Трагедыя творчай асобы ў раманах Джэка Лондана Марцін Ідэн і Атланды і карыятыды Івана Шамякіна
МГЛУ (Минский государственный лингвистический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Трагедыя творчай асобы ў раманах Джэка Лондана Марцін Ідэн і Атланды і карыятыды Івана Шамякіна»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2021
45.00 BYN
Трагедыя творчай асобы ў раманах Джэка Лондана Марцін Ідэн і Атланды і карыятыды Івана Шамякіна
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 26.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ДЖЭК ЛОНДАН І ІВАН ШАМЯКІН У ЕЎРАПЕЙСКІМ ЛІТАРАТУРНЫМ ПРАЦЭСЕ
1.1 Біяграфічныя звесткі пра Дж. Лондана
1.2 Іван Шамякін: жыццёвы шлях
1.3 “Марцін Ідэн” у сістэме творчых каардынат Дж. Лондана
1.4 Месца рамана “Атланты і карыятыды” ў творчасці І.Шамякіна
ГЛАВА 2. СПЕЦЫФІКА МАСТАЦКАЙ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ ПРАБЛЕМЫ ТВОРЧАЙ АСОБЫ Ў РАМАНАХ ДЖ.ЛОНДАНА “МАРЦІН ІДЭН” І “АТЛАНДЫ І КАРЫЯТЫДЫ” І. ШАМЯКІНА
2.1 Канцэпцыя і трагедыя творчай асобы ў рамане “Марцін Ідэн” Дж. Лондана
2.2 Трагедыя творчай асобы ў рамане “Атланты і карыятыды” І. Шамякіна
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Джэк Лондан – адзін з найвядомейшы амерыканскіх пісьменнікаў, празаік, сацыяліст, журналіст і грамадскі дзеяч. Спецыфічная рыса яго творчасці – плённая праца ў стылі рэалізму і натуралізму. Больш за ўсё Лондан атрымаў вядомасць як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў. За гады сваёй біяграфіі яму ўдалося стварыць мноства твораў, якія сталі класікай не толькі амерыканскай, але і сусветнай літаратуры.
На пачатку 20 ст. – летам 1907 года – Джэк Лондан пачаў працу над адным з самых лепшых раманаў яго творчасці, які даследчыкі назавуць шэдэўрам амерыканскага прыгожага пісьменства, – “Марцін Ідэн”. У лютым наступнага года ён быў скончаны і друкаваўся фрагментарна ў часопісе “Пасіфік манслі” з верасня 1908 па верасень 1909 года. Асобнай кнігай быў выпушчаны выдавецтвам “Макмілан компані” ў верасні 1909 года.
Раман, як вызначыў яго ідэю сам Джэк Лондан, “з’яўляўся атакай на буржуазію і на ўсё, за што яна ўтрымлівае” [1, с. 106]. Пісьменніка жыва цікавіла гісторыя яскравага поспеху і трагедыя маладога чалавека, які спрабуе ў Амерыцы прабіцца ў шэрагі паспяховых, знайсці сваё “месца пад сонцам”. Лондан уступаў у адкрытую палеміку з папулярным у той час “дзелавым раманам”, які праслаўляў прадпрымальніцкі поспех і адлюстроўваў Злучаныя Штаты краінай, дзе нібыта апошні чалавек можа стаць мільянерам.
У амерыканскай літаратурнай традыцыі ўжо з'яўляліся і да “Марціна Ідэна” творы, прысвечаныя лёсу таленту. Да іх ліку можна аднесці аповесць Г. Фулера “Падзенне Эбнера Джойса”, твор Э. Сынклера “Дзённік Артура Стэрлінга”, дзе аўтар, па-мастацку ўдала скарыстаўшы аўтабіяграфічны матэрыял, распавёў аб трагічнай гібелі таленавітага паэта, які не вытрымаў непасільнай барацьбы за існаванне. У 1915 годзе, некалькі гадоў праз пасля выхаду “Марціна Ідэна”, Т. Драйзер у рамане “Геній” таксама звярнуўся да тэмы лёсу мастака і мастацтва ў капіталістычнай Амерыцы.
ГЛАВА 1. ДЖЭК ЛОНДАН І ІВАН ШАМЯКІН У ЕЎРАПЕЙСКІМ ЛІТАРАТУРНЫМ ПРАЦЭСЕ
1.1 Біяграфічныя звесткі пра Дж. Лондана
Вядомы амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан нарадзіўся 12 студзеня 1876 г. у горадзе Сан-Францыска, што знаходзіцца ў штаце Каліфорнія. Яго сапраўднае імя – Джон Грыфіт Чэйні (сустракаюцца і пераклады Чані або Чэні). Існуе версія, што псеўданім “Джэк Лондан” творца абраў сабе яшчэ ў васьмігадовым узросце, калі пайшоў у школу. Аднак “вядомасць” будучы пісьменнік набыў яшчэ да свайго нараджэння. Яго маці, будучы на той момант цяжарнай, зрабіла спробу самагубства і выстраліла ў скроню, але толькі раніла сябе. Навіна хутка набыла распаўсюджанне і была размешчана на першых радках мясцовай перыёдыкі. Прычынай такога кроку для жанчыны стала здрада каханага Уільяма Чэйні, з якія маці будучага пісьменніка аб’ядноўвала яшчэ і захапленне эзатэрыкай, спірытызмам і астралогіяйй. Уільям адмовіўся ад дзіцяці, чым нанёс глыбокую крыўду жанчыне. Метавіта таму пры нараджэнні пісьменнік атрымаў прозвішча біялагічнага бацькі – Чэйні.
Дзяцінства Дж. Лондана не было простым: маці пісьменніка Флора Велман больш цікавілася публічным жыццём, чым выхаваннем сына, таму хлопчыкам займалася няня Джэні Прынстэр. Гэту жанчыну ДДжэк Лондан лічыў сваёй другой маці.
У хуткім часе Флора Велман вышла замуж за карэннага ірландца Джона Лондана, які стаў айчымам маленькага Джона і з якім творцу аб’ядноўвалі давяральныя адносіны да канца жыцця. У знак павагі Джон узяў прозвішча айчыма ў якасці свайго, змяніўшы імя на памяншальна-ласкальнае “Джэк”.
Калі ў 1873 г. у ЗША пачаўся эканамічны крызіс, сямейства Лонданаў адчувала сур’ёзныя матэрыяльныя цяжкасці. Па ўспамінах пісьменніка яны часта галадалі, не маючы самых простых для жыцця рэчаў.
ГЛАВА 2. СПЕЦЫФІКА МАСТАЦКАЙ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ ПРАБЛЕМЫ ТВОРЧАЙ АСОБЫ Ў РАМАНАХ ДЖ.ЛОНДАНА “МАРЦІН ІДЭН” І “АТЛАНДЫ І КАРЫЯТЫДЫ” І. ШАМЯКІНА
2.1 Канцэпцыя і трагедыя творчай асобы ў рамане “Марцін Ідэн” Дж. Лондана
Дзеянне ў рамане Джэка Лондана “Марцін Ідэн” адбываецца ў двух узаемазвязаных планах: асабістым (каханне Марціна да Руфі, іх адносіны) і сацыяльным (барацьба маладога чалавека за месца ў буржуазным соцыуме, за прызнанне яго таленту пісьменніка). Наяўнасць сацыяльнага аспекту аповедзе з’яўляецца выразным аргументам таго, што празаік падтрымлівае эстэтыку і выяўленчыя традыцыі класічнага для амерыканскай літаратуры рамана выхавання. Тут дастаткова ўзгадаць тыповую пабудову рамана «Чырвонае і чорнае» Ф. Стендаля, «Згубленых ілюзій» А. дэ Бальзака і інш. [5]. Шлях да дасягнення вяршынь у тым і другім планах Марцін бачыў у адукацыі, у змене працы фізічнай на інтэлектуальную. Кранальная упартасць і вера ў свае сілы дапамагаюць былому матросу атрымаць неабходныя веды, навучыцца правільна гаварыць і трымацца, стаць знакамітым і багатым. Самая галоўная мара ажыццяўляецца – дзяўчына, якая калісьці здавалася недаступнай і нават недасягальнай, стварэннем амаль чароўным, сама прыходзіць да яго. Але фінал твора трагічны: страціўшы ўсялякі інтарэс да жыцця Марцін шукае спакою і знаходзіць яго ў хвалях Ціхага акіяна.
Кампазіцыя рамана адрозніваецца прастатой і адначасовай складнасцю, яе цэнтрам з’яўляецца вобраз Марціна Ідэна, ні адна падзея ў творы не адбываецца без яго ўдзелу. Эвалюцыя асобы героя-мастака з’яўляецца сэнсаўтваральнай асновай сюжэту, яго рухаючай сілай: “Такая пабудова дазваляе пісьменніку дамагчыся лімітавай канцэнтрацыі ўвагі на ўнутраным свеце героя, на той працы, якая бесперапынна адбываецца ў яго душы. Варта адзначыць незвычайную цэласнасць ладу Марціна Ідэна.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Згодна з мэтай дадзенай курсавой работы, намі былі даследаваны раманы Дж. Лондана “Марцін Ідэн” і І. Шамякіна “Атланты і карыятыды” і спосабы мастацкай інтэрпрэтацыі трагедыі творчай асобы ў іх.
