Уводзіны
1. Паняцце педагагічных тэхналогій
2. Віды сучасных педагагічных тэхналогій выкарыстоўваемых на ўроках літаратуры
2.1. Тэхналогіі асобасна-арыентаванага развіваючага навучання
2.2. Інфармацыйна-камп’ютэрныя тэхналогіі
Заключэнне
Спіс літаратуры
Дадатак
Уводзіны
Здольнасць здзіўляць і пазнаваць, уменне знаходзіць рашэнне ў нестандартных сітуацыях, накіраванасць на адкрыццё новага, здольнасць да глыбокага асэнсавання свайго вопыту і ёсць творчасць. Менавіта ў такой асобе – адукаванай, высокамаральнай і крэатыўнай – існуе патрэба ў сучасным грамадстве.
Сёння, улічваючы адказнасць педагогаў за якасць ведаў навучэнцаў і ўзровень іх падрыхтаванасці, кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнецца, каб і яго выхаванцы з ахвотай вывучалі і дасканала ведалі гэтыя прадметы: паспяхова напісалі кантрольную дыктоўку, пераказ, сачыненне ці дакладна адказалі на пытанні тэстаў.
На сучасным этапе развіцця грамадства перад школай стаіць задача ўсебаковага развіцця асобы вучня, які валодае неабходным наборам ведаў, уменняў і якасцяў, якія дазваляюць яму ўпэўнена адчуваць сябе ў самастойным жыцці. Таму настаўнікам неабходна авалодваць педагагічнымі тэхналогіямі, з дапамогай якіх можна рэалізаваць новыя патрабаванні.
“Сучасная педагогіка сёння разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіццё асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага вырабу свайго жыццёвага шляху. У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна рэспублікі, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі. Вядома, гэта патрабуе і ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых метадаў, прыёмаў і форм навучання.”[7, с.5]
Як вядома, матыў - гэта тое, што натхняе, скіроўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Калі ж не ведаеш матываў, то цяжка зразумець, чаму дзіця імкнецца да нечага іншага, а не да таго, што прапануе яму настаўнік.
1. Паняцце педагагічных тэхналогій
Педагагічная тэхналогія - гэта навукова абгрунтаваны выбар характару ўздзеяння ў працэсе які арганізуецца настаўнікам у рабоце з дзецьмі, выбраны ім ў мэтах максімальнага развіцця асобы як суб’екта навакольнай рэчаіснасці. Педагагічная тэхналогія – гэта некаторая праекцыя тэорыі і методыкі навучання на практыку навучання, сфакусаваная ў адным пункце, кароткая па часе, ледзь улоўная па спосабам, індывідуалізаваная ў сілу шырокай разнастайнасці персанальных асаблівасцяў асобы настаўніка і вучня.
Слова “тэхналогія” у дачыненні да навучання ўвайшло ў лексікон педагагічнай навукі тады, калі ўвага спецыялістаў звярнулася да мастацтва ўздзеяння на асобу дзіцяці.
Ключавым словам выступае лексема тэхналогія (techne – мастацтва, навука + logos – паняцце, навучанне), якая абазначае сукупнасць ведаў пра спосабы і сродкі апрацоўкі матэрыялу. Тэхналогія ўключае таксама і мастацтва валодання працэсам, у выніку чаго персаналізуецца. Узгадаем развіццёвае навучанне Л. В. Занкова, Эльконіна для пачатковай школы, паводле якіх не асобныя эфектыўныя прыёмы, метады, тэхналогіі і нават не асобныя дыдактычныя прынцыпы, а цэласная педагагічная сістэма вызначае эфектыўнасць працэсу навучання.
Між тым гэтае слова, якое прыйшло да нас ад грэкаў, калі меркаваць па складнікам яго каранёў, было разлічана на больш універсальнае выкарыстанне. Педагагічная тэхналогія выяўляе сістэму прафесійна значных уменняў педагогаў па арганізацыі ўздзеяння на навучэнца, прапануе спосаб асэнсавання тэхналагічнасці педагагічнай дзейнасці.
Упершыню тэрмін педагагічная тэхналогія ўпамінаецца ў 20-я гг. ХХ стагоддзя ў працах па педагогіцы, заснаваных на працах даследчыкаў па рэфлексалогіі (І. П. Паўлаў, В. М.Бехцераў, А. А. Ухтомскі). У гэты ж час
2. Віды сучасных педагагічных тэхналогій выкарыстоўваемых на ўроках літаратуры
2.1. Тэхналогіі асобасна-арыентаванага развіваючага навучання
Адным з асноўных сродкаў павышэння якасці адукацыі з’яўляецца асваенне тэхналогій асобасна-арыентаванага развіваючага навучання. Актуальнасць гэтай тэхналогіі ў неабходнасці кардынальных пераменаў не толькі ў змесце адукацыі, але і ў самым адукацыйным працэсе, які разумеецца як своеасаблівае спалучэнне навучання (нарматыўна адпаведна дзейнасці грамадства) і вучэння (індывідуальнай значнай дзейнасці асобнага суб’екта, у якой рэалізуецца вопыт яго жыццядзейнасці).
Рэалізуючы ў педагагічнай дзейнасці рэфлексіўна-адаптацыйную і дзейнасна-творчую функцыі адукацыі, зусім па-іншаму арганізуецца працэс навучання і выхавання дзяцей у параўнанні з традыцыйнай сістэмай.
Першая функцыя складаецца ў тым, каб “вучыць дзяцей вучыцца”.
Другая функцыя прадугледжвае развіццё ў дзіцяці “ўмення думаць і дзейнічаць творча”, фарміраванне ў асобы дзіцяці творчага пачатку праз творча-прадуктыўную дзейнасць.
Сярод вялікай колькасці навацый, якія ўжываюцца ў сістэме адукацыі, асаблівую ўвагу неабходна звяртаць на такія тэхналогіі, дзе настаўнік выступае не крыніцай вучэбнай інфармацыі, а з’яўляецца арганізатарам і каардынатарам творчага навучальнага працэсу, накіроўвае дзейнасць вучняў у патрэбнае рэчышча, пры гэтым ўлічваючы індывідуальныя здольнасці кожнага вучня. Задача настаўніка ва ўключэнні самога вучня ў навучальную дзейнасць, арганізацыя працэсу самастойнага авалодання дзецьмі новага.
Разгледзем асноўныя педагагічныя тэхналогіі асобасна-арыентаванага развіваючага навучання, якія выкарыстоўваюцца пры выкладанні беларускаяй літаратуры: Тэхналогія перспектыўных ліній , тэхналогія калектыўнага асэнсавання, тэхналогія педагагічных майстэрняў, модульная
Заключэнне
Выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій у навучанні дазваляе разглядаць школьніка як цэнтральную фігуру адукацыйнага працэсу і вядзе да змены стылю ўзаемаадносін паміж яго суб’ектамі. Пры гэтым настаўнік перастае быць асноўнай крыніцай інфармацыі і займае пазіцыю чалавека, які арганізуе самастойную дзейнасць вучняў і кіруе ёю. Яго асноўная роля заключаецца цяпер у пастаноўцы мэт навучання, арганізацыі ўмоў, неабходных для паспяховага вырашэння адукацыйных задач.
Такім чынам, вучань вучыцца, а настаўнік стварае ўмовы для вучэння; аўтарытарная па сваёй сутнасці класічная адукацыйная тэхналогія прымусу трансфармуецца ў асобасна-арыентаваную. Навучанне мяркуе зносіны на ўроку як паміж настаўнікам і вучнямі, так і зносіны навучэнцаў адзін з адным.
Вучні, абапіраючыся на дапамогу настаўніка, вызначаюць план працы, ажыццяўляюць падбор матэрыялаў, ствараюць прэзентацыю і прадстаўляюць яе на ўроку. Часта тэмы такіх прэзентацый дазваляюць ажыццявіць прынцып інтэграцыі прадметаў.
Разнастайныя інтарэсы школьнікаў ужо не могуць быць задаволеныя толькі матэрыяламі традыцыйнага падручніка і словам настаўніка. Такім чынам, галоўнае, што характарызуе прымяненне педагагічных тэхналогій у навучанні - гэта прынцыпова іншыя падставы навучальнага працэсу, асаблівы спосаб пастаноўкі педагагічных мэт, які складаецца ў тым, што гэтыя мэты фармулююцца як меркаваны вынік дзейнасці вучняў у выглядзе канкрэтных уменняў.
Такім чынам можна зрабіць вынік, што ўрок беларускай літаратуры магчыма зрабіць цікавым і змястоўным пры ўмове, што педагог не будзе замыкацца ў межах толькі адной тэхналогіі навучання, бо гэта значна звужае выбар метадаў і прыёмаў дзейнасці, а менавіта яны робяць урок цікавым, рознабаковым, эфектыўна павышаюць працэс
1. Барковіч, А. Н. Родная мова ў Інтэрнэце / А. Н. Барковіч // Роднае слова. – 2005. – № 12. – С. 87 – 90.
