Навелістыка У. Сцяпана і Д. Кельмана: актуальнасць праблемна-тэматычнага аспекту ў кантэксце XXI стагоддзя
МГЛУ (Минский государственный лингвистический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Навелістыка У. Сцяпана і Д. Кельмана: актуальнасць праблемна-тэматычнага аспекту ў кантэксце XXI стагоддзя»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2022
45.00 BYN
Навелістыка У. Сцяпана і Д. Кельмана: актуальнасць праблемна-тэматычнага аспекту ў кантэксце XXI стагоддзя
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 30.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. НАВЕЛА Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ І НЯМЕЦКАЙ ЛІТАРАТУРАХ
1.1. Навела ў беларускай літаратуры
1.2. Навела ў нямецкай літаратуры
ГЛАВА 2. ПРАБЛЕМНА-ТЭМАТЫЧНЫ ДЫЯПАЗОН НАВЕЛІСТЫКІ У. СЦЯПАНА І Д. КЕЛЬМАНА Ў КАНТЭКСЦЕ АКТУАЛЬНЫХ РЭАЛІЙ ХХІ СТАГОДДЗЯ
2.1. Творчая індывідуальнасць У. Сцяпана
2.2. Спецыфіка праблемна-тэматычнага аспекту навелістыкі У. Сцяпана
2.3. Творчы шлях Д. Кельмана
2.4. Асаблівасці праблемна-тэматычнага аспекту навелістыкі Д. Кельмана
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Спіс выкарастаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развіцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.
Вядомы беларускі літаратуразнавец М. Тычына слушна піша: «Памылкова думаць, што свет уратуе інтэрнэт, які сапраўды дае шмат магчымасцей. Камп’ютарная тэхналогія — толькі новы сродак камунікацыі, які можа збліжаць і аддаляць. Літаратура — жыццёва неабходная ўмова гуманітарнай адукацыі, эстэтычнага выхавання, развіцця творчага мастацкага мыслення». У культурнай іерархіі духоўных каштоўнасцей сучаснага беларускага грамадства па-ранейшаму асноўнымі застаюцца дзяржаўна-патрыятычныя, нацыянальныя, агульначалавечыя, маральна-хрысціянскія ідэі. Закладзеныя ў нацыянальнай класічнай літаратуры і творчасці лепшых нашых сучаснікаў, яны — самы апрабаваны сродак стварэння і ўмацавання беларускага характару, фарміравання грамадзянска-патрыятычнага светапогляду маладога пакалення беларусаў, а ў выніку — духоўна-маральнай кансалідацыі грамадства, трывалай стабільнасці беларускага соцыуму.
Нямецкія навэлісты эпохі і. В. фон Гётэ (Л. Цік, Г. фон Клейст, Э. Т. А. Гофман) закладваюць ў навэлу глыбокі сэнс, у ёй перасякаюцца штодзённа-празаічная рэчаіснасць і жыццёвы трагізм. Неймаверным становіцца знакам звычайнага і тыповага, з'яўляецца страшнае і таямнічае. Нямецкую навелу называюць асаблівым літаратурным жанрам, таму што яна ўтварыла самастойны этап у развіцці літаратуры [Gelfert 2007: 45].
Аб’ектам даследавання курсавой работы выступаюць навелы У. Сцяпана і Д. Кельмана.
ГЛАВА 1. НАВЕЛА Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ І НЯМЕЦКАЙ ЛІТАРАТУРАХ
1.1. Навела ў беларускай літаратуры
«Навела – малы празаічны жанр, супаставімы па аб'ёме з апавяданнем. У адрозненне ад апавядання абавязкова мае кампазіцыйную строгасць, валодае вострым цэнтраімклівым сюжэтам, нярэдка парадаксальным, пазбаўленым апісальнасці. Паэтызуючы выпадак, навела гранічна агаляе ядро сюжэта – цэнтральную перыпетыю, зводзіць жыццёвы матэрыял у фокус адной падзеі» [23, с. 130]. Літаратуразнавец М. Кенька у артыкуле «Асаблівасці прозы малой жанравай формы» вызначае навелу як апавяданне з больш завостраным канфліктам, у якім падзеі развіваюцца больш напружана, дынамічна. Па яго меркаванню, у навеле адбываюцца раптоўныя павароты ў развіцці падзей, змяншаецца роля дыялогаў і апісанняў, павялічваецца ўвага да мастацкіх дэталей. Для навелы характэрна нечаканая канцоўка. Апавяданне больш грунтоўнае, навела – лаканічная. Таму і дзеянне ў ёй больш напружанае. У навелах гаворка часцей за ўсё ідзе пра падзеі незвычайныя, а часам яна грунтуецца на камізме сітуацыі [24, с. 85].
Навела па жанравых прыметах нагадвае апавяданне. У адрозненне ад яго вызначаецца дынамічным сюжэтам, заснаваным на асаблівай напружанасці і нават драматызме дзеяння. Аўтар канцэнтруе ўвагу не столькі на знешнім развіцці дзеяння, колькі на ўнутраным стане герояў: іх перажываннях, характарах, настроі. Характэрнай адметнасцю навелы з’яўляецца нечаканая развязка.
Твор павінен вылучацца невялікім аб'ёмам, а фабула такой, каб яе можна было запісаць адным сказам. Звычайна сюжэт мае незвычайную форму, нечаканую развязку. Аўтарскія рэмаркі адсутнічаюць, псіхалагічных падрабязнасцяў таксама не павінна быць. Вобразы галоўных герояў падахвочваюць чытача хутка дайсці да канца навелы. Важны не сам сюжэт, а імпульс твора – адпраўны момант, які можа прывесці куды заўгодна. Гэтая кропка задае ўвесь сэнс жанру, але развіваецца гісторыя нечакана.
ГЛАВА 2. ПРАБЛЕМНА-ТЭМАТЫЧНЫ ДЫЯПАЗОН НАВЕЛІСТЫКІ У. СЦЯПАНА І Д. КЕЛЬМАНА Ў КАНТЭКСЦЕ АКТУАЛЬНЫХ РЭАЛІЙ ХХІ СТАГОДДЗЯ
2.1. Творчая індывідуальнасць У. Сцяпана
Уладзімір Сцяпан - празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак. Перад тым, як разглядаць яго творчасць варта звярнуцца да біяграфічных звестак. Бо жыццёвы шлях навэліста, умовы яго жыцця, выхаванне непасрэдна і моцна ўплывалі на з’яўленне лаканічных, але яскравых твораў.
У. Сцяпан нарадзіўся ў пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 Беларускі тэатральна-мастацкі універсітэт па спецыяльнасці “жывапісец”. Працаваў мастаком-афарміцелем, з 1987 па 2003 год – у творчым аб'яднанні "Тэлефільм" Беларускага тэлебачання.
Уладзімір Сцяпан піша прозу, абразкі, грэгерыі і хайку. Новыя творы друкуе на сайце litara.net, у часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць” і “Полымя,” а таксама ў сваим блогу ul-sciapan.livejournal.com (2014 год). У 2012 выйшла кніга прозы «Адна капейка». У 2008 годзе ў часопісе “Маладосць” друкаваўся прыгодніцкі раман У. Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам “Цень анёла”, 2018 год – “Папяровая шапка”, 2019 год – “Хвалі”. У 2019 г.Сцяпан — лаўрэат прэміі «Залаты апостраф ", а ў 2020 г. - лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі за найлепшы твор прозы, “Хвалі”. [1]
Пасля прачытання кніг У. Сцяпана чытыча агортвае лёгкі, як восеньскі туман на паплавах, сум. Сум па мінулых днях, па ўчорашніх пачуццях, па сябрах і прыгодах дзяцінства, па няспраўджаных марах. Яго проза вельмі візуальная, амаль кінематаграфічная. Чытаешь і разумееш, што так кранальна і з жыццёвай праўдай можа пісаць толькі майстар.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У курсавой рабоце была вылучына спецыфіка навелы у сучаснай беларускай і нямецкай літаратурах. Асноўваючыся на тэарэтычных распрацоўках такіх навукоўцаў, як В.П. Рагойша, Г.Н. Паспелаў, А. В. Шарапа, Н.А. Гуляеў, І.Ф. Волкаў былі вызначаны жанраўтваральныя рысы і асаблівасці навелы:
- невялікі аб'ем, лаканічнасць і строгая кампазіцыя: экспазіцыя (увядзенне ў сітуацыю), завязка (выпрабаванне персанажа абставінамі), кульмінацыя (выбар шляхоў вырашэння супярэчнасцей), развязка (выснова);
- у аснове сюжэта адзін незвычайны выпадак, сітуацыя, факт, падзея;
- напружанае, дынамічнае развіццё падзей, завостранасць канфлікту, пабудова сюжэту на антытэзах і метамарфозах;
- нечаканая, непрадказальная развязка;
- мэта аўтара - не паказаць ход, прычыны падзей, а сутыкнуць чытача з падзеямі, сiтуацыяй.
Мы вызначылі адметнасці творчай індывідуальнасці У. Сцяпана і Д. Кельмана ў кантэксце нацыянальных літаратур.
Выявілі асаблівасці праблемна-тэматычнага дыяпазону навелістыкі У. Сцяпана і Д. Кельмана ў кантэксце актуальных рэалій ХХІ стагоддзя.
