Уводзіны
Глава 1 Праца над словам як адна з асноўных задач развіцця маўлення
1.1 Праблема лексічнай працы у псіхолага-педагагічнай метадычнай літаратуры
1.2 Змест і напрамкі лексічнай працы
1.3 Аналіз падручніка па беларускай мове 2 класа (аналіз у аспекце тэмы)
Вывад па першай главе
Глава 2 Методыка актывізацыі і ўзбагачэння слоўніка вучняў на ўроках беларускай мовы ў 2 класе
2.1 Методыка папярэджвання і выпраўлення памылак у мове вучняуў 2 класа
2.2 Методыка працы над націскам пры вывучэнні лексікі
2.3 Выкарыстанне розных прыёмаў тлумачэння слоў з мэтай узбагачэння слоўніка
2.4 Праца з сінонімамі, антонімамі і мнагазначнымі словамі пры вывучэнні раздзела “Гукі і літары”
2.5 Эксперыментальныя назіранні і іх апрабацыя
Вывады па 2-й главе
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УводзіныПраблема авалодання беларускай мовай, а таксама адносіны да яе – вельмі вялікая праблема. Як паказваюць назіранні настаўнікаў пачатковых класаў, дзеці мала запамінаюць вершы, у іх слабы слоўнікавы запас, складаюцца сказы з вялікай колькасцю памылак. Цяжка гэта канстатаваць, але для большасці школьнікаў авалоданне беларускай мовай можна параўнаць з вывучэннем замежнай мовы. Беларускі пісьменнік Хведар Чэрня пісаў: “Вучаць у школе замежныя мовы дзеці. А з хваляваннем жыву: як бы яны не забыліся словы тыя, што родную зораць канву” [1, с. 15] .
Вывучэнне граматы з’яўляецца пачатковым этапам навучання ў школе, забяспечвае эфектыўнае развіццё мовы і псіхалогіі дзяцей. Працэс навучання грамаце разглядаецца як двухбаковы працэс узаемаадносін і сяброўства яго суб’ектаў (настаўніка і вучняў), які служыць асновай разумовага (псіхалагічнага) развіцця дзяцей. Навучанне грамаце – адзін з найважнейшых этапаў навучання дзяцей. У перыяд навучання грамаце дзеці вучацца правільна вымаўляць і чытаць гукі, правільна адлюстроўваць літары на пісьме. Для гэтага настаўнікі выкарыстоўваюць розныя метады і прыёмы, таксама ўлічваюць розныя псіхічныя асабліваці дзяцей гэтага узросту. Вялікую дапамогу настаўнікам аказвае выкарыстанне нагляднага матэрыялу.
Адной з важнейшых задач, якія ставяцца перад настаўнікам у развіцці мовы вучняў, з’яўляецца залача павышэння культуры маўлення вучняў. А таксама ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў. Настаўнік павінен клапаціцца аб тым, каб пашыраўся слоўнікавы запас вучняў. У наш час гэта праблема з’яўляецца вельмі актуальнай, таму што дзеці размаўляюць на такой мове, што іншы раз і не ведаеш, што адзначае тое ці іншае слова. Дзеці выкарыстоўваюць у сваім маўленні жаргонныя слоўцы, запазычаныя, прастамоўныя. Іншы раз выкарыстане такіх слоў зусім не апраўдана. Бывае нават і так, што вучань ужывае слова іншамоўнага паходжання, але значэнне гэтага слова вучань не ведае, а ўжывае зусім няправільна [2, c. 5].
[...]
Глава 1 Праца над словам як адна з асноўных задач развіцця маўлення
1.1 Праблема лексічнай працы у псіхолага-педагагічнай метадычнай літаратурыРазвіццё і ўдасканаленне моўнай адукацыі малодшых школьнікаў у школах Беларусі звязана з пошукам і рэалізацыяй перспектыўных ідэй фарміравання асобы ва ўмовах актыўных пераўтварэнняў у грамадстве. Праверка на трываласць, якую адчувае на сабе школа, паказала, што далейшае яе функцыянаванне цесным чынам звязваецца з культуразгоднасцю і захаваннем асноватворных традыцый, якія склаліся ў сістэме адукацыі і развіваюцца ўжо не адно дзесяцігоддзе.