Нязменным застаецца той факт, што Джэк Лондан і Іван Шамякін па-мастацку ўдала і адметна стварылі вобразы творчых асоб – Марціна Ідэна і Максіма Карнача. Нягледзячы на тое, што саміх пісьменнікаў раздзяляюць паўвека гістарычнага часу, а таксама розныя краіны пражывання, іх героі маюць шмат агульнага. За кошт свайго творчага патэнцыялу, жыццёвых сіл яны звысіліся над грамадствам, але разам з прызнаннем і поспехам героі адчулі ўсепаглынальнае пачуццё адзіноты. Гэта разуменне паступова перарасло ў жаданне адысці, захаваць сябе ад любых стасункаў з акружэннем, якое не проста нездольнае адчуць і зразумець іх, але і не хочуць гэтага рабіць.
Джэк Лондан стварыў у сваім рамане цэлую панараму развіцця, станаўлення творчай асобы Марціна Ідэна ад звычайнага матроса да геніяльнага пісьменніка, яго ўзаемаадносіны са светам простых людзей, яго жаданні і памкненні палепшыць сябе, стаць такім, як усе. Аднак духоўны рост Марціна пераўзышоў маральныя межы грамадства, у якім не засталося месца для яго творчага генія.
Герой Івана Шамякіна прадстае перад чытачом ужо як прызнаная творчая асоба. Аднак бойкі характар, самакрытычнасць, эмацыянальнасць Максіма Карнача таксама сталі непрымальнымі і непаразумелымі ў соцыуме, што прывяло героя да абсалютнай адзіноты ў сваёй барацьбе.
Такім чынам, героі Джэка Лондана і Івана Шамякіна прайшлі тыповыя жыццёвыя шляхі ад усеагульнай славы і прызнання да асабістага пачуцця непаразумення, незапатрабавальнасці, адзіноты і, урэшце, маргінальнасці ў адносінах з грамадствам.
1. Шамякіна, Т.І. Іманентнасць развіцця сюжэту ў творах І. Шамякіна / Шамякіна Т. І. // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы IX міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Мінск, 15―17 кастрычніка 2009 г. : у 2 ч. / пад рэдакцыяй В. П. Рагойшы. – Мінск, 2010. – Ч. 1. – С. 106―111
2. Навуменка, І. Кніга адкрывае свет: літ.-крытыч. артыкулы / І. Навуменка. – Мінск: Маст. літ., 1978. – С. 160–177.
3. Локун, В. І. Іван Шамякін / В. І. Локун // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – 2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2002. – Т. 3. – С. 597–639.
4. Лунина, И.Е. Творчество и творческая личность в понимании Джека Лондона / И.Е Лунина // Вестник МГОУ. Серия: Русская филология. – 2018. – №5. // Электронный ресурс. – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/tvorchestvo-i-tvorcheskaya-lichnost-v-ponimanii-dzheka-londona.
5. Осьмухина, О.Ю., Танасейчук, А.Б. Трагедия художника в романе Дж. Лондона “Мартин Иден” // Филологические науки. Вопросы теории и практики. – 2018. – №11-2 (89) // Электронный ресурс. – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/tragediya-hudozhnika-v-romane-dzh-londona-martin-iden.
6. Каваленка, В.А. Выклік спакою і змірэнню / В.А. Каваленка // “Атланты і карыятыды”: раман. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. – С. 379-384
7. Коваленко, В.А. Иван Шамякин: очерк творчества / В.А. Коваленко. – М.: Советский писатель, 1979. – 269 с.
8. Елизарова, М.Е., Михальская, Н.П. История зарубежной литературы конца 19 – начала 20 в. Курс лекций / М.Е. Елизарова, Н.П. Михальская // Электронный ресурс. – Режим доступа: http://20v-euro-lit.niv.ru/20v-euro-lit/elizarova-mihalskaya-izl/dzhek-london-1878-1916.htm.
9. Янкелевич, М.С. Отражение личности автора в художественном произведении // Известия Самарского научного центра РАН. – 2013. – №2-1 // Электронный ресурс. – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/otrazhenie-lichnosti-avtora-v-hudozhestvennom-proizvedenii.
10. Гиленсон, Б.А. История зарубежной литературы конца XIX – начала XX века / Б.А. Гиленсон // Электронный ресурс. – Режим доступа: http://20v-euro-lit.niv.ru/20v-euro-lit/gilenson-izl-xix-xx-vek/index.htm.
11. Лондон, Дж. Мартин Иден / Дж. Лондон. – Электронный ресурс. – Режим доступа: http://az.lib.ru/l/london_d/text_0040.shtml.
12. Шамякін, І.П. Атланты і карыятыды: раман / І.П. Шамякін. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. – 386 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 26.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты