УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФАРМІРАВАННЯ МОЎНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ НА 1 СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
1.1. Праблема фарміравання моўнай кампетэнцыі вучняў на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі
1.2. Методыка фарміравання моўнай кампетэнцыі ў дзяцей малодшага школьнага ўзросту
ГЛАВА 2 ВОПЫТНА- ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ РАБОТА ПА ФАРМІРАВАННІ МОЎНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ ВУЧНЯЎ НА 1 СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
2.1. Даследаванне ўзроўню сфарміраванасці моўнай кампетэнцыі вучняў 3 класа
2.2. Фарміраванне моўнай кампетэнцыі вучняў 3 класа
2.3. Аналіз вынікаў вопытна-эксперыментальнай работы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТАК
УВОДЗІНЫ
Засвоіць мову, навучыцца карыстацца ёй можна шляхам пераймання. Так адбываецца з кожным чалавекам, які, пачынаючы з першых гадоў жыцця, паступова авалодвае лексічным багаццем i нормамі роднай мовы. Аднак засвоіць мову на такім узроўні, які неабходны для кожнага культурнага, адукаванага чалавека, можна толькі ў выніку сістэматычнага i мэтанакіраванага яе вывучэння.
На пачатковым этапе навучання неабходна, каб метады і формы работы былі арыентаваны на развіццё і выхаванне дзіцяці. На ўроку беларускай мовы павінна гучаць узорная гаворка. Эфектыўна фарміраваць неабходныя моўныя ўменні можна толькі пры мэтанакіраваным іх уключэнні ў самастойную пазнавальную дзейнасць навучэнцаў.
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў неабходнасці распрацоўкі сістэмы прыёмаў па фарміраванні моўнай кампетэнцыі вучняў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя.
Мэта курсавой работы: апісаць змест метадычнай працы па фарміраванні моўнай кампетэнцыі пры вывучэнні назоўніка на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФАРМІРАВАННЯ МОЎНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ НА 1 СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
1.1. Праблема фарміравання моўнай кампетэнцыі вучняў на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Мэта вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў І–IV класах – авалоданне вучнямі функцыянальнымі сродкамі беларускай мовы для эфектыўнага іх выкарыстання ў розных сітуацыях маўленчых зносін.
Кампетэнтнасны падыход у навучанні мове прадугледжвае разам з атрыманнем ведаў аб мове развіццё ўменняў аналізаваць і сістэматызаваць моўную інфармацыю, прымяняць яе ў маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з асобаснымі запатрабаваннямі для рашэння вучэбных, пазнавальных, практычных і камунікатыўных задач. Рэалізацыя гэтага падыходу мае на ўвазе фарміраванне ў навучэнцаў шэрагу кампетэнцый. Кампетэнцыі ў моўнай адукацыі адлюстроўваюць здольнасць рэалізацыі моўных ведаў і ўменняў праз маўленчую дзейнасць у розных сітуацыях зносін, у тым ліку ў працэсе навучання. Вынікам фарміравання кампетэнцый з’яўляецца кампетэнтнасць навучэнца, якая ўяўляе сабой узаемадзеянне ведаў, уменняў і навыкаў з яго асобаснымі якасцямі (свядомасцю, рэфлексіяй, здольнасцямі ў пазнавальнай дзейнасці).
Змест кампетэнцый, якія фарміруюцца пры вывучэнні беларускай мовы на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
— моўная кампетэнцыя ўключае веды аб сістэме мовы, яе адзінках (тэкст, сказ, слова, гукі мовы) і правілах іх функцыянавання ў маўленні; уменні вылучаць адзінкі мовы, праводзіць розныя віды разбору (гука-літарны, разбор слова па саставе, па часцінах мовы, разбор па членах сказа); валоданне нормамі беларускай літаратурнай мовы;
— маўленча-камунікатыўная кампетэнцыя ўключае валоданне рознымі відамі маўленчай дзейнасці; фарміраванне маўленчых паводзін, адэкватных мэтам і сітуацыям зносін; уменні выкарыстоўваць лексічныя адзінкі ў адпаведнасці з іх зна-чэннем, выбіраць патрэбную моўную форму і спосабы выказвання думкі ў залеж-насці ад умоў камунікацыі.
Вывады па 1 главе
Моўная кампетэнцыя ўключае веды аб сістэме мовы, яе адзінках (тэкст, сказ, слова, гукі мовы) і правілах іх функцыянавання ў маўленні; уменні вылучаць адзінкі мовы, праводзіць розныя віды разбору (гука-літарны, разбор слова па саставе, па часцінах мовы, разбор па членах сказа); валоданне нормамі беларускай літаратурнай мовы
Фарміраванне моўнай кампетэнцыі ў пачатковай школе будуецца з улікам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей. Выдзяляюць тры этапы фарміравання моўных паняццяў: эмпірычны, тэарэтычны, этап паглыблення паняццяў. Пры засваенні моўных паняццяў вялікая ўвага надаецца разнастайным практыкаванням. Засвойваючы элементы ведаў па граматыцы, дзеці набываюць практычныя навыкі ў галіне вуснай і пісьмовай мовы.