Павышэнне ролі культуры ў розных сферах жыццядзейнасці патрабуе ад сістэмы адукацыі фарміравання культурнага чалавека з яго высокімі маральнымі якасцямі, багатагым духоўным светам, камунікатыўнай культурай. У гэтай сувязі трэба адзначыць, што беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах займае вядучае становішча ў вырашэнні пастаўленай задачы. Засваенне беларускай мовы на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі закладвае трывалы фундамент моўнай падрыхтоўкі вучняў, які неабходны для працягу навучання і паўнавартаснага далучэння да культурнага жыцця ў грамадстве. Беларуская мова як родная забяспечвае развіццё асобы вучня, яго схільнасцей і здольнасцей да сацыяльнага самавызначэння, атрыманне прадметных ведаў і фарміраванне навуковага светапогляду [3, c. 32-33].
Падыходы і прынцыпы навучання беларускай мове:
1) Функцыянальна-дзейнасны падыход адлюстроўвае ўнутранную сутнасць мовы як складанага сістэмнага ўзаемадзеяння элементаў розных узроўняў у працэсе іх функцыянавання. Дадзены падыход вызначае адносіны паміж значэннем моўных адзінак і іх функцыянаваннем у мове ў якасці камунікатыўных сродкаў.
[...]
Глава 2 Методыка актывізацыі і ўзбагачэння слоўніка вучняў на ўроках беларускай мовы ў 2 класе
2.1 Методыка папярэджвання і выпраўлення памылак у мове вучняуў 2 класаНезнаёмыя словы ўводзяцца на ўроку асобна або групамі па адной тэме. Тэматычнае прадстаўленне новай лексікі для вучняў на ўроку з’яўляецца адным з вядучых спосабаў узбагачэння і сістэматызацыі слоўнікавага запасу дзяцей. Паспяхова вывучае 2-3 (максімум 3-4) словы за ўрок.
Лексіка-семантычныя практыкаванні выкарыстоўваюцца для замацавання ў свядомасці вучняў семантыкі новага для іх слова, паказу яго спецыфічнай лексічнай сувязі. Яны ўключаюць у сябе: запіс словазлучэнняў, сказаў, тэматычных або лексіка-семантычных груп слоў, распазнаванне слоў па значэнні, напісанне творчых работ па апорных словах.
Удасканаленне сістэмы пачатковай адукацыі накіравана на вырашэнне шэрагу найважнейшых задач, сярод якіх варта асобна вылучыць стварэнне трывалага падмурка для наступнага навучання ў сярэднім звяне. Гэта прадугледжвае не толькi засваенне малодшымі школьнікамі сістэмы апорных ведаў i ўменняў, але i перш за ўсё ix паспяховае ўключэнне ў вучэбную дзейнасць, станаўленне вучэбнай самастойнасці. На ўроках беларускай мовы вучні атрымліваюць як моўныя, так i пазамоўныя веды. Веды аб мове вучні набываюцьу працэсе вывучэння беларускай мовы і разам з гэтым яны папаўняюць свой слоўнікавы запас, засвойваюць лінгвістычную тэрміналогію [12, c. 23-24].
Пазамоўныя (экстралінгвістычная) веды (аб навакольным свеце) на ўроках беларускай мовы чэрпаюць часткова з тэкстаў практыкаванняў, а таксама ў выніку знаёмства з творамі літаратуры, пры наведванні тэатраў, музеяў, вытворчых аб’ектаў і г.д., дзе яны разам з новымі ведамі засвойваюць новыя словы.
[...]
Заключэнне Такім чынам, падыходы і прынцыпы навучання беларускай мове ў пачатковых класах: функцыянальна-дзейнасны, камунікатыўна-дзейнасны, моўнакультуралагічны. Навучанне беларускай мове ў пачатковых класах абумоўлена важнейшымі сістэмаўтваральнымі прынцыпамі: прынцыпам пачуццёва-вобразнага ўспрымання моўнай рэчаіснасці; сістэмна-функцыянальным; камунікатыўным; дыферэнцыяльна-сістэматычным. У аснове адбору зместу навучання беларускай мове ў II – IV класах ляжыць моўнацэнтрычны прынцып. Канчатковай мэтай работы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу школьнікаў з’яўляецца выкарыстанне слоў у іх маўленні. Гэта методыка, якая служыць для актывізацыі слова ў слоўнікавым запасе вучняў. Пад актывізацыяй разумеецца пераклад слова з пасіўнага слоўнікавага запасу школьнікаў у актыўны слоўнікавы запас. Актыўная і пасіўная часткі лексікі ў мове кожнага носьбіта адрозніваюцца па спосабах выкарыстання слоў у мове.
Асноўнае адрозненне паміж актыўным і пасіўным слоўнікам выяўляецца перш за ўсё ва ўзроўні засваення слоў. Мець слова ў актыўным слоўнікавым запасе – значыць ведаць яго значэнне, паслядоўнасць і сферу ўжывання. Калі вучань усведамляе значэнне слова, умее правільна спалучаць яго з іншымі словамі і правільна ўжываць у сваім маўленні, то гэтае слова ўваходзіць у яго актыўны слоўнік. Кожная мова складаецца з розных моўных адзінак. Слова з’яўляецца найбольш важнай адзінкай, таму што менавіта слова называе прадметы навакольнага асяроддзя, словы з’яўляюцца “будаўнічым матэрыялам” для словазлучэнняў і сказаў. Поспех чалавечых сзносін і якасць маўлення чалавека залежыць ад таго, наколькі багаты ў яго слоўнікавы запас. Развіццё і ўзбагачэнне лексічнага запасу вучняў – гэта не проста ўвядзенне ва ўжыванне розных слоў. Гэта таксама і інтэлектуальнае развіццё вучняў. Развіццё слоўнікавага запасу дапамагае развіваць мысленне вучняў. Мысленне школьнікаў ўзбагачаецца рознымі ўяўленямі і паняццямі, якія выяўляюцца шляхам назіраня за навакольнай рэчаіснасцю, ужыванне розных слоў у розных кантэкстах.
[...]
1. Паўлоўскі, І. I. Моўная адукацыя малодшых школьнiкаў: тэарэтыка-дыдактычнае даследаванне / І. І. Паўлоўскі. – Мінск : Нар. асвета, 1998. – 176 с.
2. Яленскі, І М. Слоўнiк з малюнкамi / Пад рэд. П.П. Шубы. – Мінск : «Народная асвета», 1994. – 264 с.
3. Антановіч, Н. М. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах: вучэб. дапам. / Н. М. Антановіч [і інш.]; пад. рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск: Выш. школа, 2019. – 263 с.
4. Івашуціч, Я. М. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я. М. Івашуціч [і інш.]; пад. рэд. А. П. Шанько. – Мiнск: Выш. шк., 1986. – 407 с.
5. Лукашук, М. П. Развiццё мовы вучняў пачатковых класаў / М. П. Лукашук. – Мiнск : Выш. школа, 1980. – 118 с.
6. Свірыдзенка, В. І. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання / В. І. Свірыдзенка. – Мінск : БДПУ ім. М. Танка, 2019. – 266 с.
7. Панятоўская, Л. Д. Асноўныя напрамкі і прыёмы лексічнай працы ў пачатковых класах / Л. Д. Панятоўская. – [Электронный рэсурс] – Рэжым доступу : https://medialex.brsu.by/ML-2018/PaniatouskayaLD_2.pdf.
8. Старжынская, Н. С. Тэарэтычныя асновы развіцця беларускага маўлення і навучання роднай мове дашкольнікаў / Н. С. Старжынская. – Мінск : Народная асвета, 1997. – 213 с.
9. Рапацевич, Е. С. Современный словарь по педагогике / Е. С. Рапацевич. – Минск : Современное слово, 2001 – 928 с.
10. Падгайскі, Л. П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л. П. Падгайскі, Я. М. Івашуціч. – Мінск : Нар. асвета, 1979. – 102 с.
11. Свірыдзенка, В. I. Беларуская мова: падруч. для 2-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання: у 2 ч. / В. I. Свірыдзенка. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2023. – Ч. 1, Ч. 2.
12. Богуславская, Н. Е. Методика развития речи на уроках русского языка : кн. для учителя / Н. Е. Богуславская [и др.] ; под ред. Т. А. Ладыженской. – 2-е изд., испр. и доп. – М. : Просвещение, 1991. – 239 с.
13. Касцян, М. І. Шляхі ўзбагачэння і актывізацыі лексікі вучняў / М. І. Касцян // Народная асвета. – 1984. – №2. – С. 49 – 51.
14. Львов, М. Р. Методика развития речи младших школьников / М. Р. Львов. – М. : Просвещение, 1985. – 176 с.
15. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Пад. рэд. А. П. Шанько. – Мiнск : Нар. асвета, 1986. – 213 с.
16. Пaдгaйскі, Л. П. Вывучэннe бeлaрускaй мoвы ў пaчaткoвыx клaсax. Грaмaтыкa, прaвaпіс, рaзвіццё мoвы / Л. П. Пaдгaйскі. – Мінск : Нaр. aсвeтa, 1995. – 345 с.
17. Паўлоўская, В. І. Мова : цікава і займальна / В. І. Паўлоўская. – Мінск : Народная асвета. – 1989. – 220 с.
18. Пянькоўская, Г. В. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў І ступені агульнай сярэдня адукацыі на ўроках беларускай мовы / Г. В. Пянькоўская. – [Электронный рэсурс] – Рэжым доступу : https://conf.grsu.by/eurica2018/index.php/sekcia4/pyanko-skaya-g-v-uzbagachenne-i-aktyvizatsyya-slo-nika-vuchnya-i-stupeni-agulnaj-syarednyaj-adukatsyi-na-rokakh-belaruskaj-movy.
19. Сторажава, Н. А. Мова твая i мая: Вучу дзяцей па-беларуску / Н. А. Сторажава. – Мiнск, 1993. – 184 с.
20. Пянькоўская, Г. В. Развіццё слоўніка малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы / Г. В. Пянькоўская. – [Электронны рэсурс] –Рэжым доступу: https://conf.grsu.by/.
21. Сыско, I. Г. Шляхi да роднай мовы : сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых классах / І. Г. Сыско. – Мазыр : «Содействие», 2007. – 72 с.
22. Чухрова, Л. В. Работа над словам: У дапамогу настаўнiку пачатковых класаў / Л. В. Чухрова. – Мінск: «Завигар», 1998. – 180 с.
23. Шанько, А. П. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / А. П. Шанько. – Мінск, 1986. – 408 с.
24. Яленскі, М. Г. Выкладанне беларускай мовы ў школе / М. Г. Яленскі, Л. С. Васюковіч, І. М. Саматыя і інш.; Пад рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск : Нар.асвета, 1994. – 239 с.
25. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М. Г. Яленскі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2005. – 224 с.
26. Яленскі, М. Г. Асобасны падыход у методыцы навучання беларускай мове: Тэарэтыка-эксперыментальнае даследаванне / М. Г. Яленскі. – Мінск Вышэйшая школа, 1997. – 171 c.