УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ПРАБЛЕМА КОЛЕРАБАЧАННЯ МАСТАЦКАГА ТЭКСТУ
1.1 Распрацоўка пытання колерабачання ў мастацкім тэксце ў навуковай літаратуры
1.2 Сістэма колеру і святлоабазначэння мастацкага твора
ГЛАВА 2. АСАБЛІВАСЦІ КОЛЕРАБАЧАННЯ Ў ТВОРАХ Н. МІТФОРД І А. ГЛОБУСА
2.1. Выкарыстанне каларонімаў і люксонімаў у рамане Н. Мітфард “The Blessing”
2.2. Выкарыстанне каларонімаў і люксонімаў у зборніку А. Глобуса “Казкі”
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Чалавек з моманту свайго з’яўлення на свет знаходзіцца сярод колераў прыроды. Усё, што мы бачым вакол сябе, мае свой колер. Як вядома, колер – уласцівасць прадметаў і з’яў, якая ацэньваецца зрокам чалавека, перш за ўсё ён характарызуе афарбоўку прадметаў. Навукоўцы даказалі, што колер – адчуванне, якое ўспрымаецца чалавекам шматбакова, з удзелам усіх пачуццяў: зроку, слыху, смаку, абаняння.
Колер выклікае ў чалавека фізіялагічныя і эстэтычныя рэакцыі. Словы са значэннем колеру валодаюць істотным сімвалічным патэнцыялам, адыгрываюць значную ролю ў выяўленні аўтарскай задумы і забяспечэнні своеасаблівага эстэтычнага дыялогу паміж пісьменнікам і чытачом. Для чалавека колер становіцца носьбітам пэўнай інфармацыі.
Колер сам па сабе з’яўляецца невербальнай мовай. Кожны народ мае прэферэнцыі адносна колеру. У розных культурах адным людзям падабаюцца адны колеры, другім – іншыя.
У цэнтры сучаснай антрапалагічнай парадыгмы лінгвістычных ведаў, якая арыентуе на інтэгральны падыход да аналізу моўных з’яў, знаходзяцца праблемы канцэптуалізацыі і катэгарызацыі свету пры дапамозе мовы. У сувязі з гэтым набывае актуальнасць даследаванне колеравай лексікі – спецыфічнай знакавай сістэмы, якая ўяўляе сабой «асобнае абазначэнне аднаго з бакоў зрокавага вопыту чалавека». Колер як сродак “непасрэднага ўздзеяння на душу” становіцца адным з важных кампанентаў вобразу, а яго семантыка – структурнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай адзінкай. Гэта сведчыць пра актуальнасць вывучэння асаблівасцей функцыянавання колераабазначэння ў сістэме вобразных асацыяцый мастацкай літаратуры. Аналіз таго, якім чынам колеравыя ўспрыманні адлюстроўваюцца ў мове, садзейнічае асэнсаванню нацыянальна-культурных традыцый пэўнага народа, а таксама дазваляе выявіць моўны вобразна-выяўленчы патэнцыял.
ГЛАВА 1. ПРАБЛЕМА КОЛЕРАБАЧАННЯ МАСТАЦКАГА ТЭКСТУ
1.1 Распрацоўка пытання колерабачання ў мастацкім тэксце ў навуковай літаратуры
На працягу апошняга дзесяцігоддзя значна павысілася ўвага беларускіх мовазнаўцаў да лексікі як да найважнейшага пласта мовы, дзе найбольш поўна (параўнальна з іншымі моўнымі сістэмамі – фанетыкай, марфалогіяй, сінтаксісам) адпюстраваныя адметнасць нацыянальнай культуры, яе сувязі з іншымі культурамі свету.
Да найбольш частотных у беларускім маўленні належаць словы, што абазначаюць колеры і колеравыя адценні (колераабазначэнні).
Як правіла, вылучаюцца два шляхі вывучэння мастацкага слова. Першы – ад аналізу і разумення цэласнага слоўна-мастацкага твора як эстэтычнага адзінства. Другі – ад самых першых, непасрэдных састаўных яго элементаў – гукаў, фанем, слоў [2, с. 4].
Першы з адзначаных напрамкаў бачыцца больш лагічным і паслядоўным. З аднаго боку, ён дазваляе ў пэўнай ступені выявіць семантычны патэнцыял канкрэтнай лексічнай адзінкі ў адпаведных дыстрыбуцыйных умовах, а з другога - дае магчымасць прааналізаваць ролю лексемы ў вертыкальным кантэксце. Нефармальны падыход да мастацкага слова дазваляе гаварыць пра яго унутраную форму, якая па-рознаму успрымаецца носьбітамі розных моў.
Унутраная форма слоў уяўляе сабой адносіны зместу думкі да свядомасці, яна паказвае, як уяўляецца чалавеку яго ўласная думка. Такі падыход да аналізу моўнай адзінкі, у прыватнісці, колеравай і светлавой лексікі дае падставы меркаваць пра спецыфіку светаўспрымання пэўнага этнасу, бо мова - не толькі выяўленне разумовай здольнасці народнай, але і ўсяго побыту, нораваў і звычаяў краіны і гісторыі народа.
ГЛАВА 2. АСАБЛІВАСЦІ КОЛЕРАБАЧАННЯ Ў ТВОРАХ Н. МІТФОРД І А. ГЛОБУСА
2.1. Выкарыстанне каларонімаў і люксонімаў у рамане Н. Мітфард “The Blessing”
Нэнсі Фрыман-Мітфорд, больш вядомая як Нэнсі Митфорд, – брытанская пісьменніца, біёграф і журналіст. З’яўляючыся адной з вядомых сясцёр Мітфорд і адным з прадстаўнікоў "залатой моладзі" на сацыяльнай сцэне Лондана ў міжваенны гады, найбольшую вядомасць Н. Мітфорд атрымала як аўтар раманаў пра жыццё вышэйшага класа Вялікабрытаніі і Францыі, а таксама за сваю рэзкаю і часта правакацыйную дасціпнасць.
Раман “The Blessing” быў напісаны ў 1951 годзе. Дзеянне рамана разгортваецца ў двух краінах – у Вялікабрытаніі і Францыі, падчас і неўзабаве пасля заканчэння другой сусветнай вайны. Галоўная гераіня, Грэйс Эллінгэм, дачка англійскага арыстакрата, выходзіць замуж за француза Шарля-Эдуарда, які таксама належыць да вышэйшых пластоў французскага грамадства. Калі маладая сям'я пераязджае ў Францыю, Грэйс аказваецца ў чужым для яе сацыякультурным асяроддзі, ёй цяжка прыняць яго асаблівасці, такія далёкія ад звыклага для яе англійскага атачэння. Супастаўленне і канфрантацыя двух «светаў» – англійскага і французскага, складаюць аснову рамана. Дзеянне разгортваецца на фоне сур'ёзных адрозненняў у культуры і нацыянальным характары – што адлюстроўваецца ў тым ліку і на ўзаемаадносінах гераіні-англічанкі і яе мужа-француза.
Гераіня бачыць Францыю скрозь прызму свайго «англійскага» ўспрымання свету – і ў гэтай карціне немалаважную ролю адыгрывае колерабачанне. Даследчык Н.В. Мельнікава падлічыла, што найбольш частотнымі колераабазначэннямі ў рамане з’яўляюцца наступныя: white “белы” (28 выпадкаў), black “чорны” (24 выпадкі), blue “блакітны” (21 выпадак) [10, с. 9].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Даследаванне сістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачання пісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.
Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з'яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.
Эстэтычныя погляды пісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная, аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.
Сучасныя беларускія пісьменнікі працягваюць і развіваюць традыцыі выкарыстання слоў са значэннем колеру, па-свойму пераасэнсоўваючы, пашыраючы і памацняючы іх сэнсава-эмацыйнае гучанне. Колер у творах мастацкай литаратуры, як правіла, мае непасрэднае дачыненне дажыццёва важных падзей і з’яў. Назіранні сведчаць, што аўтары вельмі часта ўжываюць якасныя прыметнікі са значэннем колеру для стварэння вобразаў літаратурных персанажаў.
Найбольш частотнымі колераабазначэннямі ў рамане Н. Мітфорд “The Blessing” з’яўляюцца наступныя: white “белы”, black “чорны”, blue “блакітны”. У тэксце Н. Міфторд найбольш значнымі аказваюцца наступныя канататыўныя значэнні блакітнага колеру «вернасць», «адданасць», «сталасць» «страх» і «сум». Можна выказаць меркаванне, што менавіта дзякуючы колеравызначэнням іранічнае апавяданне Нэнсі Мітфорд здабывае сапраўды мастацкую каштоўнасць.
1. Акуленка, А.А. Назвы колераў у беларускай літаратурнай мове / А.А. Акуленка, Г.Ф. Вештарт. – Мінск : Універсітэцкае, 2003. – 34 с.
2. Бабіч, Ю.М. Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа : манаграфія / Ю.М. Бабіч. – Віцебск : ВДУ імя П.М. Машэрава, 2002. – 127 с.
3. Бабіч, Ю.М. Семантычныя палі “Колер” і “Святло” ў мове твораў Якуба Коласа : аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 05.03.99 / Ю.М. Бабіч ; Бел. дзярж. ун-т. – Мінск, 1999. – 20 с.
4. Васючэнка, П. Пяць філалагемаў пра Адама Глобуса / П.Васючэнка // ARCHE . – 2000. – № 5. –С. 65.
5. Глобус, А. Казкі / А. Глобус. – Мінск : Логвінаў, 2007. – 200 с.
6. Кісліцына, Г. У гасцях у казкі-жахалкі / Г. Кісліцына [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://adam-hlobus.livejournal.com/181085.html. – Дата доступу: 12.03.2017.
7. Кульпина, В.Г. Лингвистика цвета: Термины цвета в польском и русском языках / В.Г. Кульпина. – М. : Московский лицей, 2001. –
470 с.
8. Лобань, Н.П. Канатацыйныя антрапанімічныя адзінкі на словаўтваральным узроўні (на матэрыяле мовы мастацкіх твораў) / Н.П. Лобань // Дзявятыя Танкаўскія чытанні : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка ; рэдкал. Старычонак В.Д. [і інш.] ; адк. рэд Старычонак В.Д. – Мінск : БДПУ. – 2014. – С. 39-42.
9. Лобань, Н.П. Лексіка са значэннем канатацыі ў беларускіх мастацкіх тэкстах : аўтарэф. дыс. ... канд. фiлал. навук : 10.02.01 / Н.П. Лобань ; Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі. – Мiнск, 1996. – 19 с.
10. Мельникова, Н.В. Цветообозначения в художественном тексте как предмет прагмафоностилистики (на материале современной британской литературы второй половины XX века): автореф. дис. … канд. филол. наук : 10.02.04 / Н.В. Мельникова. – М. : Московский государственный университет имени М.В. Ломоносова, 2013. – 27 с.
11. Миронова, Л.Н. Учение о цвете / Л.Н. Миронова. – Минск : Выш. шк., 1993. – 463 с.
12. Митфорд, Н. Счастьице. Мадам де Помпадур / Н. Митфорд ; пер. с англ. В. Воронина. – М. : Художественная литература, 1994. — 494 с.
13. Міронава, Л.М. Сістэматыка і класіфікацыя колераў / Л.М. Міронава // Роднае слова. – 2007. – № 1. – С. 74-75.
14. Скобла, М. Глобус Беларусі / М. Скобла // Роднае слова. –2004. – № 4. – С. 52.
15. Соколова, Л. Колоративная лексика в поэзии С. Есенина: К понятийной характеристике словаря поэта / Л. Соколова // Теория поэтической речи и поэтическая лексикография : сб. ст. — Шадринск, 1971. — С. 161.
16. Суровцева, М. Выражение цветовых значений в общеславянском языке / М. Суровцева // Этимологические исследования по русскому языку. – 1976. – Вып. 8. – С. 154.
17. Шынкарэнка, В. Спасцігаць не для забыцця:[у т.л. пра творчасць Адама Глобуса] / В. Шынкарэнка // Род.слова. – 2003. – № 4. – С. 13 –18.
18. Komova T.A. “On British/American cultural studies: introductory course.” / Komova T.A. — М., 1999. — 167 p.
19. The Blessing / N. Mitford [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.nancymitford.com/. – Дата доступа: 12.04.2017.
20. Pastoureau Michel. Blue. The History of a Color. – Princeton University Press. 2001. – 216 p.
21. Paterson, Ian. A dictionary of Colour. – Thorogood, London, 2004. -520 р.