ГЛАВА 2 ВОПЫТНА- ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ РАБОТА ПА ФАРМІРАВАННІ МОЎНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ ВУЧНЯЎ НА 1 СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
2.1 Даследаванне ўзроўню сфарміраванасці моўнай кампетэнцыі вучняў 3 класа
Практычны вопыт паказвае, што вучні пачатковай школы з цяжкасцю засвойваюць граматычныя паняцці. На нашу думку, гэта звязана з адсутнасцю сістэматычнай граматычнай працы, нізкім узроўнем цікавасці да прадмета ў многіх вучняў. Але толькi сiстэматычная i мэтанакiраваная праца можа гарантаваць добры вынiк.
У сённяшнiх не вельмi спрыяльных для беларускай мовы абставiнах многія настаўнікі знаходзяцца ў пастаянным пошуку, каб прывіць цікавасць да мовы, развіць маўленне вучняў. Iснуюць канкрэтныя прыёмы і метады, з дапамогай якiх можна зрабiць працэс авалодання беларускай мовай больш эфектыўным i камфортным для вучняў.
На базе 3 класа сярэдняй школы № 2 г. Магілёва быў праведзены педагагічны эксперымент.
Мэта эксперыменту – даследаваць, ці ўплывае мэтанакіраваная дзейнасць па фарміраванні моўнай кампетэнцыі на ўроках беларускай мовы на ўзровень ведаў вучняў пачатковых класаў.
Праведзены педагагічны эксперымент складаўся з трох этапаў: канстатуючага, навучальнага (фарміруючага) і кантрольнага.
Падчас педагагічнага эксперыменту вучні адпаведна з праграмнымі патрабаваннямі знаёміліся з паняццем “канчатак” і яго змяненнем пры розных склонавых формах прыметніка.
Галоўнай мэтай першага этапу было вызначэнне першапачатковага ўзроўню моўнай кампетэнцыі вучняў. Школьнікам былі прапанаваны заданні, мэтай якіх было высвятленне наяўнасці ўмення дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе і склоне; адпрацоўка ўмення выдзяляць канчаткі прыметнікаў і выкарыстоўваць у маўленні граматычна правільныя канструкцыі.
Вывады па главе 2
Пры фарміраванні моўнай кампетэнцыі вучняў 3 класа неабходна вырашыць наступныя задачы: пазнаёміць вучняў з граматычным ладам беларускай мовы, з асноўнымі асаблівасцямі граматычных адзінак; паказаць функцыю граматычных адзінак у маўленні; сфарміраваць у школьнікаў неабходныя вучэбна-моўныя ўменні i навыкі; развіць граматычны лад маўлення, узбагаціць слоўнік вучняў.
Педагагічны эксперымент паказвае, што мэтанакіраваная работа па фарміраванні моўнай кампетэнцыі на кожным уроку беларускай мовы ў пачатковых класах садзейнічае падвышенню ўзроўня моўнай кампетэнцыі вучняў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
1. Моўная кампетэнцыя ўключае веды аб сістэме мовы, яе адзінках (тэкст, сказ, слова, гукі мовы) і правілах іх функцыянавання ў маўленні; уменні вылучаць адзінкі мовы, праводзіць розныя віды разбору (гука-літарны, разбор слова па саставе, па часцінах мовы, разбор па членах сказа); валоданне нормамі беларускай літаратурнай мовы.
2. Каб дабіцца паспяховага фарміравання ў малодшых школьнікаў моўнай кампетэнцыі, настаўніку неабходна забяспечыць аптымальныя ўмовы яе фарміравання, да якіх адносяцца: актыўная разумовая дзейнасць вучняў; паслядоўнае развіццё лінгвістычных адносін да слова і сказа; усведамленне істотных і неістотных прыкмет паняццяў; уключэнне новага паняцця ў сістэму раней вывучаных; раскрыццё сутнасці сувязі пэўных моўных катэгорый; нагляднае вывучэнне паняцця.
3. Педагагічны эсперымент складаўся з 3 этапаў: канстатуючага, фарміруючага і кантрольнага. Галоўнай мэтай першага этапу было вызначэнне першапачатковага ўзроўню моўнай кампетэцыі вучняў. Пасля канстатуючага этапу эксперымента была распрацавана сістэма заданняў, якая мела на мэце выпраўленне выяўленых недахопаў. Мэтай кантрольнага этапу было даследаваць новы ўзровень развіцця моўнай кампетэцыі вучняў.
