УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
1.1. Развіццё слоўнікавага запасу як кірунак развіцця маўлення
1.2. Метады і прыёмы развіцця слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце
ГЛАВА 2 МЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
2.1. Дыягностыка ўзроўню развіцця слоўнікавага запасу вучняў 1-га класа
2.2. Арганізацыя практычнай дзейнасці па развіцці слоўнікавага запасу вучняў
2.2.1 Развіццё слоўнікавага запасу вучняў ва ўрочнай дзейнасці
2.2.2 Развіццё слоўнікавага запасу вучняў сродкамі пазакласнай работы
2.3. Аналіз вынікаў практычнай дзейнасці па развіцці слоўнікавага запасу вучняў
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТАК
УВОДЗІНЫ
У сістэме навучання роднай мове вялікая ўвага надаецца развіццю вуснага і пісьмовага маўлення малодшых школьнікаў, а гэта немагчыма зрабіць без працы над развіццём і ўзбагачэннем слоўнікавага запасу вучняў. “Развіваць мову дзяцей – гэта азначае так арганізаваць навучальны працэс, каб школьнікі сістэматычна выконвалі разнастайныя моўныя і маўленчыя практыкаванні, накіраваныя на асэнсаванне і засваенне нормаў літаратурнага вымаўлення і правапісу, узбагачэнне слоўнікавага запасу” [21, с. 4].
Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў – адна з важных задач навучання мове, ад вырашэння якой залежыць узровень маўленчай культуры вучняў. Канцэпцыя моўнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь і распрацаваныя на яе аснове адукацыйны стандарт і праграма па беларускай мове арыентуюць на фарміраванне маўленчай культуры школьнікаў, авалоданне ведамі і практычнымі ўменнямі, якія забяспечваюць эфектыўную маўленчую дзейнасць у тыповых сітуацыях камунікацыі.
Неабходна вучыць дзяцей працаваць над выяўленнем зместу і формы выказванняў, паказваць ім прыёмы, якія дапамагаюць лагічна, упарадкавана афармляць вусна і пісьмова ўласныя думкі. Вялікую дапамогу ў вырашэнні гэтай мэты могуць аказаць практыкаванні, зарыентаваныя на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў. Гэта праца мэтанакіравана пачынаецца ўжо ў першым класе і праводзіцца на працягу ўсяго перыяду навучання роднай мове.
Мэта курсавой работы: апісаць змест метадычнай працы па развіцці актыўнага слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце.
Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы:
– раскрыць змест развіцця слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў;
– разгледзець асноўныя метады і прыёмы развіцця слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце;
правесці дыягностыку ўзроўню развіцця слоўнікавага запасу вучняў 1-га класа;
– апісаць канкрэтныя прыёмы метадычнай працы над развіццём слоўнікавага запасу вучняў пры вывучэнні словазлучэнняў і сказаў;
– падсумаваць вынікі даследчай работы над развіццём слоўнікавага запасу вучняў пры вывучэнні словазлучэнняў і сказаў.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
1.1. Развіццё слоўнікавага запасу як кірунак развіцця маўлення
У метадычнай навуцы да 70-х гадоў ХХ стагоддзя ўзбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў разглядалася як слоўнікавая работа, якая праводзілася выключна на практычнай аснове пры падрыхтоўцы да напісання пераказаў і сачыненняў.
У 70 – 80-я гады, у сувязі з уключэннем у праграмы па беларускай і рускай мовах, работа па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу школьнікаў пашырылася за кошт тэарэтычнай асновы – засваення вучнямі сістэмных сувязей лексікаـсемантычнага ўзроўню: тэматычных груп слоў, сінанімічных радоў, антанімічных паـр. У методыцы выкладання рускай мовы ў гэты перыяд былі атрыманы даныя на аснове вывучэння пісьмовых работ – пераказаў, а таксама вусных выказванняў аб нізкім узроўні слоўнікавага запасу школьнікаў пачатковых класаў.
Праблему ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаـў у аспекце развіцця маўлення і фарміравання лексічных уменняў даследвалі і беларускія вучоныя (Г. М. Ваـлочкаـ [4], І. І. Паўлоўскі [19] і інш.). Адзначым, што ў даследаваннях беларускіх вучоных-лінгвадыдактаў узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў суадносілася таксама з навучаннем лексіцы і паـдрыхтоўкай да напісання творчых відаў работ. Узровень слоўнікавага запасу школьнікаў як малодшых, так і старшых класаў не быў прадметам спецыяльнага даследавання. І гэта з’яўляецца аـб’ектыўнай цяжкасцю пры арганізацыі работы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў.
Пачынаючы з 90-х гадоў ХХ стагоддзя аб’ектамі моўнай адукацыі ў агульнаـадукацыйных устаـновах Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца мова і маўленне. У працэсе засваення ведаў аб сістэме мовы і функцыянаванні моўных адзінак у маўленні вучні авалодваюць моўнымі паняццямі; пры засваенні маўленчай тэорыі ‑ маўленча-камунікатыўнымі паняццямі.
Кожны напрамак мае сваю сістэму паняццяў і тэрмінаў, якія павінны складаць тэарэтычныя асновы ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў для фарміравання моўнай і маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі. Акрамя
ГЛАВА 2 МЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
2.1. Дыягностыка ўзроўню развіцця слоўнікавага запасу вучняў 1-га класа
Каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу, трэба імкнуцца, каб урок роднай мовы стаў адкрыццём новага, незабыўнага, закрануў сэрцы вучняў, абудзіў іх думкі. Таму асноўная праца ў гэтым напрамку павінна весціся на пачатковых этапах урока: арганізацыйны момант, моўныя размінкі, хвілінкі чыстапісання.
Рыхтуючыся да ўрока беларускай мовы, настаўнік павінен падбіраць адпаведны метадычны матэрыял, накіраваны на павышэнне матывацыі да вывучэння мовы, развіваць пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да роднай краіны і роднай мовы.
З мэтай актывізацыі працы па ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце было праведзена эксперыментальнае даследаванне.
Базай эксперыменту стала ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”. У эксперыменце прынялі ўдзел вучні 1 “А” класа.
Мэта эксперыменту – даследаваць, ці ўплывае мэтанакіраваная дзейнасць па працы са словамі на ўспрыманне і актывізацыю ў маўленчай дзейнасці адзначаных адзінак.
Для дасягнення пастаўленнай мэты рэалізоўваліся наступныя задачы:
1) даследаваць першапачатковы ўзровень слоўніка вучняў 1 класа;
2) на працягу некаторага часу з вучнямі праводзіць мэтанакіраваную работу – выкананне разнастайных заданняў, у тым ліку дыдактычных гульняў;
3) паўторна даследаваць ўзровень слоўніка вучняў 1 класа, параўнаць яго з першапачатковымі вынікамі; зрабіць вывады адносна эфектыўнасці праведзенай працы.
Гіпотэза эксперыменту:
- мэтанакіраваная работа на кожным уроку па развіцці слоўніка вучняў у пачатковых класах садзейнічае фарміраванню актыўнага слоўніка
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
1. Асноўная мэта навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах – сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне; навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў. У адпаведнасці з гэтым працэс развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках беларускай мовы павінен быць узаемазвязаным і садзейнічаць рэалізацыі наступных напрамкаў: моўнага (засваенне сістэмы мовы, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, норм беларускай літаратурнай мовы), маўленчага (валоданне спосабамі перадачы думкі сродкамі мовы ў вуснай і пісьмовай формах, у розных відах маўленчай дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо), камунікатыўнага (валоданне культурай маўлення, правіламі маўленчых зносін, уменне ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў).
2. Узбагачэнне слоўнікавага запасу ўяўляе складаны працэс, галоўнае ў якім – выхаванне ў вучняў цікавасці да семантыкі слова, да актывізацыі яго ў маўленні. Паспяховаму ўзбагачэнню слоўніка садзейнічае сістэматычнае і паслядоўнае правядзенне мэтанакіраваных лексічных заняткаў, змест якіх залежыць ад характару лексічнага матэрыялу, падрыхтаванасці класа, а таксама ад тых мэт і задач, што ставіць перад сабой настаўнік у кожным канкрэтным выпадку. Метадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў з’яўляецца комплекснай, паколькі прадугледжвае работу над словам у комплексе яго характарыстык з улікам існуючых сувязей паміж узроўнямі моўнай сістэмы і фарміраванне ўменняў асэнсаванага выкарыстання моўных, маўленча-камунікатыўных паняццяў, сродкаў мастацкай выразнасці ў тэкстах розных тыпаў, стыляў, жанраў.
3. З мэтай актывізацыі працы ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце было праведзена эксперыментальнае даследаванне. У эксперыменце прынялі ўдзел вучні 1 “А” класа. Дадзеныя канстатыўнага этапу эксперыменту паказалі нізкі ўзровень развіцця слоўніка вучняў.
1. Бабанский, Ю. К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю. К. Бабанский. - М. : Просвещение, 1985 – 248 с.
2. Беларуская мова : вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016. – 68 с.
3. Валеева, О.А. Условия повышения познавательной активности младших школьников на уроках русского языка / О.А. Валеева // Аксиома: актуальные аспекты гуманитарных наук. – 2017. – № 1 (5). – С. 9-11.
4. Верашчака, Г.І. Лексічная работа на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах / Г.І. Верашчака. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 168 с.
5. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
6. Какора, А. І. Прыемы і формы ўзбагачэння слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў / А.І. Какора // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2003. – № 1. – С. 3–11.
7. Касцян, М. I. Шляхi ўзбагачэння i актывiзацыi лексiкi вучняў / М.І. Касцян // Народная асвета. – 1975. – № 9. – С. 4–8.
8. Клышка, А.К. Буквар / А.К. Клышка. – Мінск : Народная асвета, 2010. – 152 с.
9. Клышка, А.К. Буквар: старонкі і ўрокі / А. Клышка. – Мінск: Народная асвета, 2008. – 112 с.
10. Лойко, М.И. Информационно-коммуникационные технологии как средство развития словаря младших школьников на уроках белорусского языка / М.И. Лойко // Инновационные технологии в современном образовании : сборник трудов по материалам III Международной научно-практической интернет-конференции. – 2016. – С. 430-434.
11. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 119 с.
12. Львов, М.Р. Методика развития речи младших школьников / М.Р. Львов. – М. : Просвещение, 1985. – 176 с.
13. Методыка выкладання беларускай мовы / Пад рэд. М.Г.Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2006. – 286 с.
14. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я.М. Івашуціч [і інш.]; пад рэд. А.П. Шанько. – Мінск : Вышэйшая школа, 1986.– 408 с.
15. Методыка выкладання беларускай мовы: Бібліяграфічны паказальнік. 1969 – 1990 / Складальнік М.С. Лукашук ; пад рэд. В.У. Протчанкі. – Мінск : Народная асвета, 1993. – 254 с.
16. Падгайскі, Л.П. Методыка беларускай мовы: (Граматыка, правапіс). І–ІІІ кл. / Л.П. Падгайскі. – Мінск : Народная асвета, 1981. – 176 с.
17. Падгайскі, Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П. Падгайскі. – Мінск : Вышэйшая школа, 1979. – 121 с.
18. Паўлоўская, В.І. Выразнае чытанне ў пачатковых класах / В.І. Паўлоўская. – Мінск : Народная асвета, 1986. – 78 с.
19. Паўлоўскі, І.І. Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдактычнае даследаванне / І.І. Паўлоўскі. – Мінск : НІА, 1998. – 176 с.
20. Пахомова, Е.С. Использование словарей в развитии познавательных универсальных учебных действий младших школьников на уроках русского языка / Е.С. Пахомова, Р.Л. Рождественская // Новая наука: Современное состояние и пути развития. – 2016. – № 5-2. –С. 116-118.
21. Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В.У. Протчанка. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2001. – 364 с.
22. Сасім, І.А. Беларуская мова: Педагагічная практыка ў пачатковых класах / І.А. Сасім. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 140 с.
23. Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанні грамаце / Н.С. Старжынская. – Мінск : Народная асвета, 1989. – 140 с.
24. Сторожева, Н.А. Букварь / Н.А. Сторожева. – Минск: Народная асвета, 2010. – 152 с..
25. Сыско I. Г. Шляхi да роднай мовы: сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / І.Г. Сыско. – Мазыр : Содействие, 2007. – 72 с.