Тэма сям’і займае значнае месца ў творчасці Сцяпана. Сямейныя мініяцюры Сцяпана падобныя да замалёвак, эскізаў, накідаў, якія паступова з іх вырастае цэльнае і аб’ёмнае палатно, якое апісвае родных пісьменніка. Некалькі цыклаў мініяцюр прысвечаны дзяцінству пісьменніка, яго армейскім будням, вучобе ў мастацкіх вучэльнях і іншым падзеям, асобам і здарэнням з жыцця аўтара. Найбольш кранальнымі і настальгічнымі ў Сцяпана атрымліваюцца апавяданні, у якіх ён згадвае сваё дзяцінства. Уладзімір Сцяпан з трапяткой настальгіяй часта прысвячае аповеды таму перыяду свайго жыцця, калі ў сваім палескім мястэчку пачаў хадзіць у гурток выяўленчага мастацтв. Гэта і пра зайздрасць, якая існавала нават сярод дзяцей, што наведвалі гурток, гэта і пра настаўніка, які быў у іх мястэчку надзвычай аўтарытэтным чалавекам, гэта і пра карціны, якія маюць такія ж самыя лёсы, як і людзі. І яшчэ адна тэма, якую Уладзімір Сцяпан не стамляецца апісваць у сваіх творах – успаміны пра блізкіх людзей.
1. Літрадыё. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://litradio.by/fanateka/254-uladzimir-scjapan.html.
2. Livejournal. Літаратурная старонка У. Сцяпана. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://ul-sciapan.livejournal.com.
3. Рагойша В. П. На шляху да Парнаса: Давед. маладога літаратара / В. П. Рагойша. – Мінск: Маст. літ., 2003.
4. Сцяпан У. Папяровая шапка. – Мінск: “Кнігазбор”, 2018. – 64 с.
5. Сцяпан У. Навелы / У. Сцяпан // Полымя. – 2006. − № 2. – С. 86 – 96.
6. Кельман Даніэль.Час малера: Раман, апавяданні / Даніэль Кельман; [Пер. з ім. А. Кацуры]. - СПб. : Азбука-класіка, 2004. – 251 с.
7. Шашкова К. Почему Даниэля Кельмана называют главным немецким писателем наших дней. - [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://gorky.media/context/pochemu-danielya-kelmana-nazyvayut-glavnym-nemetskim-pisatelem-nashih-dnej/.
8. Kehlmann D. Lob – Über Literatur. Rowohlt Verlag, Reinbek, 20S.
9. Магия Берхольма: Роман. [пер. с нем. В. Ахтырской]. СПб: Азбука – классика, 20с.
10. Время Малера: Роман. СПб: Азбука-классика, 20с.
11. Последний предел: Роман. СПб.: Азбука-классика, 20с.
12. Измеряя мир: Роман. [пер. с нем. Г. Косарик]. Спб: Амфора,20с.
13. Белобратов литература на исходе ХХ века. Вместо заключения // История австрийской литературы ХХ века. ТомМ.: ИМЛИ им. РАН, 2010. С. 517-544.
14. Кельман Д.: проблемы поэтики. - [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://pandia.ru/text/78/380/958.php/.
15. Кельман, Д. Тыль : [раман] / Даніэль Кельман ; пер. з ням. В. Гронскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 332 с.
16. Алейнік Л. Навелы Уладзіміра Сцяпана. - [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://lit-krytyka.livejournal.com/23642.html.
17. Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: дапаможнік / В.П. Рагойша. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 2001. – 384 с.
18. Волков, И. Ф. Теория литературы : учеб пособие для вузов / И. Ф. Волков. – М. : Просвещение; Владос, 1995. – 256 с.
19. Гуляев, Н. А. Теория литературы : учеб. пособие для пед. ин-тов / Н. А. Гуляев. – М. : Высшая школа, 1985. – 271 с.
20. Шарапа, А. В. Беларуская навела: станаўленне жанру / А. В. Шарапа // Шостыя Танкаўскія чытанні. Да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуб Коласа і 95-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка: зборнік навук. артыкулаў / Рэдкал.: Г. Я. Адамовіч [і інш]; адк. рэд. А. І. Лугоўскі. - Мінск: БДПУ, 2008. - С. 85 - 86.
21. Поспелов, Г. Н. Теория литературы: Учебник для ун-тов / Г. Н. Поспелов. - Москва: Высшая школа, 1978. - 351 с.
22. Gelfert H. Wie interpretiert man eine Novelle und eine Kurzgeschichte? – Stuttgart: Philipp Reclam jun. Stuttgart, 2007. – 200 s.
23. Лазарук, М. А., Ленсу, А. Я. Cлоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: Дапаможнік для настаўнікаў. – Мінск: Народная асвета, 1983.
24. Кенька, М. Асаблівасці прозы малой жанравай формы / М. Кенька // Полымя. – 2008. – № 2. – С. 85 - 87.
25. Рагойша, В. П. Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 1. Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. / В. П. Рагойша [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2011. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/4719– С. 45–64.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 30.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты