тэксты, што дайшлі да нашай эпохі. Аднак усе гэтыя тэкставыя крыніцы далёка не заўсёды перадаюць жывое маўленне сваёй эпохі. Так, вядома, што ў залежнасці ад сферы функцыянавання старабеларускія тэксты перыяду Вялікага княства Літоўскага мелі шэраг стылістычных адрозненняў. Так, рэлігійныя творы па
1 Устарэлая лексіка: праблема вызначэння тэрмінаў і класіфікацыі
Устарэлая лексіка і асаблівасці яе функцыянавання ў беларускай літаратурнай мове актыўна вывучаецца айчыннымі лінгвістамі на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў. Так, неабходна адзначыць навуковыя працы і асобныя публікацыі Г.Ф. Андарала, Н.А. Барысенка, А.Я. Баханькова, Г.В. Лябёдка [11], А.В. Макарэвіча і інш. Асобна варта адзначыць “Слоўнік гістарызмаў і архаізмаў: па творах беларускай мастацкай літаратурыі і публіцыстыкі” С.М. Струкавай [20], які ўяўляе сабой падрабязны рэестр устарэлых лексічных адзінак, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Аднак пры гэтым у навуковай літаратуры і шматлікіх публікацыях адсутнічае адназначны падыход да азначэння ўстарэлай лексікі. У шэрагу выпадкаў да архаізмаў адносяць “любыя ўстарэлыя элементы мовы”. Гэта прыводзіць да шматзначнасці тэрміна, што негатыўна ўплывае на працэс вывучэння самой з’явы, паколькі прынцыпы навуковага пазнання патрабуюць наяўнасці агульнапрынятых і несупярэчлівых дэфініцый.
Акрама таго, устарэласць слова часта мае суб’ектыўны характар. Так, некаторыя даследчыкі выдзяляюць дзве групы ўстарэлай лексікі: 1) словы з большай ступенню архаізацыі; 2) словы з меншай ступенню архаізацыі [13, с. 12-13]. На першы погляд, дадзеная класіфікацыя з’яўляецца даволі лагічнай і паслядоўнай. Так, да першай групы адносяць словы “невядомыя або незразумелыя большасці носьбітаў мовы” [2, с. 11]. Напрыклад: стрый, выя, чынш і пад. Да другой групы даследчыкі адносяць лексемы, якія не ўжываюцца ў паўсядзённым маўленні, але вядомыя большасці носьбітаў мовы: фунт, сажань, павет.
Аднак трэба адзначыць, што сама дэфініцыя “невядомыя або вядомыя большасці носьбітаў мовы” адрозніваецца крайняй суб’ектыўнасцю. Так, у залежнасці ад культурнага ўзроўню адна і тая ж лексема можа быць вядомай адным носьбітам мовы і незразумелай для іншых. У падобным азначэнні няма колькаснага, статыстычнага крытэрыю, які дазваляў бы аб’ектыўна класіфікаваць устарэлыя словы па гэтай прымеце.
Больш дакладнай і аб’ектыўнай з’яўляецца класіфікацыя ўстарэлых лексічных адзінак паводле семантыкі і суаднесенасці з аб’ектамі рэчаіснасці. Асноўным крытэрыям у дадзеным выпадку з’яўляецца наяўнасць або адсутнасць у сучаснай літаратурнай мове сіноніма, якія актыўна ўжываўся б замест устарэлага слова. Так, большасць даследчыкаў падзяляе ўвесь пласт устарэлай лексікі на дзве асноўныя катэгорыі: архаізмы і гіс
2 Тыпы ўстарэлай лексікі і іх характарыстыка
2.1 Лексіка-семантычная асаблівасці архаізмаў
2.1.1 Уласна лексічныя архаізмы ў сучаснай беларускай мове
Уласна лексічныя архаізмы ўжываюцца пераважна ў мове мастацкай літаратуры. Як было адзначана вышэй, дадзеныя адзінкі з’яўляюцца ўстарэлымі абазначэннямі тых рэалій, якія існуюць і па цяперашні час. Ад сваіх сучасных сінонімаў яны адрозніваюцца не толькі стылістычным адценнем, але і асаблівасцямі словаўтварэння. Яны маюць у аснове іншы корань, які не супадае па гучанні. Пры гэтым уласна лексічныя архаізмы ахопліваюць даволі шырокі пласт лексікі розных тэматычных груп:
1) Назвы асоб па прафесіі, асаблівасцях паводзін, характару: лекар – ‘урач, доктар’, фіскал – ‘абвінаваўца, пракурор’, шалбер – ‘махляр’, стрыхаль – ‘вапеннік’, подзівамі апентаны – ‘псіхічна хворы, шызафрэнік’, збег – ‘уцякач’, залатар – ‘ювелір’, віж – ‘шпіён, даносчык’, думаннік – ‘філосаф, мысляр’, таль – ‘заложнік’, вож – ‘правадыр’, бажаволак – ‘псіхічна хворы, вар’ят’, галаўнік – ‘забойца’, чарнец – ‘манах’, таць – ‘злодзей’, тлумач – ‘перакладчык’ [20].
2) Назвы аб’ектаў флоры і фаўны: лемпарт – ‘рысь’, фока – ‘цюлень’, хорт – ‘паляўнічы сабака’, какошка – ‘зязюля’, карычка – ‘ірга’ [20];
3) Навуковыя, эканамічныя і юрыдычныя тэрміны: сторч – ‘перпендыкуляр’, страта – ‘смяротнае пакаранне’, чынш – ‘зямельны падатак’, пазова – ‘павестка’, купа – ‘пазыка’, вырак – ‘рашэнне, прысуд’ [20];
4) Назвы ўстаноў, аб’ектаў вытворчасці, пабудоў і пад.: карчма – ‘пітны дом’, гатэль – ‘гасцініца’, цукроўня – ‘кандытарская’, страўня – ‘сталовая’, вінакурня – ‘завод па вытворчасці спіртных напіткаў’, вязніца – ‘турма’, бакшта – ‘вежа’, бажніца – ‘царква’, гута – ‘шклозавод’ [20];
5) Назвы рэчываў: інкаўст – ‘чарніла’, сіні камень – ‘купарвас’, трунак – ‘напітак’ [20];
6) Назвы хвароб: антонаў агонь – ‘гангрэна’, чорная немач – ‘чума’, падучая – 'эпілепсія’ [20];
7) Назвы прадметаў побыту, рэчаў: пенязі – ‘грошы’, сыкгнет – ‘пярсцёнак з пячаткай’, габлі – ‘вілы’, мапа – ‘геаграфічная карта’, одр – ‘ложак’, асадка – ‘шарыкавая ручка’, лемантар – ‘буквар’, чытанка – ‘хрэстаматыя’[20];
8) Абазначэнні абстрактных з’яў, працэсаў: інсурэкцыя – ‘паўстанне’, каразно – ‘смяротнае пакаранне’, рад – ‘дагавор, умова’, закалот – ‘спрэчка, сварка’, кандыцыі – ‘умовы’, выправа – ‘паход’, ловы – ‘паляванне’, валка
3 Стылістычныя асаблівасці ўстарэлай лексікі
Разгляд месца і ролі ўстарэлай лексікі ў структуры сучаснай беларускай мовы быў бы няпоўным без характарыстыкі яе асноўных стылістычных асаблівасцей і функцый. Як было адзначана вышэй, архаізмы і гістарызмы ў сучасным літаратурным маўленні не толькі выконваюць намінатыўную функцыю, але і ствараюць пэўны каларыт, часта набываючы дадатковыя эмацыянальна экспрэсіўныя адценні [18, с. 115].
Трэба адзначыць, што ў сучаснай лінгвістыцы паняцце стылю дагэтуль не мае агульнапрынятага азначэння. Так, у найбольш агульным сэнсе стыль – гэта “разнавіднасць мовы, моўная падсістэма, што характарызуецца своеасаблівым слоўнікам, адборам і арганізацыяй моўных сродкаў, выкарыстоўваецца ў той або іншай сферы грамадскай дзейнасці” [28, с. 11]. Таксама назіраецца тэндэнцыя да размежавання стылю мовы і стылю маўлення. Стыль мовы – “функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая адрозніваецца адборам моўных сродкаў і ўжываннем у адпаведнасці са зместам, задачамі і сітуацыяй маўлення” [22, с. 178]. Стыль маўлення – “выкарыстанне моўнага стылю ў канкрэтнай сітуацыі маўлення” [22, с. 179].
У задачы дадзенага даследавання не ўваходзіць глыбокі аналіз тэрміналагіі стылістыкі. Большую цікавасць у кантэксце гэтай працы выклікаюць канкрэтныя стылістычныя эфекты, якія дасягаюцца ў выніку выкарыстання ўстарэлай лексікі аўтарамі мастацкіх твораў. Так, многія лінгвісты лічаць, што гістарызмы “ў мастацкіх тэкстах выконваюць стылістычную функцыю – ствараюць гістарычны каларыт” [18, с. 115]. Пад каларытам у сучаснай мове разумеюць “сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-небудзь” [24, с. 264]. Абазначэнне аб’ектаў і з’яў, якія страцілі сваю актуальнасць, служаць мэтам рэканструкцыі карціны свету, уласцівай мінулым гістарычным эпохам. Аднак слова “рэканструкцыя” ў дачыненні да аўтарскай задумы мы можам ужываць толькі з пэўнай доляй умоўнасці, бо карціна гістарычнай рэчаіснасці падаецца ў тэкстах праз прызму аўтарскага ўспрымання. Адпаведна ўжыванне тых ці іншых моўных сродкаў залежыць ад тэматыкі тэксту, асаблівасцей аўтарскага светапогляду, яго ведаў прадмета, пра які ідзе гаворка.
Разгледзім у якасці прыкладу стварэння каларыту пры дапамозе ўстарэлай лексікі фрагмент рамана Леаніда Дайнекі “Меч княза Вячкі”:
Нарэшце падкраліся да княжацкага церама. Ён быў высокі, двух'ярусны, зрублены з тоўстых дубовых бярвенняў. У першы ярус князь, дружына і слугі ўваходзілі проста з двара праз высокі ганак, аздоблены бліскучымі срэбнымі бляшкамі, на якіх былі выбіты галовы розных заморскіх звяроў, дзівосныя птушкі, рыбы і зоркі. Ход з двара вёў у вялікую грыдніцу,
Заключэнне
Архаізмы і гістарызмы шырока ўжываюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, што звязана з пэўнымі тэндэнцыямі ў развіцці мастацкай літаратуры. У прыватнасці, на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў значную папулярнасць набылі жанры гістарычнага рамана і аповесці. Гэта заканамерна прывяло да пранікнення ў тэксты, напісаныя сучаснай беларускай мовай, устарэлай лексікі, якая часта патрабуе асобнага тлумачэння. Гэты лінгвістычны феномен актыўна вывучаецца на прыкладах твораў як класікаў беларускай літаратуры (У. Караткевіч), так і сучасных аўтараў (В. Іпатава, Л. Дайнека, К. Тарасаў, Л. Рублеўская, У. Арлоў і інш.) У межах дадзенага даследавання мы абапіраліся на шырокі лексічны матэрыял, які быў назапашаны айчыннымі лінгвістамі ў працэсе даследавання мовы асобных аўтараў і твораў. Такім чынам мы імкнуліся ад атрымання аб’ектыўных ведаў аб месцы ўстарэлай лексікі ў структуры сучаснай беларускай мовы.
У выніку даследавання мы разгледзелі шэраг устарэлых слоў, якія адлюстроўваюць разнастайныя гістарычныя рэаліі. У працэсе вывучэння гэтых лексічных адзінак мы вызначылі, што яны падзяляюцца на дзве асноўныя катэгорыі – архаізмы і гістарызмы. Прычым размежаванне гэтых адзінак мае выразныя і дакладныя крытэрыі – суаднесенасць з пазамоўнымі рэаліямі і наяўнасць-адсутнасць унутрымоўных сінонімаў.
Акрамя таго, архаізмы можна падзяліць на лексічныя і семантычныя. Лексічныя ў сваю чаргу падзяляюцца на наступныя падтыпы:
- уласна лексічныя;
- лексіка-словаўтваральныя;
- лексіка-фанетычныя.
Уласна лексічныя архаізмы ахопліваюць цэлы шэраг семантычных груп: 1) абазначэнні асоб па сацыяльных або паводзінскіх прыметах; 2) назвы аб’ектаў флоры і фаўны; 3) спецыяльныя навуковыя, эканамічныя тэрміны; 4) назвы ўстаноў, пабудоў, грамадскіх месцаў; 5) назвы рэчываў; 6) назвы прадметаў побыту; 7) назвы абстрактных з’яў і працэсаў; 8) назвы хвароб; 9) назвы частак цела чалавека; 10) абазначэнні асоб па прымеце сваяцтва; 11) каляндарная тэрміналогія.
З пункту гледжання паходжання архаізмы могуць быць як уласнабеларускімі словамі, так і агульнаўсходнеславянізмамі, страславянізмамі, а таксама паланізмамі і лацінізмамі. Трэба адзначыць, што архаізмы могуць пад уздзеяннем пазамоўных фактараў актуалізоўвацца і вяртацца ў разрад агульнаўжывальнай лексікі.
1. Андарала, Г.Ф. Лексічныя сродкі стылізацыі ў гістарычных творах Вольгі Іпатавай / Г.Ф. Андарала // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. / рэдкал.: В.Д. Старычонак Д.В. Дзятко (адк. рэд.), Н.А. Радзіваноўская і інш. – Мінск : БДПУ, 2011. – 344 с.
2. Барысенка, Н. А. Некаторыя асаблівасці адбору і выкарыстання моўных сродкаў у гістарычных творах / Н. А. Барысенка // Культура мовы і грамадства: Матэрыялы навук.-практ. канф., Мінск, 5-6 снежня 2002. – Бел. дзярж. пед. ун-т, Мінск, 2002 [a]. – С. 11-12.
3. Барысенка, Н. А. Устарэлая лексіка як сродак стварэння гістарычнага каларыту (на матэрыяле мастацкай прозы В. Іпатавай) / Н. А. Барысенка // Канцэптуальныя пытанні развіцця мовы, літаратуры і мастацтва ў святле адраджэння культуры і духоўнасці беларускага народа: Зб. матэрыялаў рэсп. навук. канф., Мазыр, 23-24 красавіка 1998 г. / Мазыр. дзярж. пед. ін-т; Рэд. Т. М. Казачэнка. – Мазыр, 1998. – С. 21-22.
4. Беларуская мова: энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. — Мінск: БелЭН, 1994. — 655 с.
5. Дайнека, Л. Меч княза Вячкі / Л. Дайнека // Беларуская палічка: Беларуская электронная бібліятэка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://knihi.com/Leanid_Dajnieka/Miec_kniazia_Viacki.html#1. – Дата доступу: 02.04.2016.
6. Іпатава, В. Прадслава / В. Іпатава // Беларуская палічка: Беларуская электронная бібліятэка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://knihi.com/skola/9.html. - Дата доступу: 02.04.2016.
7. Караткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім / У. Караткевіч // Владимир Короткевич [Электронный ресурс]. – Рэжым доступу: http://karatkevich.ru/storie/127-kalasi-pad-syarpom-tvaim-ch-1.html. - Дата доступу: 03.04.2016.
8. Караткевіч, У. Хрыстос прызямліўся ў Гародні / У. Караткевіч // Беларуская палічка: Беларуская электронная бібліятэка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Chrystos_pry ziamliusia_u_Harodni.html. - Дата доступу: 02.04.2016.
9. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад агул. рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.
10. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту / І.Я. Лепешаў. - Мн: Вышэйшая школа, 2009. – 262 с.
11. Лябёдка, Г. В. Архаічная лексіка як сродак гістарычнай стылізацыі ў сучаснай беларускай мове / Г. В. Лябёдка // Беларуская мова. – 1978. – Вып. 6. – С. 34-42.
12. Макарэвіч, А. В. Гістарызмы ці архаізмы? Стылістычная дыферэнцыяцыя ўстарэлай лексікі ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” / А. В. Макарэвіч // Роднае слова. 2003 [а]. – № 11. – С. 27‑29.
13. Макарэвіч, А. В. Лексіка-семантычная тыпалогія архаізмаў у сучаснай беларускай мове / А. В. Макарэвіч // Роднае слова. 2003 [б]. – № 5. – С. 11-13.
14. Маслова, А.В. Введение в когнитивную лингвистику / А.В. Маслова // Сайт С.П. Курдюмова [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://spkurdyumov.ru/networks/vvedenie-v-kognitivnuyu-lingvistiku/. – Дата доступа: 17.03.2016
15. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова. Лінгвістычны камендыум / Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – 672 с.
16. Саўчанка, В.М. Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў: УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. - 72 с.
17. Современный русский язык: Лексикология. Фразеология, Лексикография. Фонетика. Орфоэпия. Графика. Орфография: учеб. пособие / Г.М. Алексейчик [и др.]; под общ. ред. И.А. Киселева. – Минск: Выш. школа, 1990. – 336 с.
18. Стилистический энциклопедический словарь русского языка / под ред. М.Н. Кожиной. – М.: Флинта, Наука, 2006. – 696 с.
19. Струкава С. М. Гайдук, гусар, драгун, грэнадзёр: Устарэлыя асабовыя намінацыі / С. М. Струкава // Роднае слова. 2008. – № 7. – С. 38.
20. Струкава С. М. Слоўнік гістарызмаў і архаізмаў: па творах беларускай мастацкай літаратурыі і публіцыстыкі / С. М. Струкава. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 656с.
21. Сцяцко, П. Культура мовы / П. Сцяцко. – Мінск: Тэхналогія, 2000. – 444 с.
22. Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А.Антанюк. – Мінск: Вышэйшая школа, 1990. – 222 с.
23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа: у 5 т.. - Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
24. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65 000 слоў / пад. рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. – Мінск: БелЭн, 2002. – 784 с.
25. Уласевіч В. I. Актывізацыя ўстарэлых слоў як сродак папаўнення слоўнікавага складу беларускай мовы на сучасным этапе / В. І. Уласевіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – Мінск, 2006. – № 5 – Ч. 1. – С. 175-177.
26. Уласевіч, В.І. Слоўнік новых слоў беларускай мовы / В.І. Уласевіч, Н.М. Даўгулевіч. – Мінск: ТетраСистемс, 2009. – 448 с.
27. Шанский, Н.М. Устаревшие слова в лексике современного русского литературного языка / Н.М. Шанский // Грамота. ру [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.gramota.ru/biblio/magazines/riash/28_755. - Дата доступа: 17.03.2016.
28. Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Выш. шк., 1992. – 288 с.