На канстатуючым этапе эксперыментальнай работы быў адзначаны нізкі ўзровень авалодання вучнямі ўменнямі дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе і склоне; выдзяляць канчаткі прыметнікаў і выкарыстоўваць у маўленні граматычна правільныя канструкцыі, таму было вырашана распрацаваць сістэму заданняў, якая мела на мэце выпраўленне выяўленых недахопаў. Работа вялася з мэтай паляпшэння тых вынікаў, якія дзеці прадэманстравалі на канстатуючым этапе.
Пры фарміраванні моўнай кампетэнцыі вучняў 3 класа неабходна вырашыць наступныя задачы: пазнаёміць вучняў з граматычным ладам беларускай мовы, з асноўнымі асаблівасцямі граматычных адзінак; паказаць функцыю граматычных адзінак у маўленні; сфарміраваць у школьнікаў неабходныя вучэбна-моўныя ўменні i навыкі; развіць граматычны лад маўлення, узбагаціць слоўнік вучняў.
1. Антонава, Н.У. Развіццё маўленчага патэнцыялу вучняў на ўроках беларускай мовы Н.У. Антонава // Пачатковая школа. – 2014. – № 9. – С. 11–17.
2. Бабанский, Ю.К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю.К. Бабанский . – М. : Просвещение, 1985. – 248 с.
3. Баринова, Е.А. Методика русского языка / Е.А. Баринова, Л.Ф. Боженкова, В.И. Лебедев. – М. : Просвещение. – 1974. – 368 с.
4. Важнік, С.А. Беларуская сінтаксічная навука: Асобы, школы, напрамкі / С.А. Важнік // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 10 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск : РІВШ, 2011. – С. 4-8.
5. Варановіч, З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы / З.Б. Варановіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 248 с.
6. Вучэбная праграма па беларускай мове [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2017-2018-uchebnyj-god/1269-belaruskaya-mova.html. – Дата доступу:
7. Грыгаровіч, А.П. Суфікс / А.П. Грыгаровіч // Пачатковае навучанне: сям`я, дзіцячы сад, школа. – 2013. – №1. – С. 60-61.
8. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова” // Народная асвета. – 2013. – № 7. – С. 3.
9. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 119 с.
10. Львов, М.Р. Методика преподавания русского языка в начальных классах / М.Р. Львов, В.Г. Горецкий, О.В. Сосновская. – М. : Академия, 2000. – 464 с.
11. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. – Мінск : “РІВШ”, 2007. – 252 с.
12. Методыка выкладання беларускай мовы / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2006. – 286 с.
13. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я.М. Івашуціч [і інш.] ; пад рэд. А.П. Шанько. – Мінск : Вышэйшая школа, 1986.– 408 с.
14. Падгайскі, Л.П. Методыка беларускай мовы: граматыка і правапіс / Л.П. Падгайскі. – Мінск : Вышэйшая школа, 1979. – 389 с.
15. Паўлоўская, В.І. Авалоданне вучнямі пачатковых класаў граматычнымі формамі слова / В.І. Паўлоўская // Шматаспектны аналіз у практыцы навучання. – Мінск : Вышэйшая школа, 1985. – 447 с.
16. Паўлоўскі, І.І. Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдактычнае даследаванне / І.І. Паўлоўскі. – Мінск : НІА, 1998. – 176 с.
17. Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання : Беларуская мова, 1 -11 класы. – Мінск : НМЦэнтр, 2014.
18. Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі i практыкі навучання беларускай мове / В.У. Протчанка. – Мінск : HIA, 2001. – 212 с.
19. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” на 2014/2015 навучальны год (1-4 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання) – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010. –122 с.
20. Русский язык в начальных классах: Теория и практика обучения / М.С. Соловейчик [и др.] ; под ред. М.С. Соловейчик. – М. : Академия, 1998. – 384 с.
21. Сасім, І.А. Беларуская мова: Педагагічная практыка ў пачатковых класах / І.А. Сасім. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 140 с.
22. Старжынская, Н.С. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў граматычнага ладу маўлення / Н.С. Старжынская // Пачатковае навучанне: сям`я, дзіцячы сад, школа. – 2013. – № 3. – С. 13–17.
23. Сторажава, Н.А. Мова твая і мая. Вучу дзяцей па-беларуску / Н.А. Сторажава. – Мінск : Выд. А. Ванін, 1993. – 80 с.
24. Сыско, I.Г. Шляхi да роднай мовы: сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / І.Г. Сыско. – Мазыр : Содействие, 2007. – 72 с.