2. Валочка, Г.М. Асноўныя характарыстыкі сучаснага ўрока беларускай мовы / Г.М. Валочка // Беларуская мова і літаратура. – 2012. - № 12. – С. 12
3. Віктаровіч, Т. А. Адаптыўная сістэма навучання. Неабходнасць пераходу да новых тэхналогій / Т. А. Віктаровіч // Беларуская мова і літаратура. – 2004. – №1. – С. 57-60
4. Віслабокава, Н.С. Урок беларускай мовы на сучасным этапе / Н.С. Віслабокава // Беларуская мова і літаратура. – 2012. – № 12. – С. 10
5. Гафуров, С. Н. Дистанционная образовательная технология: отношения кафедры и структур, сопровождающих учебный процесс / С. Н. Гафуров // Новые образовательные технологии в вузе: сборник материалов шестой международной научно-методической конференции, 2-5 февраля 2009 года. В 2-х частях. / Екатеренбург: ГОУ ВПО «УГТУ – УПИ», 2009. – Часть 1. – С. 22-25.
6. Ермаковіч, С. Рыхтаваць вучня да самастойнага жыцця /С.Ермаковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С.18-19.
7. Жуковіч, М. М. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / М. М. Жуковіч. – Мінск: Адукацыя і навука, 2007. – 255 с.
8. Жуковіч, М. М. Тэорыя і практыка выкарыстання тэставай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М.М.Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2010. – №8 – С.40-48.
9. Жуковіч, М.В. Дыдактычныя мадэлі ўрокаў па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення / М.В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2012. – № 12. – С. 26-28
10. Запрудскі, Н. І. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі / Н. І. Запрудскі. – Мінск: Сэр – Віт, 2003. 224 с.
11. Иванов, С. А. Мультимедиа-технологии будущему учителю-филологу / С. А. Иванов // Вестник МГОПУ им.М.А.Шолохова. Серия «Информатика» №1. – Москва, 2006. – С.176-183.
12. Казлова, А. У. Камп’ютарная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры / А. У. Казлова // Беларуская мова і ілітаратура. – 2008. – №12. – С.19-21.
13. Казлова, А. У. Камп'ютарная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры / А. У. Казлова // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.19-21.
14. Кашлеў, С.С. Сучасныя тэхналогіі педагагічнага працэсу / С.С. Кашлеў. – Мінск: Універсітэцкае, 2000. – 154с.
15. Кларин, М.В. Педагогическая технология в учебном процессе / М.В. Кларин. – М., 1989. – с. 10-11
16. Ляшук, В. Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В. Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.3-5.
17. Ляшук, В. Я. Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе : гісторыка-метадычны нарыс : (даваенны перыяд) : вучэб.дапаможнік для студэнтаў філалагіч.факультэтаў вну / В. Я. Ляшук. – [б. м.] Універсітэцкае, 1994. – 355с.
18. Макарэвіч, А.М. Методыка выкладання беларускай літаратуры [Электронны рэсурс]: вучэб.-метад. мат-лы / А.М. Макарэвіч, Н.П. Дзеравяга, В.І. Караткевіч. – Электрон. даныя. – Магілёў: УА “МДУ імя А.А. Куляшова”, 2012.
19. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэб. дапам. / Пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мн., 1999.
20. Минич, О.А. Информационные технологии в образовании / О.А.Минич. – Минск: Красико-Принт, 2008. – 176 с.
21. Пунчик, В.Н. Мультимедийное сопровождение учебного процесса / авт.-сост. В.Н.Пунчик, А.Р.Борисевич, Н.Н.Пунчик. – Минск: Красико-Принт, 2009. – 176с.
22. Пунчик, Н.Н. Урок-презентация в современной школе / авт.-сост. Н.Н.Пунчик, В.Н.Пунчик, А.Р.Борисевич. – Минск: Красико-Принт, 2012. – 176 с.
23. Рашэтнікава Н.Б., Дылеўская В.Ю. Практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў. – Мн., 1996.
24. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / А.В. Руцкая, М.У. Грынько. — Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. - 184 с.
25. Цыбульская, С.І. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / С.І. Цыбульская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2006. – 90 с.
26. Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку беларускай літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.6-7.