УВОДЗІНЫ
Дашкольнае дзяцінства – найважнейшы час у жыцці кожнага чалавека і, разам з тым, вялікі і адказны перыяд псіхічнага і інтэлектуальнага развіцця асобы. Менавіта ў гэтым узросце найбольш інтэнсіўна развіваюцца ўсе псіхічныя функцыі, фарміруецца здольнасць да складаных відаў дзейнасці, закладваецца агульны фундамент пазнавальных здольнасцей, зараджаецца нацыянальная самасвядомасць, якая з’яўляецца маральнай асновай жыццядзейнасці асобы.
Камунікатыўная функцыя маўлення з’яўляецца вызначальнай у працэсе наладжвання зносін. Яркае праяўленне камунікатыўнай функцыі ўяўляе сабой дыялагічнае маўленне. Даследчыкі называюць дыялог першаснай натуральнай формай маўленчых зносін. У той жа час ён выступае ў якасці іх асноўнай формы.
Дзеці ў дашкольным узросце авалодваюць спачатку гутарковым стылем маўлення, які з’яўляецца характэрным для дыялагічнага маўленння.
Авалоданне звязным дыялагічным маўленнем – адна з галоўных задач маўленчага развіцця дзяцей. Паспяховае вырашэнне гэтай задачы залежыць ад шматлікіх умоў (маўленчага асяроддзя, сацыяльнага асяроддзя, сямейнага дабрабыту, індывідуальных асаблівасцей асобы, пазнавальнай актыўнасці дзіцяці), якія неабходна ўлічваць у працэсе мэтанакіраванага маўленчага выхавання.
У дашкольным дзяцінстве дзіця авалодвае, перш за ўсё, дыялагічным маўленнем, якое мае свае асаблівасці. Дыялагічная гаворка ўяўляе сабой асабліва яркія праявы камунікатыўнай функцыі мовы. Галоўнай асаблівасцю дыялогу з'яўляецца чаргаванне размовы аднаго суразмоўцы з праслухоўваннем і гаварэннем другога.
Дыялагічная гаворка адрозніваецца міжвольнасцю, рэактыўнасцю. Вельмі важна адзначыць, што для дыялогу з’яўляецца тыповым выкарыстанне шаблонаў і клішэ, маўленчых стэрэатыпаў, ўстойлівых формул зносін, звыклых, часта ужывальных і як бы прымацаваных да бытавых палажэнняў і тэмаў размовы (Л. П. Якубінскі). Маўленчыя клішэ палягчаюць вядзенне дыялогу. Дыялагічная гаворка стымулюецца не толькі ўнутранымі, але і знешнімі матывамі (сітуацыя, у якой адбываецца дыялог, рэплікі суразмоўцы) [13, с.15]. Найменшай адзінкай дыялагічнага маўлення з’яўляецца дыялагічнае адзінства, якое складаецца з рэплік-стымулаў і рэплік-рэакцый. Адной з важнейшых псіхалагічных характарыстык дыялагічнага маўлення выступае сітуацыйнасць. Моўная сітуацыя разглядаецца як адзін з важнейшых кампанентаў акта моўнай дзейнасці, як сукупнасць умоў, неабходных для здзяйснення моўнага дзеяння.
ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ ДЫЯЛАГІЧНАГА МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ДАШКОЛЬНІКАЎ
1.1 Станаўленне звязнага дыялагічнага маўлення ў дашкольным узросце
Найбольш простай формай вуснага маўлення з’яўляецца дыялагічнае маўленне, якое выкарыстоўваецца ў штодзённым жыцці. У залежнасці ад умоў і сітуацыі зносін дыялагічнае маўленне можа прымаць розны характар і розныя адносіны звязнасці рэплік: складацца з пытанняў і адказаў на іх, сцвярджэнняў і пярэчанняў, прапаноў, кароткіх паведамленняў, дабаўленняў, тлумачэнняў, доказаў і г.д. Структура рэплік звычайна простая па сінтаксісу, сітуацыйны характар маўлення дапускае ўжыванне аднаслоўных або нават незакончаных сказаў, выклічнікаў. У дыялагічным маўленні сустракаюцца незвычайныя словаўжыванні, нязвыклыя словаўтварэнні, фанетычныя скарачэнні. Усё гэта адбываецца дзякуючы недастатковаму кантролю свядомасці пры спантанным дыялозе.
Дыялагічнаму маўленню ўласціва недагаворанасць, няпоўнасць выказвання. Недахоп слоўнай інфармацыі дапаўняецца жэстамі, мімікай, інтанацыяй, выразным позіркам і г.д. Пры гэтым міміка і жэсты могуць мець значэнне інтанацыі і тым самым змяняць сэнс слова. Невербальныя сродкі надаюць дыялагічнаму маўленню эмацыянальнасць, жывасць.
Асноўнай задачай развіцця маўлення дашкольнікаў з'яўляецца станаўленне звязнага маўлення дзяцей. У самім тэрміне “звязнае маўленне” закладзена ідэя лагічнай звязнасці думкі, якая выражаецца тым, хто гаворыць. У звязным маўленні дасягаецца адзінства зместу думкі і яе выражэння. С. Л. Рубінштэйн называе звязным такое маўленне, у якім усе істотныя сувязі яе прадметнага зместу адлюстроўваюцца ў маўленчым плане.
Звязнае маўленне – гэта выражэнне думак, жаданняў ці пачуццяў у звязнай маўленчай пабудове, зразумелай для чытача.
Асноўная функцыя звязнага маўлення – камунікатыўная: пры дапамозе звязнага маўлення адбываюцца зносіны дзіцяці з выхавальнікам, бацькамі і аднагодкамі.
Дыялагічнае маўленне – гэта форма сацыяльнага ўзаемадзеяння, неабходнага для абмену думкамі, уражаннямі паміж людзьмі. Гэта першая форма, з якой пачынаецца развіццё звязнага маўлення дзіцяці. Яно прадугледжвае асваенне трох груп уменняў.
1. Уласна маўленчыя ўменні: слухаць і правільна разумець думку суразмоўцы; фармуляваць у адказ сваё меркаванне, правільна перадаючы думку; змяняць услед за думкамі суразмоўцы тэму маўленчага
ўзаемадзеяння; падтрымліваць эмацыянальны тон дыялогу; слухаць сваю гаворку і кантраляваць яе нарматыўнасць, пры патрэбе ўносіць змены.
2. Уменні маўленчага этыкету: уступаць у гутарку (знаць, калі і як можна пачаць гутарку са знаёмымі і незнаёмымі людзьмі); падтрымваць і завяршаць размову (выяўляць ініцыятыву, перапытваць, даказваць свій пункт погляду, паказваць свае адносіны да прадмета гутаркі, параўноўваць, прыводзіць прыклады, пярэчыць, ацэньаць); правільна звяртацца да суразмоўцы для прыцягнення яго ўвагі, пры знаёмстве, вітанні, запрашэнні да гутаркі, выражэнні просьбы, згоды ці адмовы, скаргі, спагады, адабрэння, віншавання, падзякі, пры развітанні.
3. Уменні невербальных зносін: дарэчнае выкарыстанне мімікі, жэстаў, позы [11, c. 281].
ГЛАВА 2. МЕСЦА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКІ Ў РАЗВІЦЦІ ДЫЯЛАГІЧНАГА МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ДАШКОЛЬНІКАЎ
2.1 Роля народнай казкі ў развіцці маўлення дашкольнікаў
Калі слухаеш народныя казкі, адчуваеш іх непаўторную прыгажосць, бязмежнасць фантазіі і сапраўдную мудрасць.
Казка неаддзельна ад фантазіі, ад уяўлення, а ўяўленне – гэта вялікі дар. Таму натуральна, што казка аказвала і аказвае істотны ўплыў на развіццё грамадства, на фарміраванне асобы. Кожнае пакаленне адчула на сабе гэты ўплыў, кожнаму пакаленню казка адкрывала свет незвычайнага і прыгожага, дзе дабро заўсёды перамагае зло, дзе вышэй за ўсё цэніцца праўда, справядлівасць, любоў да Радзімы, да працы, сяброўства, таварыская ўзаемадапамога, пачуццё чалавечай годнасці, дзе самым рашучым чынам асуджаецца несправядлівасць, здрадніцтва, гультайства, хлусня.
І тым больш моцным было ўздзеянне казкі, што пачыналася яно для кожнага з маленства, у той час калі толькі закладваюцца асновы светапогляду, характару, калі вялікую ролю ў светаўспрыманні адыгрывае пачуццё, якое вылучаецца непасрэднасцю і дзейнасцю.
Сярод многіх важных задач выхавання і навучэння дзяцей дашкольнага ўзросту ў дзіцячым садку навучэнне роднай мове, моўных зносін – адна з галоўных. Гэта агульная задача складаецца з шэрагу спецыяльных задач: выхаванне гукавой культуры мовы, замацаванне і актывізацыя слоўніка, фарміраванне дыялагічнай мовы, развіццё звязнай мовы, выхаванне інтарэсу да мастацкага слова, падрыхтоўка да навучання грамаце.
І адным са сродкаў, з дапамогай якога можна вырашаць гэтыя задачы, з’яўляюцца беларускія народныя казкі. Яны, як элемент народнай педагогікі, змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё. Па сваім змесце, форме яны даступныя і зразумелыя кожнаму дзіцяці, блізкія да яго мыслення, уяўлення.
Вядомы рускі педагог К.Дз.Ушынскі адзначаў, што “выхаванне, калі яно не хоча быць бяссільным, павінна быць народным, а ў якасці акна, праз якое можна паказаць дзецям тую ці іншую старонку народнага жыцця, выступаюць народныя песня і казка” [28, с. 67]. Яго выказванні наконт значымасці народнай казкі ў выхаванні дзяцей з’яўляюцца надзённымі і сёння.
Абавязковым лічыў уключэнне фальклору ў выхаванне і навучанне дзіцячы пісьменнік В.Вітка. Фальклорныя творы, на яго думку, дазваляюць маленькаму слухачу з найбольшай сілай адчуваць хараство, мілагучнасць, музыку, жывую душу мовы [5, c. 25].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Зыходзячы з вышэйсказанага можна зрабіць наступныя вынікі.
Развіццё дыялагічнага маўлення адыгрывае асноўную ролю ў працэсе маўленчага развіцця дзіцяці малодшага дашкольнага ўзросту і займае цэнтральнае месца ў агульнай сістэме працы па развіцці маўлення ў дзіцячым садзе.
Многія навукоўцы лічаць: уменню весці дыялог патрэбна вучыць. У развітых формах дыялог – не проста бытавое сітуацыйнае маўленне; гэта багатае думкамі адвольнае кантэкставае маўленне, выгляд лагічнага ўзаемадзеяння, змястоўныя зносіны.
Авалоданне звязным дыялагічным маўленнем – адна з галоўных задач маўленчага развіцця дашкольнікаў. Яе паспяховае вырашэнне залежыць ад многіх ўмоў ( маўленчага асяроддзя, сацыяльнага асяроддзя, сямейнага дабрабыту, індывідуальных асаблівасцей асобы, пазнавальнай актыўнасці дзіцяці), якія неабходна ўлічваць падчас мэтанакіраванага маўленчага выхавання.
Дыялагічнае маўленне ў вялікай ступені сітуацыйнае, г.зн. звязана са становішчам, у якім адбываецца гутарка, і кантэкстуальнае, г.зн. кожнае чарговае выказванне ў значнай меры абумоўлена папярэднім.
Для дыялогу характэрны: размоўная лексіка і лексікалогія, кароткасць, недагаворанасць, простыя і складаныя бяззлучнікавыя сказы, кароткатэрміновае папярэдняе абдумванне. Маўленне ў ім можа быць няпоўным, скарочаным, фрагментарным. Звязнасць дыялогу забяспечваецца дзвума суразмоўнікамі. Дыялагічнае маўленне характарызуецца мімавольнасцю, рэактыўнасцю. Для дыялогу характэрна выкарыстанне шаблонаў і клішэ, маўленчых стэрэатыпаў, устойлівых формул зносін, звыклых, часта выкарыстоўваемых і быццам бы прымацаваных да пэўных бытавых палажэнняў і тэм размовы.
Дзіця авалодвае дыялагічнай формай камунікацыі ў працэсе зносін. На працягу дашкольнага дзяцінства камунікацыя ажыццяўляецца адносна дыялогу – дарослы–дзіця і дыялогу – дзіця–дзіця. РазвіццЁ камунікатыўных здольнасцей дзіцяці пачынаецца ў дыялозе дарослы-дзіця.
На ранніх стадыях маўленчага развіцця дзіцяці перавагаюць эмацыянальны і фатычны аспекты дыялогу. У далейшым, паступова, на першы план выходзіць прадметна-змястоўны аспект дыялогу, а эмацыянальны і фатычны аспекты выступаюць у ролі суправаджаючых.
Неабходна адзначыць, што навучанне малога мове і авалодванне правіламі камунікацыі ажыццяўляецца ў некалькіх накірунках. Па-першае, гэта кагнітыўны накірунак – пашыраюцца ўяўленні дзіцяці пра навакольны свет. Па-другое, камунікатыўны накірунак – дзіця вучыцца быць партнѐрам ў дыялозе. І, па-трэцяе, моўны накірунак – валоданне моўнымі адзінкамі і правіламі іх слушнага выкарыстання. У рэальнай камунікацыі ўсе чатыры аспекты камунікацыі (прадметна-змястоўны, эмацыянальны, фатычны, дыдактычны) сумяшчаюцца, накладваюцца адзін на другі, хаця ў кожным асобным выпадку які-небудзь з іх аказваецца перавагаючым. Пры гэтым дыдактычная функцыя прысутнічае ў той ці іншай ступені ў кожным камунікатыўным акце.
1. Аникин В.П. Русская народная сказка: пособие для учителей. – М., 1977. – 207 с.
2. Арушанова, А.Г. Организация диалогического общения дошкольников со сверстниками // А.Арушанова. Дошкольное воспитание. – 2001. - №5. – с. 51-61
3. Беларускі дзіцячы фальклор: традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы/ склад. А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў, А.С. Фядосік, У.Д. Каструлѐў. – Мінск: “Беларусь”, 1994. – 271 с.
4. Верещагина, В.А. обучение диалогической речи учащихся 8-летней школы( на материале английского языка). Канд.дисс// В.А. Верещагина.-М.,1969.- 150с.
5. Вітка, В. Пра казку / В. Вітка. — М., 1988. — 125 с.
6. Водовозова,Е.Н.Умственное и нравственное воспитание детей от парвого проявления создания до школьного возраста//История дошкольной педагогики в России. Хрестоматия. Сост. Н.Б.Мчелидзе и др.- М.: Просвещение, 1987.-с.237-272.
7. Гавриш, Н.В. Формирование образности речи старших дошкольников в процессе обучения родному языку / Н.В. Гавриш. – М.: Академия. 1991. - 120 с.
8. Гавриш, Н.В. Формирование образности речи старших дошкольников в процессе обучения родному языку / Н.В. Гавриш. – М.: Академия. 1991. - 120 с.
9. Гвоздев, А.Н. Вопросы изучения детской речи / А.Н. Гвоздев. - М.: Изд-во Академии пед. наук РСФСР, 2001. - 471 с.
10. Гербова, В. Занятия по развитию речи в средней группе // В. Гербова. Дошкольное воспитание. – 2000. - №3. – с. 78-80.
11. Дошкольная педагогика с основами методик воспитания и обучения: Учебник для вузов. Стандарт третьего поколения / Под ред. А. Г. Гогоберидзе, О. В. Солнцевой. — СПб.: Питер, 2013. — 464 с.: ил.
12. Дубініна Дз.М. Культура Беларусі ў казках і паданнях: этнакультурная адукацыя дашкольнікаў: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ Дз.М. Дубініна, Дз.У. Дубінін. – Мінск, 2008. – 120 с.
13. Жинкин, Н.И. Психологические основы развития речи / Н.И. Жинкин. – М.: Просвещение, 1996.
14. Исенина Е.И. Дословесный период развития речи у детей. Саратов. -1996. - 164 с.
15. История дошкольной педагогики в России. Хрестоматия//Сост.Н.Б. Мчелидзе и др. Под ред.С.Ф. Егорова,2-е изд.-М.:Просвещение,1987.- 432с.
16. Коменский,Я.А. Избр.пед.соч.в 2-х т// Я.А. Коменский. -М.,1977.
17. Леонтьев, А.Н. Проблемы развития психики [Текст] / А.Н. Леонтьев; МГУ. – М., 1989. – 300 с. , с. 53
18. Матецкая,Е.И. Речевая игра на занятиях английского языка в детском саду. Канд.дисс./ Е.И. Матецкая.-1971.-140с.
19. Новиков,Н.И. О воспитании и наставлении детей// История дошкольной педагогики в России. Хрестоматия. Сост.Н.Б.Мчелидзе и др.; Под ред.С.Ф.Егорова/ Н. И. Новиков.-М.: Просвещение,1987.-с.48- 56.
20. Някрасава Н.Дз. Беларускія народныя казкі ў дзіцячым садзе: дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў/ Н.Дз. Някрасава, Р.В. Маісеенка. – Мінск: “Універсітэцкае”. – 2000. – 125 с.
21. Одоевский,В.Ф. Наука до науки//История дошкольной педагогики в России. Хрестоматия.Сост.Н.Б.Мчелидзе и др.; Под ред. С.Ф. Егорова/ В.Ф. Одоевский.-М.: Просвещение,1987.-с.75-81.
22. Программа воспитания в детском саду [Текст] / под ред. М.И. Васильевой. – М.: Просвещение, 1962. – 174 с.) (с. 96)
23. Рузская,А.Г. Отношение детей дошкольного возраста к разным вариантам общения со взрослыми // Развитие общения у дошкольников/Под.ред.А.В.Запорожца, М.И. Лисиной/ А.Г. Рузская - М.:Педагогика,1974.-с.179-202.
24. Сохин, Ф. А. Психолого-педагогические проблемы развития речи дошкольников // Ф.А. Сохин. Вопросы психологии. – 1999. №3. – с. 21- 24.
25. Тихеева, Е.И. Развитие речи детей.Изд.4-е/ Е.И. Тихеева.-М.,1972.-86с.
26. Ушинский К.Д. Избранные педагогические произведения. – М., 1974. – Т. 1. – 456 с.
27. Ушинский, К.Д. О первоначальном преподавании русского языка//Пед. Соч.В 6 т/ К.Д. Ушинский.-Т.4.-С.21.
28. Ушинский, К.Д. Родное слово/ К.Д. Ушинский.- М., 1981. — 345 с.
29. Ушинский,К.Д.Родное слово.Собр.Соч.В 11т/ К.Д. Ушинский. -Т.2.- С.253.
30. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі вуснай народнай творчасці: дапаможнік для 51 педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ склад. Н.В. Пралыгіна. – Мазыр: Белы вецер, 2010. – 147 с.
31. Шлегер,Л.К. Практическая работа в детском саду// История дошкольной педагогики в России. Хрестоматия.Сост.Н.Б.Мчелидзе и др./ Л.К. Шлерег.- М.: Просвещение,1987.-с.332-348.
32. Эльконин, Д.Б. Развитие речи в дошкольном возрасте/ Д.Б. Эльконин. - М.:АПНРСФСР,1958.-137 с.